«Экономия должна стать законом для каждого»
Урадам краіны зацверджаны план мерапрыемстваў па правядзенні Года беражлівасці. Яны накіраваны на забеспячэнне рэжыму эканоміі і беражлівасці, максімальна эфектыўнага і рацыянальнага выкарыстання прыродных, паліўна-энергетычных, матэрыяльных і працоўных рэсурсаў. Як работа ў гэтым кірунку арганізавана ва ўнітарным прадпрыемстве жыллёва-камунальнай гаспадаркі? Пра гэта ў інтэрв’ю з кіраўніком прадпрыемства Ільёй Генадзьевічам ГЛУШОНКАМ.
— З чаго для калектыву пачаўся Год беражлівасці?
— Указ Прэзідэнта Беларусі, згодна з якім 2013 год аб’яўлены Годам беражлівасці, з’яўляецца лагічным працягам Дырэктывы №3 кіраўніка краіны “Эканомія і беражлівасць — галоўныя фактары эканамічнай бяспекі дзяржавы”. Так што справа для нас не новая. А пачалі з таго, што комплекс мер быў прапанаваны кожнай нашай службай, а на іх аснове і распрацоўваліся “Мерапрыемствы па мадэрнізацыі вытворчасці, павышэнні эфектыўнасці дзейнасці арганізацыі па УП ЖКГ Пастаўскага раёна да 2015 года”. Яны ўзгоднены з абласным упраўленнем і зацверджаны раённым выканаўчым камітэтам.
— І што плануеце ажыццявіць?
— Каб мець вынікі па зніжэнні затрат, з’эканоміць матэрыяльныя сродкі, прадугледжана ўстаноўка рэгулятараў цягі на дымавыя трубы на кацельнях цэнтральнай раённай бальніцы, прафтэхкаледжа і ў вёсцы Навасёлкі-1 (чакаемы эфект складзе 165 млн рублёў). Запланаваны рэканструкцыя 10 км цеплавых сетак з прымяненнем перадізаляваных труб (эканамічны эфект — каля 1 млрд 700 млн рублёў), будаўніцтва свідравіны са станцыяй абезжалезвання па вуліцы Ленінскай у г.п. Варапаева і аб’ектаў водазабеспячэння са станцыяй абезжалезвання ў аграгарадку Андроны, палігона цвёрдых бытавых адыходаў у г.Паставы.
У планах — капітальны рамонт воданапорнай вежы на водазаборы ў 6 гарадку, абуладкаванне 4 грузавых аўтамабіляў газавымі ўстаноўкамі, скарачэнне расходаў на вартавую ахову.
— Над чым яшчэ будзеце працаваць?
— Абласным камітэтам па энергазабяспячэнні і эфектыўнасці зацверджаны страты па цяплу і водазабеспячэнні — да 21 і 22%. Каб дасягнуць даведзеных паказчыкаў, трэба правесці замену цепласетак і сетак водазабеспячэння. На 10 км цепласетак, пра якія гаварыў вышэй, сродкі будуць выдзелены, і я разлічваю, што на патрэбныя лічбы выйдзем. А вось з сеткамі водазабеспячэння наўрад ці ўдасца вырашыць, бо фінансавання на гэта ні з якіх крыніц не прадугледжана. Тым больш, што сёлета мы прымем на баланс яшчэ і некаторыя аб’екты ў сельскай мясцовасці.
Прадоўжым работу па ўстаноўцы фотаакустычных датчыкаў у пад’ездах шматкватэрных дамоў, што дазволіць эканоміць электраэнергію (мяркуем за месяц устанаўліваць па 50 датчыкаў).
На наступны, 2014-ты, год запланаваны замена катлоў на больш эканамічныя, у прыватнасці, у кацельні мікрараёна вуліцы Юбілейнай (эканамічны эфект дасягне 1 млрд 945 млн рублёў), устаноўка катла на мясцовых відах паліва ў кацельні 5 гарадка (эканамічны эфект — 2 млрд рублёў).
Адзін з рэзерваў эканоміі — цеплавая рэабілітацыя жылфонду. Праводзімая работа ў міжацяпляльны перыяд дае станоўчыя вынікі. У бягучым годзе мяркуем завяршыць цеплавую рэабілітацыю панэльных дамоў у 5 гарадку (№№ 16, 17, 18, 25). У гэтым накірунку будзем працаваць у Парыжы і Навасёлках-1. Цеплавой рэабілітацыі патрабуюць і шматкватэрныя дамы ў Кураполлі.
— Ці будзеце працягваць работу па ўстаноўцы прыбораў уліку вады?
— У горадзе гэта работа выканана працэнтаў на 90. А ў сельскай мясцовасці, асабліва там, дзе прымаем на баланс водаправодныя сеткі, вядома ж, яе трэба праводзіць.
— А насельніцтва да эканоміі будзеце заклікаць?
— Мы заўсёды заклікаем. Але ці толькі мы павінны пра гэта думаць і дбаць? Эканомія павінна стаць законам для кожнага. Дарэчы, доля дзяржаўнага жылля ў жылым фондзе УП ЖКГ на цяперашні час складае ўсяго каля 10%, астатнія 90 — рэсурсы насельніцтва. Але, на жаль, даволі часта атрымліваецца так: чалавек лічыць, што ён выкупіў толькі кватэру, а астатняе (дзверы і вокны ў пад’ездзе, лесвіца і г.д.) яго не датычыць.
— І апошняе. Што скажаце пра эфектыўнае выкарыстанне людскіх рэсурсаў?
— Будзе прадоўжана работа па аптымізацыі штатнага раскладу. У прыватнасці, за кошт скарачэння работнікаў на ачышчальных збудаваннях у г.Паставы, на водазаборы “Спорыца” і ў кацельні ў Касцянях. У планах таксама — пераход на сезонны графік работы, прыпыненне дзейнасці асобных аб’ектаў, аптымізацыя колькасці працуючых на водазаборы ў 5 гарадку, на іншых вытворчых аб’ектах, у апараце кіравання прадпрыемства.
Пры гэтым на ўвазе маецца звальненне не 30-50 чалавек адразу. У кожным канкрэтным выпадку будзем падыходзіць індывідуальна.»
Гутарыла Галіна ПІШЧ.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Антоній Тызенгаўз
Подробнее Выдатны дзеяч 18 стагоддзя, найздольнейшы міністр урада апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, беларуска-літоўскі Пётр I, "літоўскі цар", як называлі яго сучаснікі:
Интересная Беларусь
Коронавирус в Беларуси. Новости на 12 мая 2020 года: первая попытка провести платный тест на антитела и большие штрафы за несоблюдение самоизоляции
Подробнее Во всем мире коронавирус обнаружили свыше, чем у 4 млн человек. По количеству утвержденных случаев первенствуют Соединенные Штаты Америки (больше 1,35 миллионов).


