Шпітальныя сустрэчы
У бальнічных палатах радасці мала, пераважаюць боль і трывога. Але Руфін Ксаверавіч Пурлан адчуваў, што дзякуючы медыкам ідзе на папраўку, і гэта давала надзею. А калі да яго падсялілі новага суседа, здзіўленню і радасці не было межаў:
— Шчыт? Юзаф! — пазнаў праз дзесяцігоддзі. — Як жа мы з табой пастарэлі! А памятаеш, якімі былі ў сорак пятым?
Іосіф Андрэевіч Шчыт нават разгубіўся ад такой нечаканай сустрэчы і, вядома ж, таксама ўзрадаваўся: будзе што ўспомніць, пра што пагаварыць.
Іх, як і сотні іншых землякоў, прызвалі ў дзеючую армію летам 1944-га, калі Беларусь была вызвалена ад фашысцкіх акупантаў. Франтавыя дарогі разышліся, але напрыканцы вайны сустрэча ўсё ж адбылася — абодва далечвалі раненні ў шпіталі ў польскім Быдгошчы. Сустрэлі там і яшчэ некалькі сваіх землякоў. І вось другая сустрэча, амаль праз сем дзесяцігоддзяў.
— Хоць і жывём у адным раёне, але да гэтага не бачыліся, — расказвалі ветэраны. — Толькі ў вашай газеце чыталі адзін пра другога і бачылі здымкі. І вось трэба ж было сустрэцца ў бальніцы. Для нас гэта, не раўнуючы, як падарунак лёсу.
Руфін Ксаверавіч і ў папярэднія гады лажыўся ў бальніцу “падрамантавацца”. А вось Іосіф Андрэевіч лічыў так: колькі адмерана Усявышнім, столькі і пражыву. І калі здароўе дало збой, суседзі выклікалі з Лынтуп хуткую дапамогу, наадрэз адмовіўся ехаць у бальніцу. “Сабраўся паміраць, — узгадвае зараз з усмешкай. — Але мне не далі гэтага зрабіць”.
На наступны дзень да ветэрана прыехалі сын з нявесткай, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама П. Л. Курто і дырэктар раённага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Д. І. Пякарская і ўгаварылі-такі згадзіцца на лячэнне. Зноў прыйшла машына хуткай дапамогі і адвезла ў цэнтральную раённую бальніцу.
Як высветлілася, дапамагчы магло толькі аператыўнае ўмяшальніцтва. А пацыенту — 93, і найбольш верагодна, што аперацыя скончыцца драматычна. І без яе зыход прадвызначаны. Выбіраць не прыходзілася. Родныя далі згоду на аперацыю, дзядулю, хоць і з цяжкасцю, угаварылі легчы пад скальпель, урачы ўзялі на сябе адказнасць.
На шчасце, ветэран вытрымаў аперацыю, а пасля яе бездакорна выконваў усе назначэнні і рэкамендацыі медыкаў. Зараз ён ужо на нагах, нават лесвічныя пралёты адольвае.
Калі я рыхтавала гэты матэрыял, у рэдакцыю завіталі Віктар і Ядвіга Шчыты (сын і нявестка Іосіфа Андрэевіча), каб праз газету падзякаваць усім, хто прычыніўся да лёсу іх бацькі.
— Урачы ўзялі на сябе вялікую адказнасць і вельмі рызыкавалі, — гаварылі яны. — Мы бязмежна ўдзячны хірургам Аляксандру Сцяпанавічу Губрэславу, Уладзіміру Аляксеевічу Шчалкуну, якія рабілі аперацыю, анестэзіёлагу Юрыю Леанідавічу Лагвіненку, усім, хто мае дачыненне да лячэння і выходжвання нашага таты. Вось дзе сапраўдная ўвага да ветэрана! А які клопат праявілі Пётр Леанідавіч Курто і Дзіяна Іванаўна Пякарская! Вось і зараз паведамілі, што назначылі для таты сацыяльнага работніка. Ён жа ні да нас, ні да дачкі, якая таксама жыве ў Літве, пераязджаць не жадае.
А мне хочацца сказаць пра саміх Ядвігу Казіміраўну і Віктара Іосіфавіча. Такіх людзей яшчэ трэба пашукаць. Яны жывуць за 180 кіламетраў ад Пастаў, у літоўскім Зарасаі. Нягледзячы на немалую адлегласць і граніцу, да бацькі наведваліся часта, ва ўсім дапамагалі. А калі захварэў, увогуле перабраліся ў яго дом у Пешкаўцах і штодня адведваюць хворага. Кармілі, пераварочвалі, садзілі. Адным словам, выходжвалі пасля аперацыі.
Ну як было пры такім клопаце не стаць на ногі? Іосіф Андрэеевіч акрыяў і ўжо рвецца дамоў. Праўда, 93-ці дзень нараджэння (15 красавіка) яму давялося сустракаць у бальніцы. Зноў побач былі сын з нявесткай, якія, хутчэй за ўсё, надоўга застануцца пры бацьку і пасля яго вяртання ў вёску. А вось Руфін Ксаверавіч Пурлан (да слова, таксама доўгажыхар, сёлета споўнілася 90) ужо выпісаўся і паехаў у свае Норкавічы.
— Мы столькі нагледзеліся ў вайну на смерць, што зараз яна, напэўна, баіцца да нас падступіцца, — разважалі ветэраны.
І няхай баіцца і надалей, бо гэтыя людзі, прайшоўшыя пекла вайны, як ніхто іншы, заслужылі і доўгага веку, і шчырага клопату, і бясконцай павагі.
Фаіна КАСАТКІНА. Фота Уладзіміра КАЛІБАТАВА.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Поставы
Подробнее Это просто наваждение какое–то! Как ни приеду в Поставы, обязательно привезу с собой то пургу–метель, то дождь. Однако о том, что погода в здешних местах любит пошалить, известно давно.
Интересная Беларусь
Как бесплатно скачать покер и играть онлайн?
Подробнее Играть в покер на ПК максимально комфортно. Топовые онлайн-комнаты предлагают браузерную версию и компьютерный клиент. Специальное ПО максимально соответствует требованиям покеристов, позволяет


