Виктор Лукша: «Спасибо, Господи, Тебе, за поворот в моей судьбе»
Віктар Лукша
Лынтупчанін Віктар Лукша з фатаграфіяй сябруе з дзяцінства. Сёння ў яго архіве — дзясяткі негатываў, сотні здымкаў, на якіх адлюстравана жыццё з усёй яго прыгажосцю, мудрасцю, зменлівасцю. Аўтар, які лічыць сябе аматарам і ніяк не прафесіяналам, ставіцца да іх крытычна. Але не адмаўляе: гэтыя здымкі — летапіс рэчаіснасці, які не сорамна пакінуць у спадчыну нашчадкам.
— Віктар Юльянавіч, дзе пачаўся Ваш жыццёвы шлях?
— Я нарадзіўся ў Лынтупах, тут жывуць мае бацькі і сёння (дарэчы, нядаўна яны справілі шасцідзесяцігадовы юбілей сумеснага жыцця). З часам мяне ўсё больш вабяць карані, шмат распытваю пра продкаў у маці, занатоўваю звесткі ў сшытак. Гэта гісторыя, якая павінна жыць.
Вучыўся ў Лынтупскай школе, яшчэ калі яна размяшчалася ў былым палацы пана Бішэўскага. Тут, у векавым парку, прайшло ўсё маё дзяцінства. Памятаю, як малымі з сябрамі купаліся ў ставе, рыбачылі, гарэзнічалі. Хоць і атрымлівалі наганяй ад бацькоў і настаўнікаў, але былі такімі шчаслівымі!
— У дзяцінстве Вас цягнула да творчасці?
— Тады мяне цягнула да машын — марыў стаць вадзіцелем. Аднойчы ўбачыў у Швянчонісе (11 км ад Лынтуп — аўт.) чорную “Волгу” з шашачкамі, ля якой стаяў статны таксіст. У мяне аж дыханне перахапіла. Гэта карцінка яшчэ доўга жыла ў маёй памяці, была маёй ружовай марай.
— Дзе працягнулі вучобу пасля школы?
— Спрабаваў паступіць вучыцца на аўтамеханіка ў Гарадоцкі сельскагаспадарчы тэхнікум. Але ў школе выдатнікам не быў, у матэматыцы “плаваў”, экзамен аказаўся для мяне складаным. Камісія параіла мне паступіць на электрамеханіка — праходзіў па балах. Так і аказаўся студэнтам. Ужо тады “хварэў” на фатаграфію. Вучэбныя будні, праца ў калгасе — знята было ўсё.
— Памятаеце свой першы фотаапарат?
— Яшчэ б! У майго суседа была “Змена-7”. Я тады вучыўся ў шостым ці сёмым класе. Памятаю, колькі часу праводзілі ў цёмным пакоі, друкуючы фотаздымкі. Колькі матэрыялу перапсавалі, не ведаючы дасканала тэхналогій! У той час фотаапарат быў для мяне нязбытнай марай: бацькі не мелі на яго грошай. А пасля казалі: “Навучышся фатаграфаваць — вось і купім”. А як я мог гэта зрабіць, калі не было на чым практыкавацца? Але замкнёнае кола разарвалася — бацькі купілі мне першы ў жыцці фотаапарат “Змена-8М”. Брат Генадзій дапамог набыць неабходнае абсталяванне.
— Хто быў першымі героямі здымкаў?
— Мой любімы кот, а таксама куры (усміхаецца). Я самавучка, нідзе ніколі не спасцігаў, скажам, майстэрства кампазіцыі. Усё рабіў і раблю інтуітыўна, падсвядома. Бачу прыгажосць — і перадаю яе людзям. Не вельмі люблю здымаць партрэты. Каб гэта ўдала рабіць, трэба быць выдатным псіхолагам, за кароткі час умець зразумець эмацыянальны стан, характар чалавека. Вось дзеці — іншая справа. Яны не камплексуюць, іх пачуцці заўсёды натуральныя.
— Ці хутка ў руках аказалася прафесійная тэхніка?
— Гэта было падчас вучобы ў тэхнікуме. У мяне атрымлівалася здымаць, гэта вельмі падабалася, і я пачаў намякаць бацькам аб прафесійным фотаапараце. Аднойчы ехаў праз Віцебск дадому. На шляху да вакзала зайшоў у магазін “1000 дробязей”. І тут — шок: на прылаўку стаяла мая мара — краснагорскі “Зеніт”. Доўга не думаючы, першым жа аўтобусам вярнуўся ў Гарадок і пайшоў да свайго класнага кіраўніка пазычаць грошы. Каштаваў фотаапарат нятанна — 100 рублёў (гэта была амаль месячная зарплата). Тым не менш настаўнік пазычыў мне гэту суму, я вярнуўся ў Віцебск, купіў прыгажуна і, акрылены, паехаў да бацькоў па грошы…
— З рук яго, напэўна не выпускалі…
— Сапраўды, шчасце было бязмежным! Але на некаторы час прыйшлося яго адкласці ўбок — у 1979 годзе пайшоў служыць у армію, хаця і там без фатаграфіі не быў. Неяк прызнаўся, што валодаю фотатэхнікай: і рамантаваць магу, і здымаць. І тут пасыпаліся просьбы: адна, другая, трэцяя. Прычым плёнку праяўляў па начах. Невядома дакуль дасядзіш — а раненька на службу. Фізічна было няпроста, але маральнае задавальненне атрымліваў вялікае.
— Дзе служылі?
— У Брэсце, у паветрана-дэсантных войсках. На ўсё жыццё запомніў свой першы скачок з парашутам. Мяне яшчэ ўгаворвалі ўзяць фотаапарат з сабой. Але было не да гэтага! Не разгубіцца б, усё правільна зрабіць. Гэта неверагодныя адчуванні: лунаць у паветры, атрымліваць асалоду ад цішыні, навакольнай раскошы. Пасля крыху шкадаваў, што фотаапарат у палёт не ўзяў.
— У Лынтупы вярталіся ахвотна?
— Быў упэўнены, што вярнуся ў Брэст. Вельмі палюбіў гэты горад: утульны, сучасны, незапылены. Дадому ехаў толькі пабачыцца з бацькамі, але, калі аказаўся на радзіме, сіл развітацца з ёй ужо не было. І гэта прытым, што сельскае жыццё мяне не вабіла ніколі. Але праўду казаў беларускі класік: “Каб любіць Беларусь нашу мілую, трэба ў розных краях пабываць…” Так і я: падчас службы дастаткова паматаўся па свеце і толькі пасля зразумеў, як люблю родныя мясціны.
— Яны, напэўна, і сёння галоўныя героі Вашых здымкаў?
— Так, я вельмі люблю фатаграфаваць Лынтупы. Асабліва палац Бішэўскага, ставы, вежу. Некалькі гадоў назад побач з ім пасялілася сям’я лебедзяў. Тады падумаў: нездарма прыляцелі, мусіць, прынеслі надзею на сваіх белых крылах. Так і сталася: ажывае палац, вунь як “апрануты” ў будаўнічыя рыштаванні. Нягледзячы на меркаванні песімістаў і скептыкаў, веру: гісторыя будзе жыць.
— І ў Вашых фотаздымках таксама…
— Сапраўды. Як мяняе час наваколле… Пераглядаю здымкі 10-15- гадовай даўнасці і бачу Лынтупы іншымі. Адыходзяць людзі, знікаюць будынкі, дрэвы. На іх месцы з’яўляюцца новыя, але часам не хапае такой прыемнай сэрцу даўніны. У гэтым і бачу прызначэнне фатаграфіі — фіксаваць жыццё ва ўсіх яго праявах, каб пакінуць памяць новаму пакаленню.
— Што натхняе?
— У першую чаргу — работы іншых фатографаў. Сваім настаўнікам лічу Анатоля Клешчука — фотакарэспандэнта газеты “Звязда”. Гартаю кнігі, альбомы, гляджу, як працуюць прафесіяналы. Шмат увагі звяртаю на кампазіцыю кадра на тэлебачанні і ў кіно.
Безумоўна, дадае сіл і прызнанне людзьмі тваіх работ. Памятаю, колькі ўражанняў засталося ад маёй выставы ў пастаўскім Доме рамёстваў, якая адбылася ў снежні 2011 года. Не думаў, што змагу калі-небудзь паказаць свае здымкі шырокаму колу гледачоў.
— Ці адчуваюць іншыя людзі так тонка навакольную прыгажосць, як гэта робіце Вы?
— Па-рознаму бывае. Вельмі люблю наконт гэтага цытаваць Леанарда да Вінчы. Ён заўважыў, што «ёсць тры разнавіднасці людзей: тыя, хто бачаць; тыя, хто бачаць, калі ім паказваюць; тыя, хто не бачаць». Я шчаслівы, што ўмею бачыць і маю такіх жа знаёмых і сяброў.
— Адчуванне прыгожага з часам, з жыццёвай мудрасцю становіцца мацнейшым?
— Мяне змяніла іншае, і лічу гэта цудам. Ніколі не саромеюся гаварыць: я доўгі час быў у палоне саракаградуснай бяды. Выпіваў шмат і таму ўспрымаў свет зусім па-іншаму. Пад чаркай бачыў не рэальнасць, а самім жа створаную ілюзію. Пералом у жыцці адбыўся, калі застаўся жывым пасля страшнай аварыі. Вінаваты сам: ехаў на матацыкле п’яны за рулём. Цяпер разумею: так было трэба. Удзячны Богу за тое, што раскрыў мне вочы, падарыў магчымасць бачыць навакольную прыгажосць і паказваць яе іншым.
Пасля гэтага выпадку адбылася пераацэнка ўсіх жыццёвых каштоўнасцей. Стаў захапляцца паэзіяй, да якой ніякага дачынення раней не меў. Колькі часу страчана дарэмна…
— Але ж Вы не губляеце аптымізму?
— Не. Жыву новым жыццём, шчаслівы, што ёсць сям’я, работа, якую таксама быў страціўшы з-за алкаголю. Паўтаруся: усё ў жыцці невыпадкова. Нават тое, што цяпер працую на Лынтупскім спіртзаводзе аператарам ачышчальных збудаванняў. Мая праца — гэта барацьба за экалогію, чысціню прыроды, якую так люблю.
— Якія планы на будучае?
— Дзіўна створаны чалавек: заўсёды жыве ў чаканні. Спачатку хоча вырасці, потым пайсці ў школу, паступіць у інстытут, атрымаць дыплом, уладкавацца на працу… Як і ўсе, будую планы. Маім жыццёвым дэвізам з’яўляюцца словы Бісмарка: «Вучыся так, быццам ты будзеш жыць вечна; жыві так, быццам ты павінен памерці заўтра».
Сёння я мару асвоіць кам’ютар, які дапамагае зрабіць фатаграфію больш прыгожай, выразнай. Спадзяюся, з гэтым у маёй творчасці пачнецца новы этап.
— Поспехаў!
Іна СНЯЖКОВА.
Фота з архіва Віктара ЛУКШЫ.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Першая асобная авіяцыйная эскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь
Подробнее Асобная авіяэскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь створана на падставе Пастанаўлення Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 5 кастрычніка 1993 года. Месцам дыслакацыі авіячасці
Интересная Беларусь
Пять вариантов модных женских стрижек 2020 года. Обещаем – вам понравится!
Подробнее Сменить прическу – изменить жизнь! Рискните – это не страшно! Предлагаем новые стрижки для смелых, современных девушек.


