Роўна дзвесце год таму ў Глыбокае ўвайшоў Напалеон
Трохдзённы побыт французскага імператара Напалеона ў Глыбокім стаў крыніцай легендаў. Дасёння захаваўся будынак, дзе спыняўся імператар - двухпавярховае крыло кармеліцкага кляштара, руіна якога прымыкае да царквы.
Побыт Напалеона ў Глыбокім апісвае гісторык Отан Гедэман, аўтар класічнай кнігі "Глыбокае", якая ўпершыню была надрукаваная ў 1935 годзе і перавыдадзеная мясцовымі краязнаўцамі ў 2012 годзе. Публікуем фрагмент гэтай кнігі.
"Праз Глыбокае праходзілі галоўныя сілы арміі Напалеона, і сам імператар прыбыў сюды раніцай 18 ліпеня і затрымаўся ў кляштары кармелітаў на некалькі дзён, чакаючы прыбыцця цяжкай артылерыі .
У першы дзень побыту Напалеон выдае загад разаслаць усім карпусам “Адозвы Генеральнай канфедэрацыі да палякаў”, прызначаныя для палякаў, якія знаходзяцца на расійскай дзяржаўнай службе . З Глыбокага таксама выходзіць з яго подпісам днём 20 ліпеня 1812 года загад, які вострымі словамі граміў марадзёраў і рабаўніцтвы, якія ўсё больш пашыраліся, прызначаючы вайсковыя суды для ажыццяўлення неадкладнай справядлівасці .
Таксама, згодна з распараджэннем Напалеона ў Глыбокім фармуецца харчовы склад; знаходзім загад аб напаўненні склада розным правіянтам, падпісаны маршалкам Алойзам Буйніцкім . Буйніцкі праз дваццаць гадоў, ужо стары, прыняў удзел у лістападаўскім паўстанні і, зняволены Мураўёвым, памёр у дынабургскай крэпасці .
Акупацыя напалеонаўскімі войскамі нічога, апрача знішчэння, Глыбокаму не прынесла: узгадвае інвентар парафіяльнага касцёла (1817 год), што “Касцёл падчас Рэвалюцыі 1812 года быў часткова пашкоджаны з-за доўгага ўтрымання непрыяцелем сваіх складоў”; таксама былі забраныя касцельныя рэчы .
Натуральна, што арэол, які акружае асобу імператара, паспрыяў узнікненню мясцовых легендаў – як гэта звычайна бывае, досыць наіўных. Адна з легендаў жадае вызначыць знаходжанне займаных імператарам пакояў менавіта ў ацалелым блоку (дзе зараз месціцца староства – пакоі на другім паверсе №№ 8 і 9), абапіраючыся на наступны тэкст Сегура: “la Courlande nurria Macdonald, la Samogitie Oudinot; les plaines fertiles de Klubakoje (то бок – Глыбокае) – l‘Impereur”. Гэтая версія тлумачыць, што “les plaines fertiles de Klubakoje”, то бок урадлівыя раўніны Глыбокага, імператар мог бачыць толькі з акон на другім паверсе існуючага крыла (разбураныя два крылы былі павернутыя ў бок горада) – значыць, ён там жыў. Аднак не вынікае гэта наўпрост з тэксту Сегура, які меў на думцы толькі магчымасці забеспячэння арміі харчамі з урадлівых раўнін Курляндыі, Жмудзі і Глыбокага, г.зн. Белай Русі.
Таксама, паводле легенды, паміж імператарам і прыёрам завязаўся наступны дыялог. Напалеон: “Якой велічыні кляштарная ўласнасць?” Прыёр: “1000 дамоў”. Напалеон: “Гэтага замнога! А чым займаецеся?” Прыёр: “Молімся”. Напалеон: “Гэтага замала!” Аднак, удзячны за гасціннасць, злажыў прыёру на ад’езд “поўнае блюда” напалеондораў. Імператар нават выказаў шкадаванне, што не можа забраць у Парыж касцёл кармелітаў, каб яго там паставіць побач з саборам Нотр Дам (параўнайце такую самую версію пра касцёл св. Ганны ў Вільні (Tygodnik Ilustrowany, r, 1903, str. 554, “Русская старина”, 1873 г., т. VIII, с. 330, “Литовские епархиальные ведомости”, 1878 г., с. 330, А. Сапунов: «Материалы…», сс. 108-109)".
Отан Гедэман. Глыбокае (гістарычны нарыс). "Прэфект-інфо", Глыбокае - Паставы, 2012, сс. 55-56.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Глубокого
В Глубокском районе при пожаре погибли мать и сын
Хотите узнать больше? Причиной пожара могло стать неправильное пользование печью.
В Глубокском районе спасли рыбака. Он в больнице
Хотите узнать больше? Инцидент произошел днем 3 января на озере Забелье рядом с одноименной деревней в Глубокском районе.
В Глубоком спасли очередного тонувшего рыбака
Хотите узнать больше? 50-летний мужчина провалился под лед примерно в 100 метрах от берега. К приезду спасателей он находился в полынье, на поверхности воды.
Все выдержала – рассказ о сильной бабушке Фане из-под Вилейки
Хотите узнать больше? 85-летняя Фаина Белоус родом из Глубокского района, но живет в д. Коловичи под Вилейкой. Рассказ Фаины Ильиничны – энциклопедия жизни любого простого
Витебск вышел на пик, в Глубоком ситуация не оптимистичная. Что сейчас с коронавирусом в Витебской области
Хотите узнать больше? Витебск вышел на пик заболеваемости коронавирусной инфекцией, пациентов из небольших райцентров направляют в более крупные. Об этом телерадиокомпании
25 лет - и всё. Перестала выходить независимая газета «Вольнае Глыбокае»
Хотите узнать больше? "Вольнае Глыбокае" просуществовало ровно 26 лет, его последний номер как раз готовился к католическому Рождеству и вышел в канун Нового года, 31
В Докшицком районе Volvo упал с моста и загорелся, один человек погиб
Хотите узнать больше? Владелец автомобиля выбрался из машины и скрылся с места происшествия. Его задержали.
Под Бегомлем Citroen C5 врезался в дерево: погиб водитель
Хотите узнать больше? ДТП произошло вечером 19 марта на 104-м километре трассы Минск - Витебск недалеко от Бегомля Докшицкого района.
Объявления
Упаковщик вахта в Минске
1 400 бел.руб.
11:05, 22.07.2022Услуги Эвакуатора. Эвакуатор Глубокое
0 бел.руб.
07:24, 03.03.2022Теплица Сибирская 20х20 Стальная оцинков...
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Строим хорошие Каркасные Дома и Бани. Гл...
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Комплектовщик ( вахта)
1 600 бел.руб.
10:20, 08.10.2021О Глубоком
Глубокое
Подробнее Больше всего в истории смущают цифры. Особенно во времена войн: миллион сюда, миллион туда... Жизнь отдельного человека никто из историков и не рассматривает, разве что писатели старого поколения.
Интересная Беларусь
БПЦ предлагает сделать нового святого из ликвидатора униатства в Беларуси
Подробнее До того, чтобы канонизировать Иосифа Семашко, не додумались даже при российских царях. Хотя для них в первую очередь было выгодно подчинение Русской православной церкви униатов, которыми 150 лет


