Поставские спасатели вознаграждены за образцовое исполнение служебных обязанностей (+фото)
Сустрэча палкоўніка ўнутранай службы, начальніка абласнога ўпраўлення Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Васілія Чэкана з асабовым складам раённага аддзела атрымалася кароткай, але запамінальнай. У Паставы ён прыехаў з ганаровай місіяй: уручыць лепшым выратавальнікам аддзела грашовае ўзнагароджанне за ўзорнае выкананне службовых абавязкаў, дасягненне высокіх вынікаў у службе, умелыя дзеянні па ліквідацыі надзвычайных сітуацый, праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм. Такое матэрыяльнае заахвочванне ў сістэме Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь прымяняецца з 2011 года. І, як паказаў час, з’яўляецца добрым стымулам.
— Для вашага аддзела, як і ў цэлым для абласнога ўпраўлення, 2012 год характэрны тым, што зменшылася колькасць пажараў і загінулых на іх, больш выратавана людзей, якія трапілі ў бяду, — адзначыў Васілій Чэкан. — Гэтаму садзейнічалі некалькі фактараў, у тым ліку рост прафесійнага майстэрства, што і прадэманстравалі выратавальнікі пажарнай аварыйна-выратавальнай часці №1 раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях.
Высокую ацэнку міністра заслужылі рашучыя, граматныя дзеянні старшага інструктара-выратавальніка Валерыя Сеганкевіча, майстра-выратавальніка Уладзіміра Казака, хіміка-дазіметрыста Яўгенія Крэміса і вадзіцеля Аляксандра Захарыча, якія ў снежні на возеры Халасцінскае выратавалі трох грамадзян.
Дзякуючы прафесіяналізму капітана ўнутраных спраў, начальніка змены Ігара Сіраша, старшага інструктара-выратавальніка Генадзія Пяткоўскага, майстра-выратавальніка Ігара Багрудэнкі і вадзіцеля Андрэя Сідлярэвіча ў студзені па вуліцы Я. Купалы ў райцэнтры з палаючай кватэры быў выратаваны яе гаспадар.
У абстаноўцы моцнага задымлення ў адным з дамоў па вуліцы Ленінскай у Паставах, дзе ўзнік пажар, дзейнічалі капітан унутранай службы, інжынер аддзялення хімічнай і радыяцыйнай абароны Уладзімір Лелякоў і майстар-выратавальнік Юрый Шаўчук. Яны выратавалі і перадалі брыгадзе хуткай дапамогі грамадзяніна К.
Уручыўшы грашовыя ўзнагароджанні (ад 17 да 40 базавых велічынь кожнаму), начальнік абласнога ўпраўлення МЧС Васілій Чэкан пажадаў выратавальнікам райаддзела і ў далейшым адважна праяўляць сябе ў надзвычайных сітуацыях і ў іншых складаных абставінах, пастаянна ўдасканальваць прафесійнае майстэрства і фізічную загартоўку.
— У мінулым годзе часцей за ўсё даводзілася тушыць пажары ў дамах і кватэрах, загаранні аўтамашын, ратаваць людзей з агню і на вадзе, — сказаў капітан унутраных спраў, начальнік раённага аддзела МЧС Аляксей Кісель. — Асабовы склад спраўляецца з пастаўленымі задачамі. Ды інакш і не можа быць, бо прафесію выратавальніка выбралі мужныя, дужыя людзі. Свае службовыя абавязкі яны выконваюць годна.
Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Антоній Тызенгаўз
Подробнее Выдатны дзеяч 18 стагоддзя, найздольнейшы міністр урада апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, беларуска-літоўскі Пётр I, "літоўскі цар", як называлі яго сучаснікі:
Интересная Беларусь
Как правильно выбрать сауну для празднования Нового Года: 7 нюансов на которые надо обратить внимание.
Подробнее Встретить Новый Год хочется весело в дружной компании. Квартиры не подходят для шумных гуляний. В них надо наводить уборку, нельзя громко включать музыку, жилплощадь не вмещает всех гостей. Рестораны


