Герои нашего времени. Поставчанин Павел Мартинович рискнул своей жизнью ради чужой
Павел Марціновіч
Павел Марціновіч працуе ў РВП “Паставырайгаз” слесарам аварыйнай службы. Днямі ён праявіў сябе як сапраўдны прафесіянал у іншай прафесіі — выратавальніка. Убачыўшы пажар, не толькі патэлефанаваў на “101”, але і кінуўся ў агонь ратаваць жыццё незнаёмага чалавека. Неймаверна рызыкуючы ўласным…
19 студзеня ён разам з жонкай ехаў на дачу ў вёску Баранавічы (Юнькаўскі сельсавет). У Бакавічах, убачыў страшную карціну: жылы драўляны дом унутры ахапіў пажар.
— У хату кінуўся не раздумваючы, — расказваў пазней Павел. — Пакой быў вельмі задымлены, і я не знайшоў там чалавека. Але пачуў стогн, таму вярнуўся на вуліцу, удыхнуў свежага паветра — і зноў у агонь. Каля акна ляжала гаспадыня. Відаць, заўважыўшы пажар, яна хацела адчыніць вокны, але страціла прытомнасць. Вынес жанчыну на вуліцу. Падаспелі пажарныя, “хуткая дапамога”. Ці страшна было? У той момант за сваё жыццё не хваляваўся, думаў пра чужое.
А рызыка была вялікая: незнаёмы дом, адсутнасць спецыяльнай падрыхтоўкі, неабароненасць органаў дыхання… На шчасце, Павел не пацярпеў. Гаспадыня дома была дастаўлена ў рэанімацыю. Апёкі — 18% цела, але сёння яе здароўю ўжо нічога не пагражае.
Прычынай пажару сталі запаленыя свечкі ля абраза (трагедыя адбылася на Вадохрышча). Сітуацыю пагоршыла тое, што ў доме не было аўтаномнага пажарнага апавяшчальніка. Несумненна, дзякуючы яму жанчына, якая знаходзілася ў суседнім пакоі, раней заўважыла б агонь і ён не разгарэўся б з такой сілай.
Дом пашкоджаны толькі знутры — абгарэлі сцены, столь, мэбля. Сіл і сродкаў у рамонт прыйдзецца ўкласці нямала. Але як сказаў гаспадар (ён на момант пажару знаходзіўся на працы), гэта дробязі, галоўнае — абышлося без ахвяр.
— Выпадкі, калі чалавек рызыкуе ўласным жыццём дзеля выратавання іншых, адзінкавыя, — адзначыў інспектар групы прапаганды і навучання РАНС Аляксандр Мухля. — На жаль, людзі часцей абмяжоўваюцца выклікам пажарнікаў. Успамінаю выпадак. Жанчына, калі ўбачыла пажар, спачатку патэлефанавала сябру, а ўжо той — у пажарную службу. Чаму не напрамую? З мабільнага тэлефона званіць на стацыянар — дорага, палічыла яна (насамрэч набраць «101″ бясплатна з любога тэлефона). Таму ўчынак Паўла заслугоўвае асаблівай увагі.
Дарэчы, гэта не першая надзвычайная сітуацыя, у якой Павел Марціновіч праявіў сябе. Некалькі гадоў назад ён дапамог патушыць легкавы аўтамабіль, які гарэў па вуліцы Чырвонаармейскай у Паставах. Дзякуючы тром вогнетушыцелям, якія знаходзіліся ў службовай машыне слесара, агонь быў лакалізаваны максімальна хутка.
Многа шчырых слоў удзячнасці пачуў Павел за апошні час, і гэта для яго найлепшая ўзнагарода.
Іна СНЯЖКОВА.
Фота аўтара.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Першая асобная авіяцыйная эскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь
Подробнее Асобная авіяэскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь створана на падставе Пастанаўлення Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 5 кастрычніка 1993 года. Месцам дыслакацыі авіячасці
Интересная Беларусь
США лидирует по количеству заразившихся COVID-19. Власти страны ожидают пика эпидемии в апреле и направляют силы на то, чтобы количество жертв не превысило 100 тысяч человек.
Подробнее США лидирует во всем мире по количеству заболевших коронавирусом. Президент страны Дональд Трамп предполагает, что пик распространения инфекции наступит в середине апреля. Все меры направлены на то,


