Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Адпачынак і спорт на Браслаўскіх азёрах у міжваенны час

Адпачынак і спорт на Браслаўскіх азёрах у міжваенны час


Турысцкі летнік на выспе Чайчын на возеры Струста.1930-я гг. Фота з фондаў Браслаўскага краязнаўчага музея.

У сучаснасці Браслаўшчына вядомая як край турысцкі. Дзякуючы прыроднаму хараству рэгіён “выязджае” уверх у рэйтынгу самых папулярных месцаў адпачынку ў Беларусі.

З канца 1970-х гг. у кірунку развіцця турызму зроблена быццам усё магчымае. Але… Давайце паглыбімся ў пачатак 1920-х гадоў, калі на “крэсавую” Браслаўшчыну прыбыў новы стараста Зеліслаў Янушкевіч. Вось што ён піша ў сваіх успамінах:

“У 1923 годзе на тэрыторыі павета не было ніякага спартыўнага клуба, а на азёрах нельга было пабачыць ні паруснай лодкі, ні байдаркі. У асноўным лодкі мелі толькі рыбакі і вельмі невялікая колькасць чалавек для ўласнага задавальнення. Гэта становішча, аднак, пачало хутка зменяцца.

Адпачынак і спорт на Браслаўскіх азёрах у міжваенны час


Рыбакі на возеры Войса. 1930-я гг. Фота з фондаў Браслаўскага краязнаўчага музея

Спачатку паявіліся на возеры Дрывяты парусныя лодкі, а пазней і байдаркі. Пабудавана дзве прыстані – Марской Лігі і паліцэйскага спартыўнага клуба.

Адпачынак і спорт на Браслаўскіх азёрах у міжваенны час


Прыстань на возеры Дрывяты. 1930-я гг. Фота з фондаў Браслаўскага краязнаўчага музея

Водны спорт, дзякуючы вялікай колькасці вадаёмаў у павеце, развіваўся стыхійным чынам. За паруснымі і байдарачнымі экскурсіямі пайшлі таксама і няшчасныя выпадкі. Казалі,што да гэтай пары возера Дрывяты кожны год бярэ ахвяры, таму што штогод хтосьці тануў, а зараз колькасць тонучых павялічылася. У гэта павінны былі ўмяшацца адміністрацыйныя ўлады. Былі распрацаваныя мясцовыя правілы, якія зводзіліся да наступных прынцыпаў:

1. Парусныя лодкі і байдаркі павінны мець воданепранікальныя каморы, каб не танулі ў выпадку перагортвання.
2. Парусныя лодкі павінны мець мінімум – адно выратавальнае кола.
3. Кіраваць паруснымі лодкамі можа толькі асоба упаўнаважаная для гэтага пасля таго, як здасць іспыт перад адпаведнай камісіяй.

Адпачынак і спорт на Браслаўскіх азёрах у міжваенны час



Спуск на байдарцы па рацэ Друйцы. 1930-я гг. Фота з фондаў Браслаўскага краязнаўчага музея.

Пасля зацвярджэння гэтых правілаў колькасць выпадкаў на азёрах значна зменшылася. Пра тое, што выданне гэтых правілаў было своечасовым сведчыць выпадак, калі перакулілася парусная лодка з 7 асобамі на возеры Струста. У ваду трапіла 7 чалавек, тры з якіх зусім не ўмелі плаваць. Нягледзячы на гэта ніхто не патануў, таму што лодка не затанула і мела выратавальнае кола. Праўда, экскурсанты мелі дастаткова шмат непрыемных перажыванняў, таму што іх прыбіла хвалямі перад тым, як надышла дапамога.

Зімой на возеры з’явіліся нават буера. Штогод у Браславе арганізоўваўся каток.

Адпачынак і спорт на Браслаўскіх азёрах у міжваенны час


Супрацоўнікі таварыства "Рольнік" на катку.1930-я гг. Фота з фондаў Браслаўскага краязнаўчага музея

А лыжнікаў прыбывала штораз больш. Хтосьці нават сканструіраваў нават водны веласіпед, якія, аднак, яму не ўдаўся, таму што быў залішне цяжкі і складана яго было зрушыць з месца.

Адпачынак і спорт на Браслаўскіх азёрах у міжваенны час


На гары ў Леснічоўцы. Браслаў. 1930-я гг.Фота з фондаў Браслаўскага краязнаўчага музея

У гаспадарчым крызісе 1928-1930 годзе ўладальнікі маёнткаў знаходзіліся ў крытычнай сітуацыі, як і ўсе земляробы. Мелі шмат спажывецкіх тавараў, але не маглі іх прадаць па прыстойнай цане. Прыйшло ў галаву прыняцце турыстаў. Ваколіцы былі прыгожыя, вады паўсюль шмат, а кошт за ўтрыманне аднаго чалавека не перавышаў 3 зл., такім чынам дачнікі пачалі прыязджаць. Паступова колькасць лецішчаў павялічвалася. За імі прыйшлі афіцэрскія летнікі і турысцкія экскурсіі.

Піянерам воднага турызму быў радца ваяводскага ўрада ў Вільні Вацлаў Станкевіч, які паходзіў з Браслаўскага павета і ўсе свае адпачынкі праводзіў на Браслаўшчыне.

Павет наведваў у турыстычнай экспедыцыі на байдарцы Адам Віслоцкі і напісаў пра водныя шляхі цэлую кніжку. Шмат там было памылак, а нават трохі і хлусні, але пад прапагандысцкім поглядам кніжка сваю ролю адыгрывала:турысты пачалі наплываць масава. У 1932 годзе ў павеце налічвалася каля 100 харцэрскіх летнікаў. У гмінах былі зарэгістраваны некалькі дзясяткаў парусных, байдарачных, веласіпедных і пешых маршрутаў. Лецішчы пашыраліся, каб прыняць больш за дзесяць чалавек. Браслаўскі павет хутка стаў ідэальнай турысцкай структурай, стаў модным.

Адпачынак і спорт на Браслаўскіх азёрах у міжваенны час


Турысцкі летнік на выспе Чайчын возера Струста.1930-я гг. Фота з фондаў Браслаўскага краязнаўчага музея

У 1932 годзе Корпус Аховы Памежжа арганізаваў у Рацкім Бары на беразе воз. Дрывяты свае летнікі, збудавалі там сталую турысцкую інфраструктуру. А вясной прыбыў у павет дырэктар Цэнтральнага Інстытута Фізічнага Выхавання ў Варшаве доктар Гілевіч, каб арганізаваць тут летнікі ЦІФВ. Мужчынскі летнік размясціўся на возеры Дрывяты пры дарозе Браслаў – Іказнь, жаночы ў заходняй часткі Браслава над возерам Бярэжжа.

Адпачынак і спорт на Браслаўскіх азёрах у міжваенны час


Адкрыццё тэніснага корта ў Браславе.1930-я гг. Фота з фондаў Браслаўскага краязнаўчага музея

У гэты перыяд была арганізавана выстава даматканых тканін Браслаўшчыны,для адзнакі экспануемага матэрыяла запрасілі вядомую дзяячку ў гэтай вобласці Аранжыну. Паказ выклікаў вялікую зацікаўленасць. Летнікі ўвогуле мелі вялікую грамадскую і асветніцкую вартасць.
У пачатку 1930-х гадоў у павеце пачаў развівацца таксама і планерны спорт…”

Адпачынак і спорт на Браслаўскіх азёрах у міжваенны час


Запуск планера на Браслаўшчыне.1930-я гг. Фота з фондаў Браслаўскага краязнаўчага музея

У міжваенны час Браслаў меў шмат гатэляў і пакояў для пастаяльцаў, дзе госці маглі разлічваць і на сняданак, а пры жаданні і на поўнае харчаванне. Распрацаваныя турысцкія маршруты тыражаваліся. У 1933 годзе ў мясцовай друкарні “Магата” быў выпушчаны першы даведнік для аматараў турызму.

Даступнасць і разнастайнасць турысцкай інфраструктуры, дзе кожны зыходзячы са сваіх уласных сродкаў мог арганізаваць для сябе актыўны і добры адпачынак, безумоўна адрозніваецца ад сучаснага стану. Адпачынак на “Браслаўскіх азёрах” адзін з самых дарагіх у Беларусі, а ў замен турыст не атрымоўвае нават і часткі таго, што прапанавалася турыстам больш за 90 год таму…

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Браслава

Житель Браслава поймал 15-килограммовую щуку. Она не влезала в лунку, пришлось повозиться

Хотите узнать больше? Чтобы поднять такую огромную рыбу из воды и завести ее в лунку без порыва снасти, мужчине пришлось сходить на берег за пешней.

В Браславском районе мужчина убил знакомого и закопал его тело в заброшенной постройке

Хотите узнать больше? Вечером 22 декабря в милицию обратилась женщина, которая рассказала об исчезновении 29-летнего сожителя. По ее словам, 17 декабря они с другом должны

После реконструкции орган в Радошковичах Молодечненского района станет четвертым по величине в стране

Хотите узнать больше? Уникальный орган конца XIX – начала XX века восстанавливают в костеле Пресвятой Троицы в Радошковичах. Он станет четвертым по величине среди других

В Браславе пьяный бесправник угнал машину со своей работы и угодил в два ДТП

Хотите узнать больше? Пьяный парень врезался в прицеп трактора и забор. Сам он не пострадал, а вот машина повреждена.

Санаторий или развлекательный объект хотят открыть в зданиях графской усадьбы в Браславском районе

Хотите узнать больше? Потенциальным инвесторам предлагается провести реконструкцию для размещения организации, которая будет специализироваться на одном из двух

В Браславе рыболовы изловили толстолобика весом 27 кг

Хотите узнать больше? Рыбаки Нацпарка «Браславские озера» во время промыслового лова на озере Бережье вытащили толстолобика весом 27 кг. Как...

Маладая мастачка з Браслава зрабіла мультфільм пра гісторыю роднага горада. Выйшла цікава

Хотите узнать больше? У сеціве з’явіўся невялікі беларускамоўны мультфільм «Легенда аб Браславе», які распавядае пра паходжанне назвы горада. Намалявала яго Аляксандра

Cookie Consent

На этом сайте используются файлы cookie или аналогичные технологии для улучшения вашего опыта просмотра и предоставления персонализированных рекомендаций. Продолжая пользоваться нашим сайтом, вы соглашаетесь с Соглашением