Кто она, поставская “Леди Совершенство”?

Навіна, што ў Паставах пройдзе конкурс прыгажосці, здзівіла: такія мерапрыемствы ў нас яшчэ не праводзіліся. Дзяўчат, вартых звання самай абаяльнай і прыцягальнай, заўсёды было шмат, але арганізаваць свята прыгажосьці чамусьці не было каму.
Сёлета смельчакі знайшліся. За няпростую і новую для сябе справу ўзяліся творчыя, ініцыятыўныя пастаўчанкі — уладальніца салона “Вясельны рай” Ганна Вілісава і візажыст, уладальніца сервіснага цэнтра “Арыфлэйм” у Паставах Вераніка Марозава.
Арганізацыю конкурсу прыгажосці “Ледзі Дасканаласць” дзяўчаты пачалі яшчэ ў жніўні. Разрэкламаваўшы мерапрыемства сярод знаёмых і ў інтэрнэце, пачалі адбор удзельніц. Зацікавілася дванаццаць пастаўчанак. Кожнай з ёй быў зроблены прафесійны макіяж і арганізавана фотасесія.
Восем самых-самых выбіралі ў інтэрнэце. На афіцыйнай старонцы конкурсу арганізавалі галасаванне. Па яго выніках у фінал прайшлі Вольга Касюра, Юлія Ражко, Ірына Гутар, Інэса Нігруца, Наталля Драгунова, Кацярына Кабяк, Таццяна Шубелька і Кацярына Жолнер. За тытул “Міс Дасканаласць” яны паспрачаліся 11 лістапада ў раённым Доме культуры.
Удзельніц чакалі чатыры этапы спаборніцтваў. Першы — “візітная картка”. Прытрымліваючыся прынцыпу “Кароткасць — сястра таленту”, прыгажуні за дзве-тры хвіліны расказалі пра сябе і свае захапленні. Вершы, песні, слайды з фотадымкамі — у кожнага быў свой падыход да задання.
Таму і ацэньваць канкурсантак было няпроста. А рабілі гэта начальнік аддзела культуры райвыканкама Аксана Сакалова, дырэктар кампаніі “Арыфлэйм”, прафесійны візажыст Аксана Маскаленка, начальнік разліковага касавага цэнтра № 1 Белаграпрамбанка Дзмітрый Собаль і галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама Вячаслаў Шурпік, незалежны эксперт Аляксандр Бакуновіч.
Другі іспыт — “Размінка”. Пастаўчанкі адказалі на пытанні журы, дэманструючы сваё аратарскае майстэрства і ўменне арыгінальна мысліць.
Самым відовішчным стаў трэці этап спаборніцтваў. Кожная канкурсантка прэзентавала свой “каронны нумар”. Вось дзе раскрыліся таленты дзяўчат! Тут было ўсё: кранальныя вершы і песні, танец жывата, ігра на домры, пантаміма, і нават… фаршыраваны шчупак. Выдатныя кулінары таксама былі сярод удзельніц!
Закончыліся творчыя спаборніцтвы дэфіле (як жа без яго на конкорсе прыгажосці?). Канкурсанткі прадэманстравалі гледачам свае эксклюзіўныя ўборы. Члены журы ацанілі грацыёзнасць і лёгкасць паходкі, уменне трымацца на сцэне і выставілі свае апошнія адзнакі.
Найбольшую суму балаў за ўсе чатыры творчыя іспыты набрала выкладчыца музыкі, педагог-арганізатар Наталля Драгунова. Яна і атрымала тытул “Ледзі Дасканаласць”, а да яго — пяцідзесяціпрацэнтную скідку на пракат вясельнай сукенкі ў салоне “Вясельны рай”, набор касметыкі і бясплатную прафесійную фотасесію. Другое месца ў конкурсе заняла эканаміст Пастаўскай ЦРБ Юлія Ражко, якая атрымала паўгадавы сертыфікат на бясплатны макіяж у сервісным цэнтры “Арыфлэйм” і набор касметыкі. Дыпломамі былі ўзнагарожаны ўсе ўдзельніцы конкурса.
“Я ніколі не была ідэальнай, але заўсёды шчаслівай, — сказала пераможца Наталля Драгунова яшчэ падчас сваёй прэзентацыі. — Я жыву ў творчым свеце музыкі, займаюся любімай справай, дзялюся сваім талентам з дзецьмі”. Яно так заўсёды: шчаслівыя людзі — самыя прыгожыя.

Іна СНЯЖКОВА.
Фота Альфрэда Мікуса.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Поставы
Подробнее Это просто наваждение какое–то! Как ни приеду в Поставы, обязательно привезу с собой то пургу–метель, то дождь. Однако о том, что погода в здешних местах любит пошалить, известно давно.
Интересная Беларусь
Энергетические богатства Беларуси
Подробнее В последние годы мы всё чаще слышим слова о энергетической безопасности, повышении энергетической независимости и снижении энергоемкости ВВП за счет применения местных ви дов топлива.


