Спасая чужие жизни, рискуют своими
Калі я заехала на пажарна-аварыйны выратавальны пост № 13 Пастаўскага аддзела па надзвычайных сітуацыях, які размешчаны ў Варапаеве, старшы пажарны Арцём Кавальскі і вадзіцель Юрый Лысёнак (на здымку) неслі службу згодна са штатным раскладам дня: займаліся самападрыхтоўкай, абслугоўваннем тэхнікі, выконвалі іншыя гаспадарчыя справы. І ў той жа час знаходзіліся напагатове выехаць на баявое заданне.
Бяда да людзей заўсёды прыходзіць нечакана. І тады яны набіраюць тэлефонны нумар “101” і з нецярпеннем і надзеяй чакаюць выратавальнікаў. У дарогу тыя збіраюцца імгненна і да месца здарэння дабіраюцца хутка. Граматна ацаніўшы абстаноўку, не марнуючы ні хвіліны, ратуюць людзей, тэрмінова прыступаюць да лакалізацыі і тушэння пажараў, ліквідуюць іншыя наступствы.
На шчасце, катастрофы, маштабныя надзвычайныя сітуацыі здараюцца рэдка. Аднак дапамога выратавальнікаў бывае патрэбнай і ў паўсядзённым жыцці: падчас дарожна-транспартнага здарэння прыходзіцца вызваляць з аварыйнай машыны пацярпелых, ратаваць рыбакоў, якія праваліліся пад лёд, тушыць пажары і выхопліваць з агню гаспадароў палаючага дома, разбіраць завалы і паваленыя ўраганам дрэвы, адкрываць наглуха зачыненыя дзверы кватэры, даставаць зашчэмленага паміж рашоткамі ката, шукаць у лесе чалавека, які заблудзіўся, аказваць першую дапамогу.
— Займаемся таксама прафілактычнай работай, — расказваў начальнік паста Якаў Канстанцінавіч Зубовіч. — Наведваем мнагадзетныя і нядобранадзейныя сем’і, пажылых адзінокіх людзей, сочым за станам пячнога ацяплення, электраправодкі ў іх домаўладаннях, вядзём растлумачальныя гутаркі, выпісваем прадпісанні, даём прапановы па ўхіленні недахопаў. Найцяжэй дастукацца да свядомасці тых, хто злоўжывае спіртным. Якія толькі меры ні прымаюцца, каб прадухіліць трагедыю ў такіх сем’ях, а людзі ўсё роўна не берагуць сябе. І нярэдка ў агні абрываецца жыццё. Небяспека пагражае іх суседзям, аднавяскоўцам. Напрыклад, выязджалі на тушэнне пажару ў Кейзіках. Ведалі, што гаспадар павінен быць у доме. Адшукаць яго ў задымленым памяшканні не ўдавалася. Аказалася, ён спакойна спаў, і падаў голас толькі тады, калі на яго пралілася вада. На прадмет пажарнай бяспекі правяраем і суб’екты гаспадарання. На выклікі выязджаем і ў суседнія раёны — Глыбоцкі, Мядзельскі, Докшыцкі.
Жыццё непрадказальнае. Ва ўзмоцненым рэжыме выратавальнікі працуюць у святочныя і выхадныя дні. Няшчасныя выпадкі здараюцца ў розны час сутак і любую пару года. Ціснуць маразы — пачашчаюцца пажары. Людзі, ратуючыся ад холаду, замоцна нацепліваюць печы, нярэдка з агнём абыходзяцца неасцярожна.
Вялікую небяспеку нясе першы зімовы лёд і рыхлы вясновы. Аднак заядлыя рыбакі не звяртаюць на гэта ўвагі і спяшаюцца парыбачыць. Колькі адбываецца трагедый! У тым ліку і на азёрах нашага раёна. Людзі гінуць з-за сваёй лёгкадумнасці, абыякавасці. Некалькі гадоў таму такія гора-рыбакі тапіліся на возеры каля Вайцяхоў. Варапаеўскія выратавальнікі, не раздумваючы, кінуліся ў ледзяную ваду і з дапамогай спецыяльных прыстасаванняў выцягнулі на бераг тапельцаў. На жаль, ахвярамі тады сталі тры чалавекі, дваіх удалося выратаваць. Або нядаўні выпадак на возеры Халасцінскае каля Сяргеевіч, дзе абарвалася жыццё двух чалавек, траіх удалося выратаваць. На месца здарэння выязджалі супрацоўнікі і той змены, што адбыла сваё дзяжурства, і той, што заступала.
А веснавыя палы старой травы! Колькі пішацца і гаворыцца пра верагоднасць пажараў у гэты час! І чамусьці кожны думае, што бяда прыходзіць да каго заўгодна, толькі не да яго. А пачне полымя падбірацца да гаспадарчых пабудоў, хаты, спрабуюць тушыць сваімі сіламі. Не спраўляюцца — клічуць пажарных. Ды бывае, што выклік запознены, прыязджаюць супрацоўнікі РАНС, а ўратаваць пабудову ўжо немагчыма. Спякотным летам нямала праблем і клопатаў дастаўляюць лясныя пажары, а таксама на тарфяніках і балотах. Найчасцей трагедыя адбываецца з-за халатнасці чалавека.
— Выручаючы з бяды іншых, выратавальнікі рызыкуюць сваім жыццём, — працягваў Я. К. Зубовіч. — Таму трэба быць фізічна моцным, поўным рашучасці і смеласці, любіць людзей, жывёлу, навакольнае асяроддзе. Прафесія патрабуе вынослівасці, кемлівасці, рашучасці, хуткай рэакцыі. Выратавальнікі працуюць адной зладжанай камандай, у якой ёсць не толькі тэхніка, неабходныя інструменты, але і ўмелыя рукі. На нашым пасту службу нясуць 14 чалавек. Пра кожнага магу сказаць толькі самае добрае. Асабліва хочацца адзначыць Пятра Нікіфаровіча і Валерыя Бароўку, якія служаць з дня ўтварэння паста. Задаволены і маладым папаўненнем: Віталіем Жукяном, Максімам Альхімовічам, Дзмітрыем Валком. Удзячны ўсім за бездакорнае выкананне службовых абавязкаў, адказнасць. Віншую са святам як калектыў паста, так і шаноўных ветэранаў. Жадаю моцнага здароўя, паразумення і падтрымкі ад родных, спакойнай службы і толькі вучэбных выездаў.
Часам здараецца бачыць, калі на святлафоры загараецца чырвонае святло, увесь транспарт спыняецца і толькі пажарная машына, уключыўшы блакітны маячок і папераджальную сірэну, працягвае рух. У такі момант на душы становіцца трывожна: у некага здарылася бяда. Выратавальнікі спяшаюцца на дапамогу, ад іх аператыўнасці і ўмелых дзеянняў залежыць чыёсьці жыццё.
Тэкст і фота Анны АНІШКЕВІЧ.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Антоній Тызенгаўз
Подробнее Выдатны дзеяч 18 стагоддзя, найздольнейшы міністр урада апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, беларуска-літоўскі Пётр I, "літоўскі цар", як называлі яго сучаснікі:
Интересная Беларусь
США лидирует по количеству заразившихся COVID-19. Власти страны ожидают пика эпидемии в апреле и направляют силы на то, чтобы количество жертв не превысило 100 тысяч человек.
Подробнее США лидирует во всем мире по количеству заболевших коронавирусом. Президент страны Дональд Трамп предполагает, что пик распространения инфекции наступит в середине апреля. Все меры направлены на то,


