Неверагоднае здарэнне 10 жніўня 1763 года Фота
Кляштар кармелітаў босых у Глыбокім // westki.info Гісторыя адрозьніваецца тым ад іншых навук, што на некаторыя пытаньні навукоўцаў не дае адказу, а што самае дзіўнае – нельга яе прымусіць... адкажа толькі тады, калі сама таго захоча, а да гэтага моманту гісторыкі могуць снуць свае тэорыі, якія, акрамя няпэўнасьці, нічога канкрэтна прадставіць ня могуць.
Гісторыя кожнага чалавека, кожнай мясьціны й рэчы мае свае таямніцы, асабліва шмат тых таямніцаў мае Глыбокае, а перадусім кляштар кармэлітаў босых, а тым самым і манахі, якія ў ім жылі, ды й рэчы, якія там знаходзіліся.
Будучы глыбачанамі, застаецца нам толькі бядоліць над нашае гістрыяй, а дакладней, над вялікай колькасцю яе белых плям.
Але будучы гісторыкамі й краязнаўцамі, мы павінны прынамсі гэтыя белыя плямы зрабіць крыху "шэрымі" праз рэканструкцыю гісторыі за дапамогай розуму дый логікі, будуючы гістарычныя тэорыі.
На сёньняшні дзень шмат удалося адкрыць новага, што тычыцца гісторыі мястэчка Глыбокае, але няшмат напісана дый даследавана лёсаў выдатных асобаў, якія жылі і працавалі ці памерлі ў нашае мясьціне.
Асаблівую ўвагу хацелася б засяродзіць на пэўнай постаці, пра якую варта ўзгадаць, бо прадстаўляе яна сабой непаспалітую асобу, імя якой брат Міхал ад сьв. Ёзафата (Jozafat не блытаць з Jzefat).
Міхал быў звычайным братам законным - манахам кармэлітам босым. Ня меў пакліканьня да сьвятарства, таму быў звычайным братам, які працаваў ды выконваў розныя паслугі. Пра яго асабістае жыццё, на жаль, мы нічога ня ведаем, але нягледзячы на гэта, ён запісаўся на заўсёды залатамі літарамі на старонкі гісторыі Глыбокага. Чаму? Адказ вельмі просты – менавіта брат Міхал з'яўляецца аўтарам статуі Пана Езуса Церпячага (Фрасаблівага).
Нягледзячы на тое, што Герадот Глыбокага - Отан Гедэман – прамаўчаў пра невярагоднае здарэньне 10 жніўня 1763 года, якое адбылося ў глыбоцкім кляштары кармэлітаў босых.
Пачынаючы ад 17.00 аж да гадзіны 22.00 статуя Езуса Церпячага цудоўным спосабам пачала пацець, а айцец Апалінары ад сьв. Ельяша (Ільі), які ў гэтым часе справаваў функцыю магістра навіц'яту (быў адказны за паслушнікаў), выціраў гэты цудоўны пот з статуі Езуса Церпячага чыстым палатном. Занатавалі гэта здарэньне ўсе летапісцы суседніх кармэліцкіх кляштараў. Прыгадаю толькі, што ў тым часе гэтая статуя знаходзілася ў адной з фрамуг араторыі перад уваходам да законнага хору - месца, дзе маліліся манахі. Такім чынам, ідучы на малітву, манахі некалькі разоў на дзень міналі гэтую статую, якую зрабіў сваімі рукамі брат Міхал ад сьв. Ёзафата.
Ведаючы дакладна пра цуд, які адбыўся ў Глыбокім, мы ня ведаем амаль нічога пра брата Міхала, акрамя таго, што памёр ён ў глыбоцкім кляштары кармэлітаў у 1739 годзе. Кніга Памерлых апісвае яго як вельмі пабожнага, як асобу, якая вяла сьвяты спосаб жыцьця, а калі брат Міхал памёр, то ўсе лічылі яго сьвятым. Вельмі цікавым з'яўляецца факт, што пасьля сьмерці яго цела не раскладалася.
Уявіце сабе, што ўсе гэтыя здарэньні адбываліся ў Глыбокім. Узнікае пытаньне, дзе быў пахаваны брат Міхал. Знайсьці адказ на гэтае пытаньне будзе вельмі складана. Вядома, што падзямеллі глыбоцкага кляштара былі прызначаныя для пахаваньня вяльможаў, якія, дарэчы, і фінансавалі будаўніцва гэтых крыптаў, а таксама прыёраў і выбітных айцоў. Найлепшым прыкладам будзе з'яўляцца крыпта Тышкевічаў у глыбоцкім кляштары кармэлітаў босых (былі і іншыя, напрыклад, Корсакаў, Падбіпентаў). Братоў, напэўна, хавалі на могілках законных перад кляштаром, а не побач з капліцай сьв. Крыжа. Да канца ХVІІІ ст. могілак на Копцеўцы не было, а сама гара хутчэй за ўсё была выкарыстывана як месца, дзе капцілі рыбу, сыры і іншыя рэчы (ад гэтага і назва Копцеўка).
Аднак, лагічна разважаючы, на могілках пры капліцы сьв. Крыжа (не блытаць з могілкамі пры капліцы сьв. Эльяша (Ільі)) брата Міхала пахаваць не маглі. Чаму? Таму што пахаваньне адбывалася ў зямлі, а выкарыстоўвалася толькі дубовая труна, таму хутчэй за ўсё, калі ў 1763 годзе манахі зацікавіліся целам брата Міхала, яго б не знайшлі ў добрым стане.
Гэта азначае, што цела брата Міхала знаходзілася ў падзямельлях кляштара. Чаму? Хутчэй за ўсё таму, што ўжо пры жыцьці брата Міхала шанавалі як сьвятога, таму з вялікім почасцямі яго пахавалі ў крыптах. Таму ў 1763 годзе вельмі проста было праверыць стан яго цела, якое nota bene не раскладалася, што і занатавана ў Кнізе Памерлых.
Што пасьля сталася? Пасьля пачалася ваенная завіруха і раздзелы нашае Радзімы - Рэчы Паспалітае Абодвух Народаў. Глыбокае захапілі расіяне. Але, як гавораць гістарычныя крыніцы, набажэнства да Езуса Церпячага не спынілася. У 1805 г. айцец Мікалай Будны пабудаваў новую капліцу сьв. Ельяша і новыя могілкі, куды і перанёс статую Езуса Церпячага, да якой глыбачане і ня толькі мелі вялікую прыхільнасць, прыходзілі нават пілігрымы (паломнікі). Як бачым, статуя Езуса павандравала з замкнёных калідораў кляштара на алтар публічнай капліцы (даўней капліцы былі публічныя - для ўсіх вернікаў, і прыватныя - толькі для выбранай групы), дзе вернікі маглі свабодна да яе маліцца.
А што ў такім разе зрабілі з целам брата Міхала? Добрае пытаньне. Што тычыцца цела брата Міхала, то пра яго нічога невядома. Напэўна, не павандравала яно да капліцы на Копцеўцы, бо брат Міхал не быў бэатыфікаваны (прызнаны бласлаўлёным), таму яго цела не магло знаходзіцца ў публічных капліцах, хутчэй за ўсё яго цела і далей ляжала ў крыптах кляштара, дзе маглі маліцца толькі манахі. Дарэчы, былі гэта вельмі нецікавыя часы панаваньня царыцы Кацярыны ІІ і біскупа Сестранцэвіча, які быў гатовы зрабіць ўсё, каб падлізацца царыцы..
Такім чынам, цела брата Міхала было нямым сьведкам катаваньня глыбоцкіх паўстанцаў у 1831 годзе, калі прыехаў Мураўёў, а пасьля было сьведкам закрыцьця кляштара ў 1862 годзе царскімі ўладамі за ўдзел у паўстаньні, а таксама за тое, што ў гэтым кляшта
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Глубокого
В Глубокском районе при пожаре погибли мать и сын
Хотите узнать больше? Причиной пожара могло стать неправильное пользование печью.
В Глубокском районе спасли рыбака. Он в больнице
Хотите узнать больше? Инцидент произошел днем 3 января на озере Забелье рядом с одноименной деревней в Глубокском районе.
В Глубоком спасли очередного тонувшего рыбака
Хотите узнать больше? 50-летний мужчина провалился под лед примерно в 100 метрах от берега. К приезду спасателей он находился в полынье, на поверхности воды.
Все выдержала – рассказ о сильной бабушке Фане из-под Вилейки
Хотите узнать больше? 85-летняя Фаина Белоус родом из Глубокского района, но живет в д. Коловичи под Вилейкой. Рассказ Фаины Ильиничны – энциклопедия жизни любого простого
Витебск вышел на пик, в Глубоком ситуация не оптимистичная. Что сейчас с коронавирусом в Витебской области
Хотите узнать больше? Витебск вышел на пик заболеваемости коронавирусной инфекцией, пациентов из небольших райцентров направляют в более крупные. Об этом телерадиокомпании
25 лет - и всё. Перестала выходить независимая газета «Вольнае Глыбокае»
Хотите узнать больше? "Вольнае Глыбокае" просуществовало ровно 26 лет, его последний номер как раз готовился к католическому Рождеству и вышел в канун Нового года, 31
В Докшицком районе Volvo упал с моста и загорелся, один человек погиб
Хотите узнать больше? Владелец автомобиля выбрался из машины и скрылся с места происшествия. Его задержали.
Под Бегомлем Citroen C5 врезался в дерево: погиб водитель
Хотите узнать больше? ДТП произошло вечером 19 марта на 104-м километре трассы Минск - Витебск недалеко от Бегомля Докшицкого района.
Объявления
Упаковщик вахта в Минске
1 400 бел.руб.
11:05, 22.07.2022Услуги Эвакуатора. Эвакуатор Глубокое
0 бел.руб.
07:24, 03.03.2022Теплица Сибирская 20х20 Стальная оцинков...
559 бел.руб.
11:35, 25.02.2022Строим хорошие Каркасные Дома и Бани. Гл...
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Комплектовщик ( вахта)
1 600 бел.руб.
10:20, 08.10.2021О Глубоком
Глубокое
Подробнее Больше всего в истории смущают цифры. Особенно во времена войн: миллион сюда, миллион туда... Жизнь отдельного человека никто из историков и не рассматривает, разве что писатели старого поколения.
Интересная Беларусь
Ленин – белорусский герой?
Подробнее В Беларуси не спешат расставаться с советским наследием, позволяя памятникам Ленину находиться на главных площадях почти всех городов, а улицам Ленина – едва ли не в каждом населенном пункте.