Рита Шилей: «Без фотографии жить уже не могу» (+ галерея фото)

Рыта Шылей
У фатографаў асаблівы светапогляд: яны бачаць незвычайнае ў звычайным, геніяльнае — у простым, вечнае — у імгненным. Нібыта дзеці, штодня знаходзяць у жыццёвых буднях прыгожае, цікавае, новае. Там, дзе іншыя стрымгалоў праносяцца міма, яны спыняюцца. І не таму, што ў іх ёсць на гэта час: проста не могуць не спыніцца.
Такіх людзей на Пастаўшчыне нямала. Іх фотаздымкі часта ўпрыгожваюць старонкі раённай газеты. Сёлета мы раскажам чытачам “ПК” пра мясцовых аматараў фатаграфіі і іх творчасць падрабязней.
Нашу новую рубрыку “Фотапогляд” адкрывае маладая пастаўчанка Рыта Шылей. Абаяльная, шчырая, эмацыянальная, яна ўкладае душу ва ўсё, чым займаецца. У тым ліку і ў фатаграфію…
— Рыта, калі пачалося тваё творчае “паляванне” на кадры?
— Фатаграфія прыйшла ў маё жыццё дзякуючы кіраўніку ваенна-спартыўнага клуба “Азімут” Сяргею Генадзьевічу Сядых. Яшчэ падлеткам хадзіла з ім у паходы, захаплялася яго фатаграфічным майстэрствам. Тады і ўзнікла жаданне фатаграфаваць сяброў, наваколле, рабіць гэта якасна. Магчымасці купіць фотаапарат не было: тата рана памёр, маці гадавала мяне адна, сродкаў на ўсё не хапала. Запаветная мара здзейснілася на дваццацігоддзе: мой каханы падарыў плёначны фотаапарат “Рэкам”. Якое гэта было шчасце!
— Якімі былі першыя сюжэты?
— Пачынала, як і ўсе, з элементарнага — кропелек, кветачак, захаду сонца… Новы этап у творчасці пачаўся пасля знаёмства з пастаўскім фатографам Андрэем Мацурам (зноў жа дзякуючы Сяргею Генадзьевічу). Я паказала яму каля пяцідзесяці сваіх работ. Геніяльнымі ён іх не палічыў, але адчуў маю душу, бачанне. Параіў развівацца, шукаць сябе ў новых тэмах.
— Якія з іх твае любімыя?
— Мне найбольш падабаецца сацыяльная, псіхалагічная фатаграфія. Вельмі па душы тэма вёскі і старых людзей — такіх здымкаў у мяне шмат і яны аб’яднаны ў серыю “Уходящие взгляды”. Нядаўна я выстаўляла яе на партале www.tut.by у праекце “Фота аднаго дня”. Перад сабой ставіла мэту не работы паказаць, а прыцягнуць увагу да праблемы вымірання вёсак. Мяркуючы па водзывах і каментарыях, задуманае атрымалася.
— Дзе шукаеш герояў сваіх здымкаў?
— Паўсюль. Саджуся ў машыну, пальцам у карту — і паехала. Фатаграфую з сябрамі, але больш люблю гэта рабіць адна, цалкам акунаючыся ў наваколле.
— Хто твой галоўны крытык?
— Мне вельмі важна меркаванне родных. Першы крытык — муж. Здымкі паказваю маці, свекрыві. Прыношу іх на “суд” Андрэю Мацуру. Хаця лічу, што мужчынскі і жаночы погляд на фатагрфію вельмі адрозны. Для мяне не такія і важныя тэхнічныя бакі здымкаў, галоўнае, каб яны выклікалі эмоцыі.
— Ёсць сярод тваіх здымкаў любімыя?
— Так. Адзін з іх — павуцінка на ўсходзе сонца. Проста вельмі запаў у душу момант, калі яго фатаграфавала. Памятаю, як прачнулася ў 5 гадзін раніцы, чакала ўсходу. І вось — першыя промні сонца ажыўляюць наваколле, прырода набірае сваю моц. Незабыўныя ўражанні!
— Для таго, каб рабіць выдатныя здымкі, ці трэба мець прафесійны фотаапарат?
— Зусім не. Я часта чую: у цябе дарагі фотаапарат, значыць, ты абавязана здымаць шэдэўры. Але здымае не тэхніка, а чалавек. Калі ў цябе ёсць бачанне, выдатныя кадры можна зрабіць і з дапамогай “мыльніцы” і нават мабільнага тэлефона. Галоўнае, каб яны былі жывымі, арыгінальнымі.
Я заўсёды стараюся падыходзіць да фатаграфіі нестандартна. Нават вясельная фатаграфія для мяне — не камерцыя, а пошук сябе. Люблю, каб усё было не па шаблоне, каб нявесты не абдымалі бярозы, а жаніхі не цалавалі рукі сваім абранніцам.
— Што натхняе?
— Найбольш — трохтыднёвыя сплавы па рацэ на плытах. Іх у маім жыцці было ўжо дзевяць. Такія паходы максімальна яднаюць з прыродай, дораць унутраную гармонію. У іх я найбольш адпачываю ад думак, будзённых праблем. Калі вяртаюся з такіх паходаў, зусім па-іншаму пачынаю глядзець на свет і на сваё жыццё.
Паходы далі матэрыял для маёй персанальнай выставы “Крокі па зямлі”. Яна ладзілася ў лістападзе мінулага года ў раённым краязнаўчым музеі і была прысвечана 30-годдзю ваенна-спартыўнага клуба “Азімут” і 55-годдзю яго нязменнага кіраўніка Сяргея Генадзьевіча Сядых. Гэты чалавек адыгрывае выключную ролю ў маім жыцці, з’яўляецца маім духоўным настаўнікам.
— Гэта выстава не адзіная ў тваёй творчай “кар’еры”…
— Сапраўды. Два гады назад у Паставах быў створаны фотаклуб “Святласіла”, старшынёй якога з’яўляецца Андрэй Мацур. У 2011 годзе мы арганізавалі выставу “Была зіма”. Тады я вельмі хвалявалася: свае работы грамадскасці паказвала ўпершыню. Несумненна, першая выстава стала самай запамінальнай.
У мінулым годзе фотаклуб прадставіў на суд гледачоў яшчэ адну экспазіцыю “Час, дараваны нам”. Гэта выстава стала для мяне своеасабівым вынікам фатаграфічнай працы за апошнія гады. Вельмі хвалююча, але і ганарова было прэзентаваць яе ў народным фотаклубе “Мінск”. Хацелася пачуць меркаванне пра работы мэтраў беларускай фатаграфіі. Не абышлося без крытыкі, але яна была канструктыўнай і стала для мяне выдатным урокам, стымулам працаваць лепш.
— Рыта, чым захапляешся, акрамя фатаграфіі?
— Пасля дэкрэтнага водпуску “захварэла” турызмам. Атрымала прапанову працаваць у Цэнтры турысцкіх паслуг. Гэта работа адкрыла ўва мне неверагодную цікавасць да гісторыі, асабліва роднага краю. Перачытала шмат кніг, шмат дзе пабывала. Яшчэ больш пераканалася ў тым, наколькі моцна люблю сваю краіну і асабліва Паставы. Адкуль бы ні вярталася, лавіла сябе на думцы: мой горад самы лепшы, самы любімы. Ніколі не імкнулася ў вялікі горад, я тыповы правінцыял.
— Якія маршруты самыя прыцягальныя?
— Па роднай Пастаўшчыне. Камаі, Лучай, райцэнтр — заўсёды, нібы ўпершыню, захапляюся веліччу архітэктуры, навакольнай прыгажосцю. У сваю работу ўкладваю максімум душы, пачуццяў. Ад эмоцый часта і расплакацца магу. Таму заўсёды адмаўляюся ад маршрутаў, звязаных з Вялікай Айчыннай вайной. Я яшчэ толькі рыхтую матэрыял, а ўжо перахвалююся, сплачуся. Памятаю, як не змагла стрымаць слёз у Хатыні. Вайна непасрэдным чынам закранула маю сям’ю, і мне вельмі балюча пра яе расказваць.
— Давай лепш пагаворым пра прыемнае. Пяць месяцаў назад ты ў другі раз адчула шчасце мацярынства. Гэта змяніла твой фотапогляд?
— Пакуль яшчэ не разабралася. Хаця новы твар на здымках, несумненна, з’явіўся (шчасліва ўсміхаецца — аўт.). Але на фатаграфію часу застаецца менш за ўсё. Выходзіш, бывае, на вуліцу, бачыш казачную зімовую прыгажосць — і аж пяткі трасуцца, як хочацца ўзяць у рукі фотаапарат і пабегчы куды далей! Але пакуль увесь час прысвячаю дачушцы, фатаграфія на другім плане. Хаця новых планаў, ідэй з’яўляецца шмат. Пакуль іх рэалізую толькі ў… снах — мне вельмі часта сніцца, што я фатаграфую!
— Дзе яшчэ праяўляецца твая творчасць?
— У выхаванні дзяцей. Старэйшая дачка Даша (ёй 8 гадоў) ужо сама і сфатаграфаваць, і папазіраваць умее. Малюе таксама выдатна.
— Усё ж такі фатаграфія — гэта тваё хобі або неад’емная частка жыцця?
— Не, без фатаграфіі я ўжо жыць не магу. Выходжу на вуліцу — і падсвядома шукаю кадры, цікавыя моманты. Я не магу стаяць на месцы, мне трэба рухацца наперад.
— Дзякуй за адказы! Поспехаў табе ў жыцці і тваёй любімай справе!
Галерэя 1.
Галерэя 2.
Іна СНЯЖКОВА.
Фота з архіва Рыты ШЫЛЕЙ.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Першая асобная авіяцыйная эскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь
Подробнее Асобная авіяэскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь створана на падставе Пастанаўлення Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 5 кастрычніка 1993 года. Месцам дыслакацыі авіячасці
Интересная Беларусь
США лидирует по количеству заразившихся COVID-19. Власти страны ожидают пика эпидемии в апреле и направляют силы на то, чтобы количество жертв не превысило 100 тысяч человек.
Подробнее США лидирует во всем мире по количеству заболевших коронавирусом. Президент страны Дональд Трамп предполагает, что пик распространения инфекции наступит в середине апреля. Все меры направлены на то,


