Вместе 60 лет!

Антон і Юзэфа Крыніцкія
Юзэфа Сільвестраўна і Антон Антонавіч Крыніцкія з вёскі Казнадзеюшкі Лынтупскага сельсавета перагортваюць старонкі фотаальбома. Сярод соцень здымкаў нарэшце знаходзяць патрэбны — вясельны. І самім не верыцца, што ён зроблены 60 гадоў назад!

Памяць пра той дзень, у адрозненне ад фотаздымка, не зацёртая. Ажаніліся яны 3 лютага 1953 года. Юзэфе споўнілася 25, Антону — 22. Вяселле было сціплым: сярод гасцей — дзве пары сяброў, у букеце нявесты — яловыя лапкі і папяровыя кветкі, жаніх — у пазычаным у знаёмых паліто. Распісваліся ў Лынтупах, там узялі і шлюб. Са дня знаёмства маладых да вяселля прайшло ўсяго паўгода. А запрыкмецілі адно аднаго на Лынтупскім спіртаводзе, дзе абое працавалі.
Пачынаць сямейнае жыццё было няпроста. Антон ужо не меў бацькоў, таму разлічваць даводзілася толькі на свае сілы. Шмат іх уклалі маладыя ў добраўпарадкаванне бацькоўскага дома ў Казнадзеюшках (нават дах быў яшчэ саламяным).
Працы і цяжкасцей не баяліся — дзяцінства нікога з маладых не песціла. Тыя бедныя і паўгалодныя гады ўспамінаць няпроста. Як і страшэнны час Вялікай Айчыннай.
— Вайна ўрэзалася ў памяць з неверагоднай сілай, — расказвае Антон Антонавіч. — З якой нянавісцю да яе прачынаўся штодня! Не пеўні будзілі, а жанчыны, якія бясконца галасілі па сваіх мужчынах. Было такое, што ў адной сям’і забілі трох сыноў і зяця. Балючыя ўспаміны…
Перажылі. У 1946 годзе Антон Крыніцкі нарэшце скончыў пачатковую школу (і гэта пры тым, што ў першы клас бацька прывёў яго яшчэ ў 38-ым)! “Ужо падкавалеркам быў, на настаўніц заглядаўся”, — шчыра ўсміхаецца жонка.
Пасляваенныя дзесяцігоддзі былі няпростымі, але… найлепшымі.
— Былі маладыя, спрытныя, жыццё віравала, — настальгіруе Юзэфа Сільвестраўна. — Цяжка прыходзілася, але паціху разжываліся. З часам напрацавалі ўсё патрэбнае, дзякуй Богу, у даўгах ніколі не сядзелі.
Галоўнае багацце Крыніцкіх — дзве дачкі, два сыны, тры ўнучкі, тры ўнукі і праўнучка, якая некалькі тыдняў назад нарадзілася ў сонечнай Італіі. У вёску самыя дарагія сэрцу людзі прыязжаюць нячаста: усе жывуць не ў Беларусі. Дзеці — грамадзяне Літвы і Расіі, унукі яшчэ далей па свеце раз’ехаліся.
— Можа, іх за мяжой наведвалі? — пытаюся ў Юзэфы Сільвестраўны.
— Далей хлява нідзе не была, — жартуе яна. — Хоць усё жыццё на “пасадзе” хатняй гаспадыні (на заводзе адпрацавала ўсяго тры гады), але без работы ніколі не сядзела. Заўсёды з мужам трымалі вялікую гаспадарку, з гэтага і жылі. Дзяцей хацелі вывучыць, даць добрую адукацыю.
Задуманае здзейснілі. Дочкі атрымалі вышэйшую адукацыю, сыны — тэхнічную. “Каб не вучылі, можа, хто ў вёсцы застаўся б, а то зусім адны цяпер”, — смяецца Антон Антонавіч. І ўспамінае, як раней на Літву праз Лынтупы хадзіла па васямнаццаць аўтобусаў за дзень, як зручна было туды ездзіць па пакупкі або падзарабіць. А сёння нават для родных дзяцей граніца стала перашкодай.
Таму і сустракаюць гасцей Юзэфа і Антон Крыніцкія не так часта, як хацелася б. Але і ўдваіх не сумуюць. Па-ранейшаму трымаюць гаспадарку — карову, свіней, курэй. Тут асноўны цяжар працы кладзецца на плечы Антона Антонавіча. Але ён работу любіў заўсёды. Нават на пенсію ніяк не мог адважыцца пайсці, адпрацаваўшы на спіртзаводзе 43 гады!
— У вёсцы ў кіно не сходзіш — рабіць трэба, — кажа гаспадар. — Цяга да працы заўсёды была вялікая, але магчымасцей — менш. — Памятаю, за кожны кавалак зямлі ледзьве не біліся. Гэта цяпер моладзь можа па шыю ў траве сядзець. Сорамна за іх.
Юзэфе Сільвестраўне таксама клопатаў хапае: трэба есці прыгатаваць, хату дагледзець (бачылі б, якая там ідэальная чысціня!). Усё лета яна рупіцца на агародзе, асабліва ў цяпліцы. І гэта пры тым, што 1 студзеня адзначыла 85-гадовы юбілей!
Рухавасці Антона Антонавіча таксама можна пазайздросціць — у суседнія Лынтупы не толькі на матацыкле, але і на веласіпедзе можа з’ездзіць. Аўтамабіль прадаў толькі ў мінулым годзе — усё ж такі зрок, канцэнтрацыя ўвагі на дарозе год ад году лепшымі не становяцца.
А час бяжыць няўмольна. Здаецца толькі ўчора адзначалі залатое вяселле, а ўжо брыльянтавае на парозе.
— Самы найлепшы падарунак — дзеці дома, — у адзін голас кажуць гаспадары.
А яны абавязкова прыедуць, і вочы юбіляраў, нібы брыльянтамі, напоўняцца слязьмі радасці. Пабольш вам у жыцці такіх цёплых і шчырых сустрэч!
Іна СНЯЖКОВА.
Фота Альфрэда Мікуса і з архіва сям’і Крыніцкіх.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Першая асобная авіяцыйная эскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь
Подробнее Асобная авіяэскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь створана на падставе Пастанаўлення Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 5 кастрычніка 1993 года. Месцам дыслакацыі авіячасці
Интересная Беларусь
США лидирует по количеству заразившихся COVID-19. Власти страны ожидают пика эпидемии в апреле и направляют силы на то, чтобы количество жертв не превысило 100 тысяч человек.
Подробнее США лидирует во всем мире по количеству заболевших коронавирусом. Президент страны Дональд Трамп предполагает, что пик распространения инфекции наступит в середине апреля. Все меры направлены на то,


