Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Выстава майстроў мастацкай суполкі “Абуджэнне” пад назвай “Вілейскія далягляды” ўпершыню адкрыецца ў Вілейцы

Выстава майстроў мастацкай суполкі “Абуджэнне” пад назвай “Вілейскія далягляды” ўпершыню адкрыецца ў Вілейцы

Выстава майстроў мастацкай суполкі “Абуджэнне” пад назвай “Вілейскія далягляды” ўпершыню адкрыецца ў Вілейцы. Фота прадастаўлена Край.бай Надзеяй Аўдзей

23 студзеня прысутныя ўбачаць работы жывапісцаў, графікаў, майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва з Мінска і Узды: Андрэя Лычкоўскага, Фёдара Ладуцькі, Яўгена Шунейкі, Уладзіміра Сайко і Вольгі Гацко.

Пра гэта Край.бай паведаміла навуковы супрацоўнік Вілейскага краязнаўчага музея Надзея Аўдзей.

– Вілейскі край багаты сівымі легендамі і паданнямі. Многія векапомныя падзеі, якія адбываліся на Беларусі, пакінулі свой след і на берагах Віліі. З кожным годам Вілейка становіцца ўсё больш сучасным горадам, але ў ім на старых вуліцах цудоўна захоўваецца даўняя архітэктура. Вельмі маляўнічы і сам горад, і яго наваколле, – адзначыла суразмоўца. – Менавіта з Вілейкі распачынае сёлета сваю выставачную дзейнасць мастацкая суполка “Абуджэнне”. У яе склад уваходзяць жывапісцы, графікі, майстры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва з Мінска і Узды: Андрэй Лычкоўскі, Фёдар Ладуцька, Яўген Шунейка і Уладзімір Сайко. Ужо некалькі год запар яны вандруюць па Беларусі і праводзяць сумесныя выставы ў Полацку, Крычаве, Лідзе, Слоніме і іншых гарадах краіны.

Выставы мастакоў носяць эстэтычна-асветніцкі характар, на сваіх палотнах яны паказваюць багацце тэм і сюжэтаў нашай гісторыі і сучаснасці, акцэнтуюць увагу на разнастайнасці прыродных матываў.

На выставе будзе прадстаўлена і Першая сусветная вайна. Ёсць сярод твораў і вобраз вялікага мастака-рэфарматара Уладзіслава Страмінскага, які тут перажыў актыўны перыяд сваёй творчасці. А таксама шэраг пейзажаў, якія з’яўляюцца вынікам смелых каларыстычных і тэхнічных эксперыментаў на падставе працы з натуры, на чыстым паветры на працягу аднаго сеанса.

У выставе таксама прымае ўдзел мастачка Вольга Гацко, ураджэнка Радашковічаў Маладзечанскага раёна. У апошні час яна актыўна займаецца дэкаратыўным жывапісам у жанры нацюрморта і пейзажа.

Адрыццё выставы запланавана на 15.00 у выставачнай зале імя Н. Сілівановіча.

Юлія ЛАХВІЧ

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Вилейки

В Вилейке назначен новый заместитель председателя райисполкома по социальной сфере

Хотите узнать больше? 4 января в Вилейском райисполкоме состоялось мероприятие с участием зампредседателя Миноблисполкома Ивана Маркевича и председателя райисполкома Олега

В Вилейке в скейт-парке, на уличных тренажерах и детских площадках установили камеры видеонаблюдения

Хотите узнать больше? В Вилейке вандалы периодически портят городские объекты. К примеру, скейт-парк с 2016 года громили трижды. В июне kraj.by обратился к властям по

В Вилейском районе установили памятные знаки в честь воинов Первой мировой войны

Хотите узнать больше? В годы Первой мировой войны в деревнях Слобода и Кулиха находились лазареты. 102 года тому назад закончилась Первая мировая война, в которой

В Молодечненском, Воложинском и Вилейском районах запрещено посещать леса

Хотите узнать больше? Запрет на посещение лесов действует уже в 72 районах Беларуси. Такая информация размещена на интерактивной карте запретов и ограничений на посещение

Шефа Вилейского РОВД перебросили в Столбцы

Хотите узнать больше? 30 декабря Александр Коротыш назначен на должность начальника отдела внутренних дел Столбцовского райисполкома. Александр Коротыш Обязанности

Расписание рождественских богослужений в приходе храма Преподобной Марии Египетской

Хотите узнать больше? Православные христиане празднуют Рождество 7 января. Расписание служб на Рождество в приходе храма Преподобной Марии Египетской размещено на сайте

Молодечненский, Вилейский, Мядельский районы... Где еще напряженка с базаром труда

Хотите узнать больше? Правительство утвердило перечень территорий с напряженной ситуацией на рынке труда на 2020 год. Соответствующее постановление Совета Министров от 27

Регистратура разинутого субъекта азбука работать в поликлинике Вилейской ЦРБ

Хотите узнать больше? В районной поликлинике Вилейки 27 декабря торжественно открылась обновленная регистратура с современной «начинкой». Из новшеств – электронная