Чужая кровь спасает жизни
Прафесія ўрача з даўніх часоў лічыцца адной з самых паважаных у грамадстве. І нездарма: няма нічога больш пачэснага і высакароднага, чым выратоўваць жыцці іншых людзей. У гэтым вялікую дапамогу медыкам аказваюць донары — тыя, хто сціпла жывуць побач з намі і каму мы ў думках, а часта і ўслых, кажам “дзякуй”, калі ўзнікае неабходнасць у пераліванні чужой крыві.
Папулярная справа
Згодна са статыстычнымі данымі, на сённяшні дзень у Беларусі нарыхтоўваецца больш за 190 тысяч літраў крыві ў год і больш за 90 тысяч літраў плазмы. Такім чынам забяспечваюцца патрэбы ўсіх устаноў аховы здароўя краіны. Кроў, атрыманая ад донараў, ідзе для аказання дапамогі тым, хто мае патрэбу ў ёй, а таксама на вытворчасць лекавых прэпаратаў з яе кампанентаў. Усяго ў краіне налічваецца амаль 80 тысяч донараў крыві і амаль 11 тысяч донараў плазмы. У 2011 годзе сумарны паказчык колькасці кроваздач на адну тысячу жыхароў у Беларусі склаў 38,2, тады як еўрапейскі стандарт — 40.
І тым не менш, донарства ў нас дастаткова папулярнае. Толькі на Пастаўшчыне донарамі з’яўляюцца каля 500 чалавек. А ўсяго ў раённай картатэцы лічацца больш за 700 асоб. Па словах загадчыцы аддзялення пералівання крыві УАЗ “Пастаўская ЦРБ” Л. Г. Шыхалай, калі яна прыйшла сюды працаваць у 2005 годзе, у ёй было наогул пад тысячу чалавек.
— У апошнія гады мы стараемся не расшыраць кола донараў, — кажа Людміла Георгіеўна. — Не толькі таму, што зменшыўся план забору крыві — цяпер ён складае 300 літраў у год. Вельмі баімся інфекцый, асабліва гепатытаў усіх тыпаў, ВІЧ і сіфілісу. Колькасць іх носьбітаў у раёне павялічылася ў сувязі з вялікай міграцыяй насельніцтва. Лепш пастаянныя актыўныя донары, якіх добра ведаем. Такіх на сённяшні дзень маем 336 чалавек. Гэта жанчыны, якія здаюць кроў рэгулярна 4 разы ў год, і мужчыны — 5 разоў у год. Нядаўна ўзялі 14 пярвічных донараў з ліку моладзі.
У армію возьмуць, у донары — не
На першы погляд донарам можа стаць практычна любы дзеяздольны чалавек ва ўзросце ад 18 да 60 гадоў, які пражывае ў Беларусі, мае беларускі пашпарт або від на жыхарства, не мае проціпаказанняў, пералічаных у Законе “Аб донарстве крыві і яе кампанентаў” ад 30 лістапада 2010 года №197-3, і вядзе нармальны лад жыцця. Але трапіць у іх лік зусім няпроста. Па-першае, памянёныя вышэй проціпаказанні. Іх вялізная колькасць. Сюды адносяцца разнастайныя захворванні сардэчна-сасудзістай і дыхальнай сістэм, іншых унутраных органаў. Сёння прасцей пайсці служыць у армію, чым стаць донарам. Менавіта таму мужчын, якія прыходзяць здаваць кроў, просяць разам з пашпартам прад’явіць ваенны білет. Па-другое, ёсць патрабаванні па ўзроўні гемаглабіну ў крыві. У жанчын ён павінен быць 125 адзінак і вышэй, у мужчын — 135 і вышэй. Акрамя таго, кожны месяц у аддзяленне падаюць спісы сваіх пацыентаў псіхіятр, нарколаг, дэрматавенеролаг, раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі, а таксама аддзяленне прафілактыкі СНІД Віцебскай вобласці. Не возьмуць у донары і чалавека з групы сацыяльнай рызыкі.
Вялікую колькасць донараў (прыкладна 25—30%) складаюць медыкі, пераважна медсёстры і санітаркі. Усе яны раз у год здаюць аналіз крыві, мачы, робяць флюараграфію і электракардыяграму, а перад кожным заборам крыві ў абавязковым парадку праходзяць медыцынскі агляд. Донарская кроў старанна правяраецца ў лабараторыі нашай райбальніцы, дзе робяць пробы на ферменты печані — алаты, а таксама ў Полацкай СНІД-лабараторыі, куды атрыманая сываратка паступае на працягу 24 гадзін пасля кроваздачы. Там яна праходзіць апрабацыю сучаснымі тэст-сістэмамі на розныя інфекцыйныя захворванні і толькі пасля таго, як небяспечных інфекцый не выяўлена, можа выкарыстоўвацца для патрэб бальніцы.
Разам з донарствам крыві вялікае распаўсюджванне атрымала донарства плазмы, якое праводзіцца і ў нашай ЦРБ. Сутнасць яго ў тым, што ўзятая кроў прапускаецца праз спецыяльную цэнтрыфугу і раздзяляецца на кампаненты — плазму і эрытрацытарную масу. Плазма замарожваецца і размяшчаецца на каранціннае захоўванне ў лячэбнай установе, а эрытрацыты разводзяцца фізрастворам і ўводзяцца назад донару. Жадаючых стаць донарамі плазмы ў раёне шмат, але бяруць для гэтага толькі правераных людзей, якія не раз здавалі кроў.
Па загадзе душы
Не сакрэт, што плазма- і кроваздача аплачваюцца донару. Так, за адну дозу крыві (475 мілілітраў) ён атрымлівае 414 тысяч рублёў, за дзве дозы плазмы (двухкратны плазмаферэз) — 572 тысячы рублёў (у гэтыя сумы ўваходзіць харчаванне донараў да плазма- і кроваздачы і пасля іх). Грошы немалыя, таму многія вырашаюць стаць донарамі з матэрыяльных памкненняў. Але і тых, хто кіруецца зусім не меркантыльным інтарэсам, а робіць гэта па загадзе душы, таксама нямала. Большасць з іх з’яўляюцца ганаровымі донарамі Беларусі. Гэта званне прысвойваецца людзям, якія 40 разоў здалі кроў ці 80 разоў — плазму. Па законе, ганаровыя донары маюць шэраг ільгот: пазачарговыя абслугоўванне ў паліклініцы і атрыманне білетаў на ўсе віды транспарту, магчымасць пайсці ў водпуск у любы зручны для сябе час, а пасля выхаду на пенсію атрымліваюць даплату да яе.
Усяго з пачатку работы аддзялення (а яно адкрылася ў 2005 годзе) у нашым раёне ганаровымі донарамі сталі 48 чалавек. Трэцюю частку ад іх колькасці складаюць медыкі. У іх ліку медсястра аддзялення пералівання крыві Пастаўскай ЦРБ Э. М. Казлоўская. Здаваць кроў Эльвіра Мар’янаўна пачала ў 1982 годзе, яшчэ студэнткай. Пазней, ужо працуючы, яе выклікалі ў экстранных выпадках, калі тэрмінова была неабходна рэдкая, чацвёртая рэзус-станоўчая, група крыві, носьбітам якой з’яўляецца жанчына. Зараз яна робіць гэта таму, што хоча проста дапамагаць людзям. Яшчэ для адной медсястры аддзялення, Т. Ф. Каравацкай, донарства стала сямейнай справай: Таццяна Францаўна ўцягнула ў яго мужа, сына і зяця.
— Здаваць кроў не толькі высакародна, але і карысна для здароўя, — гаварыла Л. Г. Шыхалай. — У нашым арганізме пастаянна адбываюцца два глабальныя працэсы — нараджэнне і адміранне клетак. І здача крыві дапамагае абнаўляць яе. Праведзеныя ў Скандынавіі даследаванні паказалі, што ў пастаянных донараў павышаны імунітэт, зніжана рызыка сардэчна-сасудзістых захворванняў, а таксама інфарктаў і інсультаў. Донары, апроч усяго, выглядаюць больш маладжава. Таму здавайце кроў і будзьце маладымі і здаровымі!
Ганаровыя донары: санітарка агульнабальнічнай аптэкі С. У. Пестава, медсёстры: аптэкі — Л. М. Турла, аддзялення пералівання крыві — Э. М. Казлоўская, дэрматавенералагічнага кабінета — С. В. Малей, кабінета эндаскапіі — Т. І. Жукоўская, эндакрыналагічнага кабінета — А. А. Чабатаронак.
Алена ШАПАВАЛАВА.
Фота аўтара.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Антоній Тызенгаўз
Подробнее Выдатны дзеяч 18 стагоддзя, найздольнейшы міністр урада апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, беларуска-літоўскі Пётр I, "літоўскі цар", як называлі яго сучаснікі:
Интересная Беларусь
Как правильно выбрать сауну для празднования Нового Года: 7 нюансов на которые надо обратить внимание.
Подробнее Встретить Новый Год хочется весело в дружной компании. Квартиры не подходят для шумных гуляний. В них надо наводить уборку, нельзя громко включать музыку, жилплощадь не вмещает всех гостей. Рестораны


