О целебной силе прополиса

Вайцех Антонавіч Сямашка з вёскі Ляхаўшчына амаль 50 гадоў займаецца развядзеннем пчол і ведае пра іх, напэўна, усё. Я папрасіў расказаць яго пра лекавыя ўласцівасці пропалісу.
— Што такое пропаліс?
— Пропаліс — пчаліны клей, смолка, прадукт апрацоўкі пчоламі смалістых рэчываў расліннага паходжання. Упершыню пра яго гаючыя ўласцівасці ўзгадваецца ў гістарычных крыніцах старажытнага Егіпта. Нават паэты не раз услаўлялі моц гэтага “пчалінага бальзаму”. А вось у пачатку ХХ стагоддзя яго выцеснілі з афіцыйнай медыцыны іншыя антымікробныя сродкі. Але сёння ён па сваёй папулярнасці з’яўляецца адным з лідараў у народнай медыцыне. Ад хімічных антыбіётыкаў пропаліс адрозніваецца тым, што да яго мікраарганізмы прыстасавацца не могуць.
Ад таго, якія дрэвы і расліны знаходзяцца ў зоне лёту пчол, залежыць колер пропалісу. Калі пераважае сасна і елка, ён будзе цёмна-зялёным, а калі дрэвы лісцевых парод, то карычневым або жоўта-шэрым. Пропаліс мае даволі стойкі прыемны пах таполевых пупышак, мёду і воску, пры спальванні пахне ладанам, добра раствараецца ў спірце, гаркаваты на смак. Больш за ўсё пчолы прыносяць яго ў вулей у канцы лета і пачатку восені. Летам пропаліс мяккі і ліпкі, а пры паніжэнні тэмпературы становіцца цвёрдым.
— І колькі за сезон такога “бальзаму” можа сабраць пчаліная сям’я?
— Каля 40-60 грамаў, і выкарыстоўвае яго як будаўнічы матэрыял: каб звузіць уваход праз лёткі, заклеіць розныя шчыліны, што спрыяе захаванню цяпла. Пропаліс саскрабаюць стамескай ці нажом з дошчак столі, фальцаў і верхніх брускоў рам. Пчалаводы робяць спецыяльныя рашоткі, каб сабраць больш пропалісу. Яго ачышчаюць, складваюць у поліэтыленавыя пакеты і захоўваюць у цёмным памяшканні пры тэмпературы плюс 5-10 градусаў. У халадзільнік ставіць нельга. Калі ўмовы захоўвання выконваюцца, то пропаліс не губляе свае лекавыя ўласцівасці на працягу 5 гадоў.
— Цікава, з чаго складаецца пропаліс?
— У ім маецца сумесь смол і бальзамаў (да 55%), эфірны алей (каля 10 %), воск (каля 30%), кветкавы пылок (5%), а таксама бальзамы і дубільныя рэчывы, мноства арганічных рэчываў і мінеральных элементаў, вялікая колькасць вітамінаў, бензойная і кававая кіслоты, глюкоза, фруктоза, біяфлаваноіды, шэраг іншых злучэнняў.
Пропаліс уваходзіць у склад самых высакаякасных лакаў. Упершыню выкарыстаў пропаліс пры вырабе сваіх знакамітых скрыпак славуты Страдывары.
— А як ён выкарыстоўваецца ў народнай медыцыне?
— Пропаліс станоўча ўплывае на сардэчна-сасудзістую сістэму: зніжае артэрыяльны ціск, танізуе сардэчную мышцу, узмацняе яе кровазварот, нармалізуе ўзровень халестэрыну, змяншае згусальнасць крыві. Мае ён і процімікробныя, процізапаленчыя, абязбольваючыя ўласцівасці. Таксама выкарыстоўваецца для лячэння апёкаў, мазалёў, ран, язваў. Анестэзіруючая сіла 0,25-працэнтнага спіртавога раствору пропалісу пераўзыходзіць дзеянне навакаіну.
У якасці агульнаўмацавальнага сродку пропаліс можна прымяняць з малаком. 200-250 грамаў сырадою трэба давесці да кіпення і дадаць 10 грамаў здробненага пропалісу. Потым яшчэ раз пры пастаянным памешванні давесці да кіпення, каб атрымалася аднародная маса, якую трэба прафільтраваць. Прымаць рэкамендуецца па 50-100 грамаў раз у дзень у цёплым выглядзе.
Пры болі ў спіне да хворага месца прыкладзіце тонкую пласцінку з разагрэтага пропалісу. Пры зубным болі трымайце кавалачак пропалісу велічынёй з гарошыну каля кораня хворага зуба. У народзе сцвярджаюць, што глог з пропалісам можа перамагчы атэрасклероз. У роўнай колькасці вазьміце настой пладоў глогу і 10-15-працэнтны экстракт пропалісу. Ужываць сумесь трэба па 25 кропель тры разы на дзень за паўгадзіны да яды пры гіпертаніі, атэрасклерозе, ішэмічнай хваробе сэрца, галавакружэннях, парушэннях сну. Пры парадантозе рэкамендуецца 20-працэнтным спіртавым экстрактам пропалісу ( 20 кропель на шклянку вады) двойчы на дзень паласкаць ротавую поласць.
Пропаліс — лекавы сродак моцнага ўздзеяння. Таму да яго лепш прывыкаць на працягу тыдня. Калі хвароба адступіла, надышла палёгка, то мэтазгодна паступова зніжаць ўжыванне пропалісу.
Гутарыў Юрый КАТОВІЧ
няштатны карэспандэнт.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Антоній Тызенгаўз
Подробнее Выдатны дзеяч 18 стагоддзя, найздольнейшы міністр урада апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, беларуска-літоўскі Пётр I, "літоўскі цар", як называлі яго сучаснікі:
Интересная Беларусь
США лидирует по количеству заразившихся COVID-19. Власти страны ожидают пика эпидемии в апреле и направляют силы на то, чтобы количество жертв не превысило 100 тысяч человек.
Подробнее США лидирует во всем мире по количеству заболевших коронавирусом. Президент страны Дональд Трамп предполагает, что пик распространения инфекции наступит в середине апреля. Все меры направлены на то,


