Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Кніжныя навінкі з Паазер’я

Кніжныя навінкі з Паазер’я

 

Выданнем кнігі Яніны Якубянец-Чаркоўскай “Паўстанне 1863 года ў Свянцянскім павеце”, тэкст якой з выдання 1934 года пераклаў з польскай мовы вядомы краязнаўца і выдавец з Пастаўшчыны Міхал Гіль, была ўшанавана памяць аб земляках, якія 150 гадоў таму назад прынялі ўдзел у антырасійскім паўстанні ў нашым краі. У тэрыторыю тагачаснага Свянцянскага ўезда (павета) ўваходзілі землі не толькі сучаснай Літвы, але і значныя часткі цяперашніх Пастаўскага раёна Віцебскай вобласці (Камайшчына, Лынтупшчына), Мядзельскага раёна Мінскай вобласці (Свіршчына, Шэметава і наваколле), Астравецкага і Смаргонскага раёнаў Гродзенскай вобласці (Жэлядзь, Вішнева, Кямелішкі і наваколле), таму гэта кніга будзе вельмі цікавай для краязнаўцаў і тым хто цікавіцца беларускай гісторыяй. Кніга выдадзена невялікім накладам у 200 асобнікаў. Большасць накладу будзе перададзена ў бібліятэкі рэгіёна, а таксама краязнаўцам.

Яшчэ варта адзначыць выхад трох цікавых кніг таксама краязнаўча-гістарычнай тэматыкі, якія спадзяёмся будуць вельмі цікавыя не толькі краязнаўцам, але і людзям мастацтва. Гэта кніга Отана Гедэмана “Граф Мануцы”, пра вядомага авантурыста-выхадца з Італіі, які напрыканцы 18 стагоддзя па волі лёсу апынуўся на Браслаўшчыне і які тэрарызаваў мясцовае насельніцтва. Пераклад кнігі з польскай мовы таксама здзейсніў Міхал Гіль. Трэба адзначыць, што гэта ўжо пятая кніга Отана Гедэмана, якая была перакладзена і выдадзена ў Паставах.

Вельмі цікавымі і карыснымі для краязнаўцаў, людзей звязаных з мастацтвам і нават простых чытачоў будуць кнігі Івана Драўніцкага “Мастакі з дынастыі Ромераў” і “Тутэйшая”. У першай даволі падрабязна распавядаецца пра жыццёвы шлях знакамітага беларуска-польска-літоўскага мастака Альфрэда Ізыдора Ромера, які значную частку свайго жыцця пражыў у сваім родавым маёнтку Каралінова, што на Пастаўшчыне, а таксама пра яго дзядоў, бацькоў, і сваякоў, якія сваё жыццё таксама звязалі з мастацтвам. Кніга “Тутэйшая” распавядае пра жыццё і творчасць вядомай віленскай журналісткі і літаратара міжваеннага перыяду Гелены Ромер-Ахенкоўскай, дочкі Альфрэда Ромера.

Міхал Гіль

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Браслава

Житель Браслава поймал 15-килограммовую щуку. Она не влезала в лунку, пришлось повозиться

Хотите узнать больше? Чтобы поднять такую огромную рыбу из воды и завести ее в лунку без порыва снасти, мужчине пришлось сходить на берег за пешней.

В Браславском районе мужчина убил знакомого и закопал его тело в заброшенной постройке

Хотите узнать больше? Вечером 22 декабря в милицию обратилась женщина, которая рассказала об исчезновении 29-летнего сожителя. По ее словам, 17 декабря они с другом должны

После реконструкции орган в Радошковичах Молодечненского района станет четвертым по величине в стране

Хотите узнать больше? Уникальный орган конца XIX – начала XX века восстанавливают в костеле Пресвятой Троицы в Радошковичах. Он станет четвертым по величине среди других

В Браславе пьяный бесправник угнал машину со своей работы и угодил в два ДТП

Хотите узнать больше? Пьяный парень врезался в прицеп трактора и забор. Сам он не пострадал, а вот машина повреждена.

Санаторий или развлекательный объект хотят открыть в зданиях графской усадьбы в Браславском районе

Хотите узнать больше? Потенциальным инвесторам предлагается провести реконструкцию для размещения организации, которая будет специализироваться на одном из двух

В Браславе рыболовы изловили толстолобика весом 27 кг

Хотите узнать больше? Рыбаки Нацпарка «Браславские озера» во время промыслового лова на озере Бережье вытащили толстолобика весом 27 кг. Как...

Маладая мастачка з Браслава зрабіла мультфільм пра гісторыю роднага горада. Выйшла цікава

Хотите узнать больше? У сеціве з’явіўся невялікі беларускамоўны мультфільм «Легенда аб Браславе», які распавядае пра паходжанне назвы горада. Намалявала яго Аляксандра