Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Загінулага айца Андрэя Ахрэма пахавалі 8 лістапада ў Івянцы Валожынскага раёна (ФОТА)

Загінулага айца Андрэя Ахрэма пахавалі 8 лістапада ў Івянцы Валожынскага раёна (ФОТА)

Загінулага айца Андрэя Ахрэма пахавалі 8 лістапада ў Івянцы Валожынскага раёна. Фота з сайта catholic.by

7 лістапада са святаром развіталіся на яго радзіме, у Вілейцы. Пры целе загінуўшага памаліўся Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Клаўдыё Гуджэроцці.

Манах ордэна францішканаў канвентуальных Андрэй Ахрэм загінуў 4 лістапада ў аварыі непадалёк ад Івянца.

Як паведамляе сайт Рыма-каталіцкага касцёла ў Беларусі catholic.by, у пахавальнай урачыстасці 8 лістапада ўдзельнічалі субраты загінулага – францішкане з Беларусі, Расіі, Украіны і Польшчы. Да супольнай малітвы аб збаўленні душы а. Андрэя Ахрэма далучыліся дыяцэзіяльныя святары з розных мясцін Беларусі, сёстры законныя і шматлікія вернікі з Вілейкі, парафій у Івянцы і Камені, дзе ён служыў, яго родныя, сябры, знаёмыя і ўсе, каго закранула яго смерць.

Загінулага айца Андрэя Ахрэма пахавалі 8 лістапада ў Івянцы Валожынскага раёна (ФОТА)

«Мы сабраліся (…), каб праводзіць у горад памерлых і аддаць апошнюю паслугу айцу Андрэю, які трагічна загінуў на пачатку тыдня, вечарам у панядзелак 4 лістапада. Дарога з адной парафіі да другой, якую ён неаднаразова праязджаў і праходзіў як брат, семінарыст, святар, стала месцам яго смерці і пераходу ў вечнасць», – сказаў у гаміліі біскуп Антоні Дзям’янка, звяртаючыся да прысутных у івянецкім касцёле.

«Дарагі айцец Андрэй, сёння развітваюцца з табой і бацькі, і родныя, і блізкія асобы, айцы і браты францішканцы і кансэкраваныя асобы розных іншых манаскіх супольнасцяў, святары і вернікі, якім ты служыў. Развітваюцца тыя, каму кароценькі час служыў ты як святар, і за гэта ўсе вельмі табе ўдзячныя. З сумам прыняў вестку аб смерці і моліцца, напэўна, з намі Мітрапаліт Тадэвуш з архідыяцэзіі, з якой паходзіш і ў якой ты служыў. Дзякуем табе за велікадушнае служэнне ў святарскай і манаскай супольнасці. Ты даў прыклад сучаснай моладзі, што трэба клапаціцца заўсёды аб збаўленні сваёй душы, бо выбраў радыкалізм евангельскіх парад жыць у беднасці, паслухмянасці і чысціні паводле статутаў манаскай супольнасці францішканцаў канвентуальных. Таксама кароткім служэннем як святар і 8-гадовай падрыхтоўкай да святарства і манаскага жыцця ты паказаў прыклад адказнага клопату аб збаўленні іншым людзям. І такім чынам ты будзеш у нашай памяці. Бо чалавек, які не памятае аб сваіх памерлых, не заслугоўвае даверу. Ён тады павярхоўны, бо жыве выключна сваім часам. Такі чалавек не здольны рабіць высновы з мудрасці пакаленняў», – падкрэсліў біскуп.

Ён заклікаў вернікаў памятаць пра памерлых, «а асабліва пра такіх асобаў, як айцец Андрэй».

Напрыканцы імшы быў зачытаны ліст Мітрапаліта Тадэвуша Кандрусевіча, дзе адзначаецца: “Выказваю свае самыя глыбокія спачуванні сям'і загінуўшага, айцам францішканам і ўсім, хто яго ведаў, асабліва парафіянам у Івянцы і Камені. Ахвяра айца Андрэя далучылася да ахвяры Хрыста падчас актавы малітваў за памерлых. Няхай жа нашы малітвы ў інтэнцыі трагічна загінуўшага айца Андрэя і адпусты, якія можам ахвярaваць у яго інтэнцыі, адчыняць яму брамы неба, куды ён вёў даручаных яго пастырскай апецы вернікаў”.

Да прысутных звярнуўся айцец Пётр Шчэпанскі, вікарый правінцыі Маці Божай Беззаганнай айцоў францішканаў у Польшчы, адзначыўшы, што Андрэй Ахрэм рупліва працаваў на ніве абвяшчэння Божага слова, стараўся даваць людзям усяго сябе, з вялікай адданасцю служыць Богу і Касцёлу. “Мы верым, што ён і далей будзе служыць, заступаючыся ў небе за нас”, – сказаў Пётр Шчэпанскі і выказаў надзею, што “зерне, якое мы сёння апускаем у зямлю, дасць плён”.

Жалобная працэсія з целам а. Андрэя Ахрэма прайшла вуліцамі Івянца да месца пахавання. Многія з прысутных не маглі стрымаць слёз, развітваючыся са святаром, які служыў тут.

Загінулага айца Андрэя Ахрэма пахавалі 8 лістапада ў Івянцы Валожынскага раёна (ФОТА)

Загінулага айца Андрэя Ахрэма пахавалі 8 лістапада ў Івянцы Валожынскага раёна (ФОТА)

Загінулага айца Андрэя Ахрэма пахавалі 8 лістапада ў Івянцы Валожынскага раёна (ФОТА)

Загінулага айца Андрэя Ахрэма пахавалі 8 лістапада ў Івянцы Валожынскага раёна (ФОТА)

Загінулага айца Андрэя Ахрэма пахавалі 8 лістапада ў Івянцы Валожынскага раёна (ФОТА)

Па матэрыялах catholic.by

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Вилейки

В Вилейке назначен новый заместитель председателя райисполкома по социальной сфере

Хотите узнать больше? 4 января в Вилейском райисполкоме состоялось мероприятие с участием зампредседателя Миноблисполкома Ивана Маркевича и председателя райисполкома Олега

В Вилейке в скейт-парке, на уличных тренажерах и детских площадках установили камеры видеонаблюдения

Хотите узнать больше? В Вилейке вандалы периодически портят городские объекты. К примеру, скейт-парк с 2016 года громили трижды. В июне kraj.by обратился к властям по

В Вилейском районе установили памятные знаки в честь воинов Первой мировой войны

Хотите узнать больше? В годы Первой мировой войны в деревнях Слобода и Кулиха находились лазареты. 102 года тому назад закончилась Первая мировая война, в которой

В Молодечненском, Воложинском и Вилейском районах запрещено посещать леса

Хотите узнать больше? Запрет на посещение лесов действует уже в 72 районах Беларуси. Такая информация размещена на интерактивной карте запретов и ограничений на посещение

Шефа Вилейского РОВД перебросили в Столбцы

Хотите узнать больше? 30 декабря Александр Коротыш назначен на должность начальника отдела внутренних дел Столбцовского райисполкома. Александр Коротыш Обязанности

Расписание рождественских богослужений в приходе храма Преподобной Марии Египетской

Хотите узнать больше? Православные христиане празднуют Рождество 7 января. Расписание служб на Рождество в приходе храма Преподобной Марии Египетской размещено на сайте

Молодечненский, Вилейский, Мядельский районы... Где еще напряженка с базаром труда

Хотите узнать больше? Правительство утвердило перечень территорий с напряженной ситуацией на рынке труда на 2020 год. Соответствующее постановление Совета Министров от 27

Регистратура разинутого субъекта азбука работать в поликлинике Вилейской ЦРБ

Хотите узнать больше? В районной поликлинике Вилейки 27 декабря торжественно открылась обновленная регистратура с современной «начинкой». Из новшеств – электронная