Топ-5 значных археалагічных знаходак на Магілёўшчыне за апошнія гады

Топ-5 значных археалагічных знаходак на Магілёўшчыне за апошнія гады
Нядаўна з ракі Віхра археолагі дасталі адзіныя ва Усходняй Еўропе ўнікальнікальныя даспехі.
А леснікі, калі рубілі дрэвы, знайшлі крыжы-валуны ваяроў князя ВКЛ Свідрыгайлы...
— Раскопкі — гэта адначасова i цiкава, i складана, — распавядает gorad.by студэнт гістарычнага факультэта МДУ Куляшова Яўген. — Цiкава, таму што ты сам дакранаешся да гiсторыi, а складана, бо капаць даводзіцца доўга, часта ў спякоту.
Усе пошукі звычайна адбываюцца так: ускапваецца адзiн слой, прыходзiць чалавек з металашукальнікам, усе слухаюць, запiшчыць ён цi не. Калi нешта знаходзіцца — паглядзець прыходзяць усе.
— Сам я мала што знайшоў, некалькi рэшткаў керамічных вырабаў, кафлю маленькую, — дзеліцца ўражаннямі Яўген.
Gorad.by вырашыў узгадаць самыя значныя знаходкі археолагаў Магілёўшчыны за апошнія некалькі год.
"Мсціслаўскі рыцар", ці Адзіны ва Усходняй Еўропе убор ваяра XV-XVI стагоддзяў
У 2013 на рацэ Віхра на глыбіні трох метраў археолагі знайшлі сталёвы панцыр з падаспешнікам са скуры буйвала і латунёвымі накладкамі, пальчаткі, падлакотнікі, кальчугу, элементы ільнянога і скуранага адзення, шлем салад. Знаходку даставалі з ракі трое сутак.
Артэфакты занялі сваё месца ў пастаяннай экспазіцыі музея ў Мсціславе.
У чэрвені 2014 спіс знойдзеных прадметаў папоўніўся металічным гульфікам і шпорай.
— Прэзентацыя адноўленага рыцарскага даспеха, адзінага такога ва Усходняй Еўропе адбудзецца на рыцарскім фэсце ў Мсціславе 26-27 ліпеня 2014 года, — распавядае gorad.by прафесар, загадчык кафедры археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін МДУ імя Куляшова Ігар Марзалюк.
фота: tut.by
Невядомы герб магнацкага рода Сапегаў
Летам 2013 каля Быхаўскага замка на кафлі XVII стагоддзя, які захаваўся ў ідэальным стане, археолагі знайшлі малюнак невядомага герба Сапегаў. Знойдзены герб — гісторыя роду Сапегаў, геральдысты змаглі прачытаць па ім інфармацыю аб усіх найбольш вядомых продках магнацкага роду.
Знаходку можна пабачыць у музеі ў Быхаве.
Магіла знатнай крывічанкі па пахавальнаму абраду X-XI стагоддзяў
У 2012 годзе ў адным з курганоў часоў хрысціянізацыі пад Магілевам было знойдзена багатае жаночае пахаванне крывічанкі. Пляцоўка, дзе яна была пахаваная, была папярэдне выпалена і прысыпана пяском, а таксама агароджана невялікімі валунамі. У ног жанчыны былі знойдзены рэшткі драўлянага вядра, або, як апісваецца ў былінах, «чары зялёны» з мёдам.
На крывічанке захаваліся срэбнае скроневае кальцо, візантыйскія каралі (руск. бусы) з сіняга шкла, крыжавідная падвеска, рэшткі скуранога плашча.
Дзякуючы гэтай знаходцы археолагі могуць больш дакладна вызначыць межы рассялення крывічоў на тэрыторыі Магілёўскай вобласці, якую ў Сярэднявечча засялялі таксама дрыгавічы і радзімічы.
Камяні-крыжы на могілках ваяроў вялікага князя літоўскага Свідрыгайлы
Восенню 2013 каля вёскі Студзёнка ў Бялыніцкім раёне леснікі секлі дрэвы і натыкнуліся на старажытнае пахаванне. Мужчыны павалілі адзін з надмагільных камянёў, які быў каля метра ў даўжыню і на ім былі бачныя знакі і кірылічныя надпісы. На знойдзеных 22-х камянях можна разгледзець чатырохканцовыя каталіцкія крыжы, крыжы Лівонскага рыцарскага ордэна, шасці- і васьміканечныя праваслаўныя крыжы, таксама словы "цела" і "душа", а яшчэ імя - Дара.
Леснікі звярнуліся да гісторыкаў. Мяркуецца, што знойдзеныя пахавання належаць воінам князя ВКЛ Свідрыгайлы, якія загінулі падчас грамадзянскай вайны 1432-1439 гадоў.
Пошукі значных знаходак працягваюцца: Магілёў можа пасталець на 300 гадоў
На замкавай гары ў парку Горкага археолагі разлічваюць знайсці падмурак царквы і фрагменты іншых старажытных пабудоў Х стагоддзя. У красавіку археалагічная група знайшла падмурак цаглянага будынка, як мяркуецца, — казармы замкавага гарнізона 1643 пабудовы.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Могилёва
Суд отказал уволенным работникам «Могилевхимволокна» в восстановлении на работе
Хотите узнать больше? Как считают сами уволенные, администрация решила избавиться от них по политическим причинам.
В Могилеве выбрали «Мистера». Смотрите, кто претендовал на титул - и кто его получил
Хотите узнать больше? 19 февраля в городском центре культуры выбрали «Мистера Могилев - 2021».
То мороз, то оттепель. Какой будет погода в Могилеве на новой рабочей неделе
Хотите узнать больше? Ближе к выходным установится уже плюсовая температура.
Появился список домов в Могилеве, которые планируют реконструировать в 2021-м. Вот он
Хотите узнать больше? В списке - 11 многоэтажек, три из которых - на главной улице в районе железнодорожного вокзала.
Коронавирус: в Могилеве такой же очаг, как в Витебске?
Хотите узнать больше? Фото: mogilevnews.by Заведующий отделением анестезиологии и реанимации Витебской городской больницы скорой медицинской помощи Владимир Мартов
В смотровой яме гаража в Могилеве засыпало мужчину
Хотите узнать больше? Его достали и передали скорой.
Цинизм дня. В Горках объявили день безвозмездного труда
Хотите узнать больше? Власти утверждают, что о возможности бесплатно поработать ходатайствовали сами работники. 29 февраля в Горках пройдет день безвозмездного труда. Как
Могилевская строительная компания недоплатила налогов на 240 тысяч рублей
Хотите узнать больше? Более 240 тыс. рублей налогов недоплатило в бюджет могилевское общество с ограниченной ответственностью, занимающееся производством и установкой
Инфо
Расписание- Карта Могилёва
- Карта-схема маршрутов движения общественного транспорта Могилёва.
- Карта Могилевской области и Могилевского района
Лучшие компании
Объявления
Велосипеды детские Штольц в Могилеве
350 бел.руб.
21:34, 26.08.2022строители разнорабочие вахта
1 500 бел.руб.
11:06, 22.07.2022сортировщик упаковщик вахта
1 400 бел.руб.
11:06, 22.07.2022грузчик разнорабочий вахта
1 500 бел.руб.
11:05, 22.07.2022Картина маслом
1 200 000 бел.руб.
08:46, 19.05.2022О Могилёве
Когда был основан Могилёв?
Подробнее Парк имени М.Горького всегда считался излюбленным местом отдыха могилевчан. Когда в Могилеве располагалась царская ставка и последний русский самодержец жил в расположенном неподалеку губернаторском
Интересная Беларусь
В Беларуси некоторые виды экономической деятельности получат поддержку. Кому повезет?
Подробнее Мингорисполком назвал виды экономической деятельности, которые получат поддержку. В столице утвержден перечень видов экономической деятельности наиболее подверженных воздействию эпидемиологической

