Поставчанка Елена Головко — «Вице-Мисс филиала Белгосстраха по Витебской области-2012″

“Міс філіяла “Белдзяржстраху” па Віцебскай вобласці-2012” — Сальвіна Карапецян з Віцебска і віцэ-міс пастаўчанка Алена Галаўко
У кастрычніку гэтага года ўпершыню прайшоў рэспубліканскі конкурс “Міс Белдзяржстрах-2012”. На яго абласным этапе разам з яшчэ 14 прадстаўніцамі з Віцебска, Наваполацка, Полацка, Оршы, Аршанскага, Верхнядзвінскага, Глыбоцкага, Міёрскага, Талачынскага, Чашніцкага і Расонскага раёнаў удзельнічала пастаўчанка Алена Галаўко. За чатыры гады, што працуе спецыялістам прадстаўніцтва філіяла Белдзяржстраху па Пастаўскім раёне, дзяўчына зарэкамендавала сябе не толькі на асноўнай рабоце. Яна добры арганізатар і выканаўца, актыўна ўдзельнічае ў грамадскім жыцці калектыву. Асабіста мне Алена запомнілася на сустрэчы маладых спецыялістаў Пастаўшчыны, на свяце, прысвечаным 90-годдзю Белдзяржстраху і іншых мерапрыемствах.
Але конкурс — гэта больш высокі ўзровень. На яго, як правіла, збіраюцца найбольш падрыхтаваныя, лепшыя з лепшых. Алена Галаўко адчувала, што можа паспаборнічаць з іншымі ў эрудыцыі, знаходлівасці, творчасці. Урэшце, галоўнае — не перамога, а ўдзел, тым больш што такое мерапрыемства праводзілася ўпершыню.
На падрыхтоўку да яго канкурсанткі мелі ўсяго два тыдні. За гэты абмежаваны час дзяўчына разам з сяброўкамі паспела многае зрабіць і ехала ў абласны цэнтр з надзеяй выступіць не горш за іншых. Як і ўсе, хвалявалася, але не гублялася. Узяўшы ў спадарожнікі добры настрой і гумар, Алена роўна, дастаткова прафесійна і артыстычна выступіла ва ўсіх чатырох турах. Яе “Візітная картачка” — расказ пра сябе, прафесію і калектыў — была паказана ў выглядзе рэкламнага роліка. Інтэлектуальны конкурс таксама вытрымала годна. Прыгожым і вясёлым атрымалася творчае спаборніцтва, падчас якога Алена пастаралася паказаць усё, на што здольная. А потым было дэфіле ў вячэрніх сукенках і чаканне вердыкту журы.
Хваляванне ўсё больш нарастала па меры таго, як канкурсанткам прысвойвалі званні: “Міс Прафесія”, “Міс Эрудыцыя”, “Міс Артыстызм”, “Міс Зачараванне”, “Міс Грацыя”, “Міс Стыль”, “Міс Арыгінальнасць”. І вось самы кульмінацыйны момант — віцэ-міс была названа наша Алена Галаўко, а пераможцай абласнога этапа конкурсу і ўладальніцай звання “Міс філіяла “Белдзяржстраху” па Віцебскай вобласці-2012” — Сальвіна Карапецян з Віцебска.
Намінанты і пераможцы атрымалі дыпломы, памятныя сувеніры, кветкі.
— Пасля завяршэння конкурсу прайшоў пэўны час, а ўражанні перапаўняюць і цяпер, — расказвала Алена. — Удзел у ім дазволіў пашырыць кругагляд, пераадолець пэўныя сумненні. А яшчэ мы моцна пасябравалі паміж сабой і цяпер падтрымліваем сувязь. Усе дзяўчаты рады за Сальвіну. Яна сапраўды была мацнейшай, што і даказала нядаўна на рэспубліканскім фінале ў Мінску, стаўшы пераможцай.
Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Поставы
Подробнее Это просто наваждение какое–то! Как ни приеду в Поставы, обязательно привезу с собой то пургу–метель, то дождь. Однако о том, что погода в здешних местах любит пошалить, известно давно.
Интересная Беларусь
Энергетические богатства Беларуси
Подробнее В последние годы мы всё чаще слышим слова о энергетической безопасности, повышении энергетической независимости и снижении энергоемкости ВВП за счет применения местных ви дов топлива.


