Жизнь в деревне: и польза, и удовольствие
Інта нарадзілася і вырасла ў Паставах. Працоўную біяграфію пачынала на заводзе “Беліт”. А калі скарацілі, спрабавала сябе ў розных сферах: вучылася на прадаўца, повара, кулінара, пэўны час стаяла на ўліку ў цэнтры занятасці. Цяпер працуе на Пастаўскім мэблевым цэнтры, муж — на ўнітарным прадпрыемстве жыллёва-камунальнай гаспадаркі. А жыць Інце пастаянна хацелася на хутары, мець сваю гаспадарку і экалагічна чыстыя прадукты харчавання, дыхаць свежым паветрам, адчуваць свабоду. Прастора яе вабіла заўсёды.
Пакуль дочкі Віка і Юля былі малыя, разумела, што ажыццявіць мару не ўдасца: у горадзе на месцы дзіцячы садок, школа. Калі непрацяглы час працавала ў школе-інтэрнаце, тады з мужам Валерыем узялі пад сваю апеку яшчэ і адзінаццацігадовага Ілью. Хлопчык палюбіў новую сям’ю, дочкі Філатавых сталі яму сёстрамі.
Цяпер у Вікі і Іллі свае сем’і, у якіх падрастаюць Максім і Ангелінка, Юля вучыцца ў Мінску ў медыцынскім каледжы. А Інта з Валерыем купілі сабе домік за дзесяць кіламетраў ад Пастаў — у Пятрагах, пачалі абзаводзіцца гаспадаркай, атрымліваць ад яе не толькі прадукты харчавання, але і задавальненне, наталяцца спакоем.
— Козаў мы трымалі і ў горадзе, — расказвала Інта. — Іх малако вельмі карыснае, асабліва дзецям. Ёсць каза і тут. Казла аддалі ў “Салаўіны гай”. У наступным годзе ў нас будзе і кароўе малако. Летась кіраўніцтва ААТ “Сцяг Перамогі-агра” пайшло нам насустрач і прадало маленькую цялушачку. Гадуем, вывучаем яе звычкі. На вёсцы не абысціся без тэхнікі. Мінулым летам накасілі сена, высушылі, а прывезці няма на чым. Насілі на плячах, цягалі на поліэтыленавай плёнцы, і душа балела: а калі дождж — уся праца будзе дарэмнай. Таму набылі невялікі трактар з прычапным інвентаром. Вельмі ўдзячны жанчыне са Старога Двара за тое, што з разуменнем аднеслася да нашага становішча, прадала ў растэрміноўку, пачакала канчатковы разлік. З трактарам сёлета ўжо будзе лягчэй упраўляцца з агародамі і сенакосам.
На падвор’і Філатавых трое дарослых в’етнамскіх свіней, пятнаццаць парасят, авечка. А колькі разнавіднасцей курэй! Цацаркі, бухматаногія, з пышнымі грабянямі, голымі шыямі, пеўнік-фенікс, а таксама качкі, гусі. Дзе толькі хто з членаў сям’і ўбачыць новую пароду хатняй птушкі, так і набываюць. Купілі інкубатар. Хутка будуць выводзіць у ім куранят.
— Унукі прыязджаюць да нас, як у заапарк, — расказвала Інта. — Вельмі любяць назіраць за жывёлай і птушкамі, кормяць іх. Тут прастора. Дом стаіць воддаль ад вуліцы, таму гуляць ля яго дзецям бяспечна. Мы і старэйшай дачцэ побач домік купілі. Яны прыязджаюць на выхадныя і святочныя дні, запрашаюць да сябе сяброў. Даўнейшая мэбля, руская печка грэюць душу. Летам дзеці шмат дапамагаюць па гаспадарцы, зімой вольнага часу больш. Новы год, напрыклад, я ў Вікі ў горадзе сустракала: муж быў на рабоце, зяць у нарадзе. А 1 студзеня ўсе разам прыехалі ў Пятрагі, пасвяткавалі, феерверкі запусцілі. І мы нікому не перашкаджалі, і нам ніхто.
У вёсцы жыве каля дзесяці чалавек, усе сталага ўзросту. Ёсць некалькі дачнікаў, яны час ад часу прыязджаюць, часцей летам. А Філатавы — пастаянныя жыхары. Інта з Валерыем працуюць у розныя змены, таму жывёла заўсёды накормленая. Маюць шмат планаў на будучае. Не ўсё, праўда, удаецца так, як задумаеш. Але яны імкнуцца. “Калі захацець, усяму можна навучыцца”, — падвяла вынік Інта.
Знаёмыя Філатавых па-рознаму аднесліся да іх рашэння: маўляў, пакінулі кватэру ў горадзе, жывуць без выгод, ды яшчэ гаспадаркай сябе абцяжарваюць. А Інта і Валерый ад жыцця ў вёсцы атрымліваюць і карысць, і задавальненне.
Тэкст і фота Анны АНІШКЕВІЧ.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Антоній Тызенгаўз
Подробнее Выдатны дзеяч 18 стагоддзя, найздольнейшы міністр урада апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, беларуска-літоўскі Пётр I, "літоўскі цар", як называлі яго сучаснікі:
Интересная Беларусь
Как правильно выбрать сауну для празднования Нового Года: 7 нюансов на которые надо обратить внимание.
Подробнее Встретить Новый Год хочется весело в дружной компании. Квартиры не подходят для шумных гуляний. В них надо наводить уборку, нельзя громко включать музыку, жилплощадь не вмещает всех гостей. Рестораны


