Кветкавы рай стварыла ля сваёй сядзібы жыхарка вёскі Барташы Ядвіга Сярко
Калі б існавала Кніга дзівосаў Шчучыншчыны, у яе абавязкова патрапіў бы “кветкавы рай”, які стварыла сваімі рукамі 69-гадовая жыхарка вёскі Барташы Ядвіга Рамуальдаўна Сярко.
“Вось цуд знайшлі, – скептычна заўважыць нехта з чытачоў. – Цяпер ці не ля кожнай хаты півоні-ружы цвітуць...” Сапраўды, многа рукатворнай прыгажосці на вясковых і гарадскіх падворках пабачыць давялося на свае вочы, але такім рознакаляровым кветкавым дываном любавалася ўпершыню. Уявіце сабе: ад вясковай вуліцы да дома Ядвігі Рамуальдаўны – метраў трыццаць.
І ўся гэта тэрыторыя – суцэльны кветнік! Адна расліна адцвітае, другая зацвітае, а трэцяя – на падыходзе... Розныя па вышыні, колеры і месцы “нараджэння”. Сарты – ад звыклых для вока і вуха беларуса да заморскіх, што з першага разу і не вымавіш.
Зрэшты, няўдзячная гэта справа – распавядаць пра такую шматколерную прыгажосць. Лепш паслухаем кветавода ад жыцця Ядвігу Рамуальдаўну.

– Я вось часам думаю – мо, залішне я з кветкамі занялася, – разважае жанчына. – Але ж душа да іх ляжыць і рукі цягнуцца... Паверце, вясны не магу дачакацца, каб зноў за справу ўзяцца. Гэта, як цяпер кажуць, маё хобі і маё здароўе. Калі самаадчуванне не вельмі добрае, зайду ў кветнік, палюбуюся, пагавару – адразу адпусціць.
– І якія кветкі на вашым пляцы растуць? – пытаюся ў Рамуальдаўны.
– Ружы, петуніі, гладыёлусы, анюціны вочкі, півоні..., – пералічвае яна, а потым махае рукой: – Лепш спытайце, чаго няма...
Як прызналася заўзятая аматарка флоры, калі чаго і няма – то гэта ненадоўга. “Есці не буду, але куплю”, – жартуе яна. І расказвае, што сальвію, да прыкладу, выпісвала “праз фірму, ажно з Галандыі”. Цяжка прыжывалася кветка. “Колькі я з ёю настрадалася...”, – узгадвае жанчына.
– А гэта – духмяны тытунь. Вечарам так пахне, што не хочацца ў хату ісці, – прызнаецца субяседніца.
Любуюся морам кветак і разумею, якая вялікая праца ўкладзена, каб прарасла сцяблінка, каб з’явіўся лісток, каб зацвіў бутончык...
– Гэта – праца! – пацвярджае Рамуальдаўна. – Упусціш момант – не дагоніш, кожная кветачка свайго часу і догляду патрабуе. І ад надвор’я залежыш. У тым годзе вясна цяплейшая была, то і цвіценне было нашмат больш актыўным.
Заўважыла – для кожнага сорту ў Рамуальдаўны калі не персанальная клумбачка, то вазончык, гаршчочак ці скрыначка – абавязкова. Мноства – купленых, іншыя зроблены ўласнымі рукамі. Дызайнерскае рашэнне – або жыццём падказанае, або ў часопісах падгледжанае. Дарэчы, свой вопыт кветавода-аматара жанчына дапаўняе ведамі са спецыялізаваных выданняў. “Часопісы “Цветок”, “Цветочный мир”, “Мир цветов” выпісваю”, – кажа яна.
А яшчэ ў Рамуальдаўны і каменьчыку незвычайнай формы месца ў кветніку знаходзіцца, і пянёчку, і бутэльцы...
– Пальму бачыце? Сама цэлую зіму рабіла, – расказвае пенсіянерка. – Бутэлькі карычневыя і зялёныя з-пад напояў збірала. Часам людзі прывозілі.. Такая вось экзотыка атрымалася. І гэты пярэсценькі парсючок, што на грыбок заглядваецца, – таксама маіх рук справа. Бутэлька з-пад вады ў ход пайшла...
– А гэтыя цікавыя скульптуркі – пеўнік, анёл ды дамавічок – якім чынам у кветніку “пасяліліся”?
– На рынку купіла, – шчыра прызнаецца Ядвіга Рамуальдаўна. – З уласнай пенсіі.
Здзіўляе кожны куточак гэтага вясковага падворка. Вось старая сячкарня – “нафарбавалася” і важна ўладкавалася пасярод падворка. Электрычны слуп – і той у пашане: абсаджаны прыгожымі кветкамі... Рамуальдаўна ўзгадвае, што пачынала з невялікай лапінкі зямлі ля парога, а потым усё далей і далей пашыралася. Так амаль да самай вуліцы з кветкамі і дабралася.
– А захапленне кветкамі калі ў Вас з’явілася?
– Нарадзілася я ў Юцеўцах, што ў Мажэйкаўскім сельсавеце. Жылі на хутары. Бывала, кавалачак зямлі раскапаю і кветкі пасаджу. І тата мой, Рамуальд Вікенцьевіч Арцюк, кветкі вельмі любіў. Дзе бываў – адтуль мне іх і прывозіў.
У Барташах Ядвіга Рамуальдаўна жыве звыш двух дзесяткаў гадоў. У свой час працавала даяркай на ферме. Практычна адна падымала на ногі шасцёра дзяцей (муж памёр у маладым узросце. – Заўв. аўтара). Пяцёра дачок і сын жывуць цяпер, хто далей, хто бліжэй, але асобна. Захапленне матулі кветкамі падзяляе і прадаўжае хіба што дачка Тэрэза. “Але ёй далёка да мяне”, – усміхаецца пенсіянерка.
На момант нашага прыезду ў Барташы ў Рамуальдаўны гасцявала сястра Тэрэза, якая жыве ў Маскве. Яна прызналася, што крыху ўшчувае Ядзю за такое клапотнае хобі: маўляў, не маладыя гады, трэба і адпачыць...
Да таго ж, акрамя кветніка, у тае і агарод, і хатняя гаспадарка ёсць. Яшчэ нядаўна Рамуальдаўна дзве каровы і свіней трымала, а цяпер у хляве толькі карова Фея. Дарэчы, ці не адзіная на ўсе Барташы рагуля.
Мы са старшынёй Шчучынскага сельскага Савета Станіславам Яўгенюшавічам Возным ужо развітваліся з прыемнай гаспадыняй сядзібы, як па вясковай вуліцы праімчаў аўтамабіль і, параўняўшыся з домам Сярко, пранізліва запіпікаў.
– Знаёмы? – пацікавіліся мы.
– Ды не, – адказала Рамуальдаўна. – Ужо другі раз праязджае і ўсё сігналіць.
Відаць, “зачапіла” чалавека хараство. Вось і “салютуе”. Зрэшты, абыякавым, бачачы такую кветкавую вясёлку, застацца цяжка. Аднойчы спыніўся тут і старшыня раённага Савета дэпутатаў Іван Юльянавіч Сакалоўскі. Сказаў добрае слова пра руплівую гаспадыню і падказаў яе адрас нам, журналістам. За што яму шчыры дзякуй.
Таццяна ПАЛУБЯТКА.
Фота аўтара.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Щучина
Как живет Шчучыншчына в новом амплуа
Хотите узнать больше? Шчучыншчына, Шчучыншчына-а-а-а! Эти слова плотно засели в музыкальных чартах и головах белорусов - они который день напевают песню "восходящей звезды
В Щучинском районе непристегнутый ребенок получил тяжелые травмы при столкновении Peugeot и VW
Хотите узнать больше? Мальчик находился на заднем сиденье авто без детского удерживающего устройства и не был пристегнут ремнем безопасности.
В Щучинском районе Audi врезалась в дерево, погибла беременная женщина
Хотите узнать больше? Авария произошла 2 ноября около 9 часов утра. На 3-м километре дороги Желудок - Кукини автомобиль Audi съехал на правую по ходу движения обочину и
В Щучинском районе минивэн опрокинулся в кювет: водитель погиб
Хотите узнать больше? Ремнем безопасности мужчина пристегнут не был.
Под Щучином несколько раз перевернулся Renault: водитель погиб
Хотите узнать больше? Водитель не справился с управлением автомобиля на закруглении дороги.
Мужчина из Щучина нашел в лесу отличный боровик весом более килограмма
Хотите узнать больше? Гриб-великан весит килограмм и двести граммов.
Рабочий, отравившийся газами в колодце в Щучине, умер. На его начальника завели дело
Хотите узнать больше? Один из рабочих, которые откачивали воду в колодце и отравились канализационными газами, умер в реанимации.
В Щучине рабочие отравились газом в канализационном колодце. Доставали их оттуда спасатели
Хотите узнать больше? В Щучине двое мужчин откачивали воду в канализационном люке. Один из них потерял сознание, а второй, почувствовав слабость, стал звать на помощь.
Объявления
Кредит
0 бел.руб.
10:37, 14.06.2022Памятники из гранита под ключ недорого к...
0 бел.руб.
07:32, 04.06.2022Памятники, ограды, благоустройство могил...
0 бел.руб.
07:31, 04.06.2022Сдам квартиру по суткам
30 бел.руб.
18:19, 26.04.2022Памятники, ограды, благоустройство. Щучи...
0 бел.руб.
09:11, 25.04.2022О Щучине
22 года подряд главным Дедом Морозом Щучина была женщина
Подробнее Двадцать два года подряд главным Дедом Морозом Щучина была… женщина! Нынче художественный руководитель районного Дома культуры Елена Ушкарь передала бразды правления праздником ...
Интересная Беларусь
Как белорусы обживали Камчатку
Подробнее Известно, что для заселения территории, перешедшей к СССР после войны с Финляндией, в 1940 году туда переселяли и белорусов.


