Першая асобная авіяцыйная эскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь
Асобная авіяэскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь створана на падставе Пастанаўлення Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 5 кастрычніка 1993 года. Месцам дыслакацыі авіячасці вызначаны горад Паставы Віцебскай вобласці (на базе былой часці 26023). У вытокаў стварэння пагранічнай авіяцыі Рэспублікі Беларусь стаялі высокакласныя спецыялісты палкоўнікі Э. Сяргун, А. Данільчык і падпалкоўнік В. Трафімаў.
У цяперашні час беларуская пагранічная авіяцыя складаецца з асобнай авіяэскадрыллі і авіяаддзела Дзяржаўнага камітэта Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь.
Навучальна-матэрыяльная база эскадрыллі падтрымліваецца ў добрым стане, што дазваляе ажыццяўляць як падрыхтоўку лётнага складу да палётаў на ахову Дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь, так і перавучванне лётнага складу, які прыбыў з іншых ведамстваў і лятаў на іншых тыпах верталётаў.
Дакладнае веданне лётным складам праходжання дзяржаўнай мяжы на мясцовасці, размяшчэння пасадачных пляцовак на ўчастках злучэнняў, наяўнасці допускаў на перавозку і высадку пагранатрадаў з самастойным падборам пасадачных пляцовак з паветра дазваляюць вырашаць усе задачы па ахове мяжы.
Пад час выканання палётаў на ахову Дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь асноўнымі задачамі з'яўляюцца: нясенне разведвальнай і дазорнай службы, дэсанціраванне пагранічных нарадаў, трэніроўка асабовага складу пошукавых груп, прызначаных для дзеянняў з верталётаў.
Паветраная разведка ажыццяўляецца экіпажамі верталётаў з разведвальна-пошукавай групай на борце з мэтай своечасовага выяўлення парушальнікаў мяжы (пагранічнага рэжыму), прыкмет рыхтуючыхся ці здзяйснёных парушэнняў дзяржаўнай мяжы. Яна праводзіцца шляхам сістэматычнага планавага агляду мясцовасці ў межах пагранічнай зоны (паласы). Ажыццяўляецца таксама кантроль за перамяшчэннямі насельніцтва і транспарту па дарогах і сцежках у пагранічнай зоне (паласе), наяўнасцю чэргаў аўтатранспарту ў пунктах пропуску, правядзеннем работ паблізу лініі дзяржаўнай мяжы, аб'ектамі на сумежнай тэрыторыі і станам інжынерных збудаванняў і заграджэнняў.
Акрамя таго, экіпажы верталётаў ажыццяўляюць паветраную радыяцыйную разведку і паветраную інжынерную разведку мясцовасці.
Сістэматычна крылатыя пагранічнікі трэніруюцца ва ўжыванні авіяцыйных сродкаў паражэння па наземных цэлях. Сапраўднымі асамі ракетна-бомбавых удараў лічацца начальнік службы бяспекі палётаў - старшы інспектар-лётчык падпалкоўнік С. Сідаровіч і камандзір асобнай авіяэскадрыллі палкоўнік Н. Харчанка.
Вопытныя афіцэры рыхтуюць сабе дастойную змену. Кожны трэці лётчык мае кваліфікацыю "вайсковы лётчык 2-га класу". У цяперашні час на авіяцыйным факультэце Вайсковай акадэміі Рэспублікі Беларусь ад пагранвойскаў вучыцца 12 курсантаў.
Велізарную працу па падтрыманні авіяцыйнай і спецыяльнай тэхнікі ў спраўным стане праводзяць спецыялісты інжынерна-авіяцыйнай службы пад кіраўніцтвам падпалкоўнікаў В. Дэмідчыка і Ю. Беліка. Не аднойчы даводзілася ўстраняць няспраўнасці ў адрыве ад аэрадрому базіравання, уводзіць тэхніку ў строй у сціслыя тэрміны.
Актыўнае ўзаемадзеянне ажыццяўляюць беларускія авіятары-пагранеічнікі са сваімі калегамі з краін садружнасці. У прыватнасці. вялікую дапамогу аказваюць палкоўнікі А. Фабры і Н. Баландзін з Дэпартамента авіяцыі Федэральнай пагранічнай службы Расійскай Федэрацыі, палкоўнікі Д. Панамароў і Д. Серадновіч з Аператыўнай групы ФПС Расіі пры Дзяржаўным камітэце Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь.
Самую пільную ўвагу развіццю авіяцыі надаюць асабіста Старшыня Дзяржаўнага камітэта Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусі генерал-лейтэнант А. Паўлоўскі, начальнік штаба Дзяржпагранвойскаў па ўзбраенні генерал-маёр В. Капліенка.
Як адзначыў галава пагранічнага ведамства Беларусі, жыццё пацвердзіла правільнасць рашэння па стварэнні пагранічнай авіяцыі, даказала, што гэта падраздзяленне з'яўляецца важным кампанентам агульнай сістэмы аховы мяжы і бяспекі ўсёй дзяржавы.
Сёння з паветра беларускую мяжу надзейна ахоўваюць высокакласныя спецыялісты палкоўнік П. Жураўскі, падпалкоўнікі С. Раманчук, і В. Гарачка, якія прайшлі праз афганскую вайну. Прыклад добрасумленнага выканання воінскага абавязку пастаянна паказваюць маёры В. Мацур, І. Пруднікаў, А. Громаў, С. Кананенка, капітаны В. Рабаў, С. Розынка, старшыя прапаршчыкі М. Жук, С. Усцімаў, Н. Петрыкевіч, С. Феафанаў і многія іншыя.
С. Сідараў, часопіс "Ветеран границы" 3/2002
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Антоній Тызенгаўз
Подробнее Выдатны дзеяч 18 стагоддзя, найздольнейшы міністр урада апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, беларуска-літоўскі Пётр I, "літоўскі цар", як называлі яго сучаснікі:
Интересная Беларусь
Бездепозитные бонусы в онлайн казино: как получить и использовать поощрения?
Подробнее Бездепозитные бонусы — одни из самых заманчивых предложений, поступающих от онлайн казино. Однако перед активацией этих фишек надо учесть ряд нюансов. Давайте узнаем условия, по которым их начисляют,