Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

В районном краеведческом музее открылась новая фотовыставка

В районном краеведческом музее открылась новая фотовыставка

Шляхамі залатой восені прайшоў сёлета пастаўчанін Васілій Белякоў і захаваў яе прыгажосць у фотаздымках. Да канца лістапада  імі можна палюбавацца ў раённым краязнаўчым музеі.

У экспазіцыі семдзясят дзве работы. Іх галоўная гераіня — рознакаляровая восень. Здымкі зроблены на Пастаўшчыне і ў бліжэйшых рэгіёнах: Браслаўшчыне, Мядзельшчыне, Глыбоччыне…

Па жывапісных мясцінах Васілій Белякоў вандраваў больш за месяц. Пераадолеў пятнаццаць пешых і пяць веласіпедных маршрутаў — а гэта каля пяцісот кіламетраў! Такія “марш-кідкі”, як і фотавыставы, неўтаймоўны пастаўчанін арганізуе часта — ну вельмі любіць прыроду, актыўны лад жыцця і фатаграфію.

—      Па натуры я вялікі падарожнік, за жыццё аб’ездзіў паўсвету — расказваў Васілій. —  Камчатка, Курылы, Урал, Крым, Каўказ — дзе толькі ні пабываў! За жыццё месца жыхарства змяніў дзевяць разоў, але лепшай краіны, чым Беларусь, не сустракаў.

У Паставы Васілій Бялоў прыехаў пасля распаду Савецкага Саюза. Паставіўшы кропку ў ваеннай кар’еры, адным з першых у нашым горадзе  пачаў займацца прадпрымальніцкай дзейнасцю. І сёння многія пастаўчане памятаюць арганізаваныя ім выступленні Мінскага тэатра аперэты.

Не толькі творчасць, але і спорт заўсёды захаплялі Васілія Белякова. У шматлікіх спаборніцтвах ён удзельні­чае з дзяцінства і да сённяшняга дня. Такому актыўнаму ладу жыцця спрыяла і вучоба на геалагічным факультэце Іркуцкага ўніверсітэта. Колькі соцень кіламетраў тайгі, пустыняў і стэпаў давялося прайсці, вывучаючы таямніцы зямлі! Адным было цяжка, яму — надзвычай цікава.

Пра незвычайную любоў да прыроды сведчыць і наступны факт: па словах Васілія, ён за жыццё пасадзіў больш за адзінацаць тысяч дрэў і кустоў. І гэта яшчэ не мяжа.

Прырода ў даўгу не застаецца: заражае чалавека выдатным настроем і аптымізмам, натхняе ў жыццёвых і творчых справах.

—      Я люблю любую пару года, — прызнаецца Васілій Белякоў. — Не баюся ні спёкі, ні дажджу, ні завеі. Як і любы творчы чалавек, у захапленні ад восені — такой  рамантычнай і паэтычнай. Яна так умее пазіраваць! У маіх работах няма ні кроплі фоташопу — толькі натуральная прыгажосць.

Палюбавацца ёй змогуць не толькі пастаўчане. Выстава Васілія Белякова “Шляхамі залатой восені” з нашага горада “пераедзе” ў Мядзел.


Іна СНЯЖКОВА.

Фота з архіва Васіля Белякова.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой