Позьняя восень на Браслаўшчыне: Лявошкі, возера Воласа Паўночнае
Маршрутка несла нас на поўнач, умела абганяючы ў цемры яркія ліхтарыкі аўто і фураў. У паўзах паміж песьнямі ў плэеры прарываліся гучныя папсовыя рытмы з магнітолы. «Куды збочваць?» — пытаецца кіроўца, углядаючыся праз акуляры ў цемру, мінуўшы знак «Лявошкі». Мы за Браславам, рэшта пасажыраў ужо выйшла на канцавым прыпынку, на вечаровай шашы бязьлюдна. «Ня памятаю, вы нас везьлі туды мінулым годам», — адказвае Віка. Якраз год таму, такой жа восеньню, яна са Зьмітром ужо была тут. Праз шэраг уражаных расповедаў сёлета нас едзе ўжо шасьцёра.
Цяжкія брамы адчыняюцца і мы ўяжджаем за паркан з высокіх завостраных зьверху бярвеньняў. У цемры бачныя абрысы некалькіх драўляных дамоў рознай велічыні, а наперадзе праз дрэвы зіхаціць возера — Воласа. Якраз побач зь ім нашыя маленькія драўляныя хаткі. З комінаў цягнецца дым — печкі пратопленыя да нашага прыезду. Я абіраю «рыбацкую» сядзібу — хата найбліжэй да возера. Мінулым годам там жылі рыбакі, якія штораніцы на чаўнах выбіраліся вудзіць рыбу. Тут мы будзем жыць трое сутак: насалоджвацца звонкім восеньскім паветрам, гатаваць есьці на вогнішчы, тапіць печ, плаваць на чаўнах па возеры, на мэтры ўглыбіню разглядаючы дно праз шкляную ваду.
Ужо ў першую ноч мы не стрымаліся і рушылі да вады. У сьвятле месяцу над возерам бачная альтанка, якая злучаная зь берагам сьлізкім падмерзлым мастком. Нягледзячы на насычаную сяброўскімі размовамі ноч ля вогнішча, раніцай мы ўжо на нагох — з гарачай гарбатай акуратна прабіраемся праз масток да альтанкі на возеры.
Уначы былі замаразкі, таму ўсё вакол падмерзлае — вада ля берагу, масток, аранжавае лісьце вакол у замерзлых кропельках.
Першы наш дзень на Браслаўшчыне сонечны, ветраны, з прахалодным дыханьнем хуткай зімы. Сёньня ўсё ў навінку: бярэм тачанку і рушым па дровы, да калодзежу па ваду, гуляем і разглядаем выразаныя невядомым майстрам драўляныя фігуры людзей і жывёлаў — чорт зь дзедам, баба, кот з пеўнем. У вялікім драўляным доме жыве яшчэ адна кампанія, з больш сучасным адпачынкам — праглядам фільмаў і харчаваньнем у сталоўцы.
Дзень другі. Раніцай завіхаемся ля вогнішча. Сонца схавалася, а зь неба вялікімі шматкамі пасыпаў сьнег. Рукі падмярзаюць нават у рукавіцах, але пляны не мяняем — сёньня мы бярэм чаўны і рушым на возера.
З-за ветру плысьці ня так і проста, плынь спрабуе круціць чаўны вакол астраўкоў. Але нават праз хвалістую паверхню бачнае глыбокае дно — з-за скажэньня дзіўныя расьліны падаюцца вялізнымі. Абодва возеры — Паўднёвае і Паўночнае — злучаныя паміж сабою пратокаю. Найбольшая ж глыбіня Воласа Паўднёвага сягае 40,4 мэтра — гэта болей за 10-павярховы дом!
Па вяртаньні на бераг разумееш, наколькі замерзьлі ногі — адагрэцца лепей за ўсё ў лазьні. Зь бярозавымі венікамі. Пасьля такога распарваньня хочацца сігануць у ваду, але ўжо на ганку адчуваецца, як прыліпаюць разгарачаныя ступачкі да абмерзлых прыступак. Перад сном пад утульнае патрэскваньне дроваў у грубе бяруся за кніжку. Выпадкова сюжэт зацягнуў, і на гадзіньніку ўжо незаўважна тры гадзіны ночы. Укруціўшыся ў шалік, высунаю нос праз скрыпучыя дзьверы на вуліцу. Сябры пакінулі ліхтары на ганках. Цішыня нагадвае маю вёску. Страшна нават дыхаць, каб не парушыць такі спакой. У Менску, мабыць, сьвяткуюць ноч на Хэлоўін. Тут жа доўгія цені ад драўляных статуй наганяюць нежартоўнага страху.
Субота. На трэці нашай вандроўкі падаецца, мы тут ужо даўна і вяртацца у людны Менск ня хутка. Сонечна, марозна і ціха-ціха. Учорашняе шэрае, хвалістае возера як іншае — супакоілася, увабрала ў сябе самыя яркія фарбы: сіняе, зялёнае, аранжавае.
Не разабраць, дзе неба, а дзе вада — толькі тонкая лінія зьмяшанага лесу па іншым беразе дзеліць убачанае на дзьве аднолькавыя старонкі. Справа нечым напужаны, пляскаючы па замерлай вадзе, у неба уздымаецца касяк качак.
Сабраць рэчы, вярнуць сякеру і нож дзядзьку ў гумовых ботах з высокай хаткі, дасмажыць кілбаскі… — у цішыні ўжо чуваць знаёмы гук маршруткі. Нібы з чаротавымі галінкамі заскокваем у мікрабус з насаджанымі на самаробныя шампуры кілбаскамі. «Ох, будзем зайздросьціць», — з усьмешкай кажа кіроўца пасажырцы побач. «Заўтра ўжо самі сабе будзем зайздросьціць», — думаю я. Маршрутка зноў напаўняецца гучнай музыкай, я дастаю плэер. Дарога то суцэльнымі, то перарывістымі лініямі разьметкі імкліва набліжае нас да Менску — панічнага і заклапочанага.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Браслава

Житель Браслава поймал 15-килограммовую щуку. Она не влезала в лунку, пришлось повозиться
Хотите узнать больше? Чтобы поднять такую огромную рыбу из воды и завести ее в лунку без порыва снасти, мужчине пришлось сходить на берег за пешней.

В Браславском районе мужчина убил знакомого и закопал его тело в заброшенной постройке
Хотите узнать больше? Вечером 22 декабря в милицию обратилась женщина, которая рассказала об исчезновении 29-летнего сожителя. По ее словам, 17 декабря они с другом должны
После реконструкции орган в Радошковичах Молодечненского района станет четвертым по величине в стране
Хотите узнать больше? Уникальный орган конца XIX – начала XX века восстанавливают в костеле Пресвятой Троицы в Радошковичах. Он станет четвертым по величине среди других

В Браславском районе дальнобойщик съехал в кювет. А потом устроил ДТП с трактором и попытался угнать машину ГАИ
Хотите узнать больше? 26-летний мужчина задержан. Следователями дается правовая оценка его действиям.

В Браславе пьяный бесправник угнал машину со своей работы и угодил в два ДТП
Хотите узнать больше? Пьяный парень врезался в прицеп трактора и забор. Сам он не пострадал, а вот машина повреждена.
Санаторий или развлекательный объект хотят открыть в зданиях графской усадьбы в Браславском районе
Хотите узнать больше? Потенциальным инвесторам предлагается провести реконструкцию для размещения организации, которая будет специализироваться на одном из двух

В Браславе рыболовы изловили толстолобика весом 27 кг
Хотите узнать больше? Рыбаки Нацпарка «Браславские озера» во время промыслового лова на озере Бережье вытащили толстолобика весом 27 кг. Как...
Маладая мастачка з Браслава зрабіла мультфільм пра гісторыю роднага горада. Выйшла цікава
Хотите узнать больше? У сеціве з’явіўся невялікі беларускамоўны мультфільм «Легенда аб Браславе», які распавядае пра паходжанне назвы горада. Намалявала яго Аляксандра
Объявления
Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
12:23, 22.07.2022Грузчик упаковщик на производство
1 400 бел.руб.
11:05, 22.07.2022Требуется водитель категории Е
3 500 бел.руб.
11:20, 28.02.2022Требуется водитель категории СЕ
3 500 бел.руб.
11:17, 28.02.2022Большой выбор оцинкованных стальных тепл...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022О Браславе
Браслаўе. Невядомае эсэ Уладзіміра Караткевіча
Подробнее Літаратурны часопіс "Маладосць" надрукаваў раней невядомае эсэ Уладзіміра Караткевіча "Браслаўе". Эсэ «Браслаўе» уваходзіць у шэраг твораў пісьменніка, прысвечаных рэгіёнам Беларусі
Интересная Беларусь
США лидирует по количеству заразившихся COVID-19. Власти страны ожидают пика эпидемии в апреле и направляют силы на то, чтобы количество жертв не превысило 100 тысяч человек.
Подробнее США лидирует во всем мире по количеству заболевших коронавирусом. Президент страны Дональд Трамп предполагает, что пик распространения инфекции наступит в середине апреля. Все меры направлены на то,