У Ільянскай СШ на Вілейшчыне прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя 75-годдзю вучонага і педагога Адама Грымаця (ФОТА)
У Ільянскай СШ на Вілейшчыне прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя 75-годдзю вучонага-педагога Адама Грымаця. Фота прадастаўлена Край.бай Кацярынай Чарапок
Сусветна вядомы вучоны-педагог Адам Грымаць 17 кастрычніка адзначыў бы сваё 75-годдзе. Ільянская сярэдняя школа, якая носіць яго імя з 2004 года, прысвяціла юбілею земляка шэраг мерапрыемстваў.
13 гадоў таму ён пайшоў з жыцця. Але яго імя да сённяшняга дня шануе педагагічная грамадскасць, яго былыя студэнты, землякі.
Экскурсаводы музея “Ільянскія далягляды” запрасілі вучняў пачатковых класаў у музей на экскурсіі, дзе нагадалі біяграфію знакамітага вучонага, адказалі на пытанні найбольш дапытлівых слухачоў. Школьнае выдавецтва выпусціла маленькую кніжку, з якой можна даведацца пра жыццёвы і навуковы шлях вучонага.
“Колішнія студэнты з павагай і цяплом успамінаюць свайго былога выкладчыка, яго прыязную ўсмешку, цікавыя лекцыі, адсутнасць высакамернасці, беспамылковае ўменне адразу ўбачыць адораных студэнтаў”, – гаворыцца пра Адама Антонавіча ў кнізе. Тут жа прыведзены вытрымкі з навуковых прац Адама Грымаця: “Выкарыстанне народнай педагогікі – важная ўмова адраджэння нацыянальнай самасвядомасці, невычэрпная крыніца педагагічных ідэй, у аснове якой – культ чалавека, культ высокай маральнасці, прыгажосці… Што б ты ні хацеў сказаць: падзякаваць чалавеку або папрасіць прабачэння, – шчыра зрабіць гэта можна толькі на роднай мове”.
У школе на працягу мінулага тыдня працавала выстава “Адам Антонавіч Грымаць – педагог, вучоны, чалавек”, дзе былі размешчаны навуковыя даследаванні вучонага, фатаграфіі з сямейнага альбома Грымаця, кнігі, якія былі выдадзены сумесна з іншымі аўтарамі, верш вілейскага паэта Міколы Кутаса “Адаму Грымацю”.
Адам Грымаць

Старшакласнікі рыхтуюць сустрэчу з аднакласнікамі, землякамі, былымі студэнтамі прафесара. Дарэчы, адзін з яго аднакласнікаў адзначыў, што, нягледзячы на свае высокія рэгаліі (дырэктар школы, дэкан факультэта павышэння кваліфікацыі работнікаў адукацыі, прарэктар па вучэбнай рабоце Мінскага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта імя М. Горкага, загадчык кафедры педагогікі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта, заслужаны работнік адукацыі Беларусі), Адам Антонавіч заўсёды заставаўся адкрытай, спагадлівай і чулай асобай, гатовай заўсёды прыйсці на дапамогу.
Урэшце, усім сваім жыццём і дзейнасцю Адам Грымаць сцвярджаў вечную ісціну: самае галоўнае ў чалавеку – чалавечнасць. Нездарма наш зямляк паэт Мікола Кутас сказаў у сваім вершы-прысвячэнні: “...трэба навучыцца мудра жыць, каб стаць урэшце проста чалавекам”.
Экскурсавод музея “Ільянскія далягляды” ДУА “Ільянская сярэдняя школа імя А.А. Грымаця” Кацярына ЧАРАПОК для Край.бай
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Вилейки
В Вилейке назначен новый заместитель председателя райисполкома по социальной сфере
Хотите узнать больше? 4 января в Вилейском райисполкоме состоялось мероприятие с участием зампредседателя Миноблисполкома Ивана Маркевича и председателя райисполкома Олега
В Вилейке в скейт-парке, на уличных тренажерах и детских площадках установили камеры видеонаблюдения
Хотите узнать больше? В Вилейке вандалы периодически портят городские объекты. К примеру, скейт-парк с 2016 года громили трижды. В июне kraj.by обратился к властям по
В Вилейском районе установили памятные знаки в честь воинов Первой мировой войны
Хотите узнать больше? В годы Первой мировой войны в деревнях Слобода и Кулиха находились лазареты. 102 года тому назад закончилась Первая мировая война, в которой
В Молодечненском, Воложинском и Вилейском районах запрещено посещать леса
Хотите узнать больше? Запрет на посещение лесов действует уже в 72 районах Беларуси. Такая информация размещена на интерактивной карте запретов и ограничений на посещение
Шефа Вилейского РОВД перебросили в Столбцы
Хотите узнать больше? 30 декабря Александр Коротыш назначен на должность начальника отдела внутренних дел Столбцовского райисполкома. Александр Коротыш Обязанности
Расписание рождественских богослужений в приходе храма Преподобной Марии Египетской
Хотите узнать больше? Православные христиане празднуют Рождество 7 января. Расписание служб на Рождество в приходе храма Преподобной Марии Египетской размещено на сайте
Молодечненский, Вилейский, Мядельский районы... Где еще напряженка с базаром труда
Хотите узнать больше? Правительство утвердило перечень территорий с напряженной ситуацией на рынке труда на 2020 год. Соответствующее постановление Совета Министров от 27
Регистратура разинутого субъекта азбука работать в поликлинике Вилейской ЦРБ
Хотите узнать больше? В районной поликлинике Вилейки 27 декабря торжественно открылась обновленная регистратура с современной «начинкой». Из новшеств – электронная
Инфо
Расписание- Городские автобусы
- Пригородные автобусы
- Автобусы Вилейка - Минск, Молодечно
- Междугородные автобусы
- Пригородные поезда
- Пассажирские поезда
- Карта Вилейки
- Карта Вилейского района
- Карта Вилейского водохранилища
- Карта-схема автобусных маршрутов Вилейки
- Карта-схема автобусных маршрутов в Вилейском районе
Объявления
Упаковщик Вахтовый метод Минск
1 400 бел.руб.
12:23, 22.07.2022Упаковщики грузчики
1 400 бел.руб.
11:05, 22.07.2022Тротуарная Плитка. Укладка от 50 м2 Виле...
16 бел.руб.
08:50, 19.07.2022Чистка ремонт копка углубление колодца
100 бел.руб.
23:10, 06.06.2022Натяжные потолки, декоративная штукатурк...
0 бел.руб.
14:03, 02.03.2022О Вилейке
Рэпартаж з дома сезоннага пражывання ў Вязыні Вілейскага раена
Подробнее Дом сезоннага пражывання ў Вязыні ўжо другую зіму выратоўвае мясцовых пенсіянераў ад адзіноты. Зіма ў вёсцы для старога чалавека — яшчэ тое выпрабаванне...
Интересная Беларусь
Теплые пижамы, техника и аксессуары: что искали, и что покупали белорусы на AliExpress в сентябре
Подробнее Предпочтение белорусов на AliExpress в сентябре. Города, жители которых активнее всего покупали товары на AliExpress. В сентябре 2020 года количество продаж в Беларусь выросло на


