Яе чакаюць, па ёй сумуюць
— Ірачка, прысядзь, не мітусіся, — запрашае да стала сацыяльную работніцу яе падапечная Ганна Данілаўна Петухова. — Ты ўсё ўжо перарабіла. Адпачні. Паглядзі, дзеці прыслалі фотаздымак з юбілею майго старэйшага сына.
Ірына слухаецца. І Ганна Данілаўна ў каторы раз пачынае апавядаць ёй пра справы ў дзяцей і ўнукаў, успамінаць пражытае. Жанчыне 93 гады, але яна да драбніц памятае жудасны ваенны час, калі была падпольшчыцай, расказвае пра шчаслівае замужжа, як нараджала і выхоўвала двух сыноў і дачку. Цяпер дзеці клічуць маці да сябе, але яна не згаджаецца на пераезд.
— Калі памёр муж, дачка ўпрасіла паехаць да яе, — расказвала Г. Д. Петухова. — Кватэра вялікая, добра там. Але душа рвалася ў свае сцены. Ды ў мяне і тут дачушка — Ірачка. Чакаю яе з нецярпеннем, усё давяраю. Яна такая чулая, добрая, старанная, руплівая. Дзякуй ёй за цярпенне і ўвагу. І купіць усё неабходнае, і ў кватэры прыбярэ, і дроў нанясе, а печку я сама зацеплю. Дзеці не забываюць, штодня тэлефануюць, а на сэрцы лягчэе толькі тады, калі з Ірай пагавару.
У сацыяльную службу Ірына Куцуха трапіла выпадкова. Па адукацыі яна тэхнолаг хлебапякарнай вытворчасці, стаяла на ўліку ў цэнтры занятасці. Знаёмая прапанавала папрацаваць сацыяльным работнікам.
— Вельмі баялася гэтай работы, — успамінала Ірына. — На першым часе падтрымлівалі і падказвалі інспектары аддзялення сацыяльнай дапамогі на даму, калегі па рабоце. Прадугледзець усё немагчыма. У кожнага свае звычкі. Ёсць дабрадушныя, ёсць і капрызныя. Адным хочацца пастаянна камандаваць, а іншыя радуюцца ўжо таму, што я прыйшла.
Ірына ў сацыяльнай службе працуе шосты год. Многім старым і адзінокім людзям яна замяніла самых родных. Сацыяльны работнік купляе і прыносіць прадукты харчавання, прамысловыя тавары першай неабходнасці, лякарствы, хадайнічае аб забеспячэнні на зіму палівам, агароднінай, прыбірае памяшканне, носіць ваду, плаціць за камунальныя паслугі, дапамагае ў афармленні розных дакументаў, дастаўляе падапечных у бальніцу, лазню, цырульню.
— Некаторыя адзінокія спачатку неахвотна ідуць на кантакт, — расказвала Ірына. — Толькі праз пэўны час добрымі ўчынкамі можна заслужыць іх давер. А потым ужо чакаюць не дачакаюцца. Многім не столькі дапамога патрэбна, колькі выгаварыцца. Спраўляюся з хатнімі справамі, саджуся і ў каторы раз слухаю пра іх маладосць, пра дзяцей і ўнукаў. Падапечныя давяраюць мне свае тайны, крыўды.
Сацыяльны работнік — гэта медсястра, цырульнік, повар, тэхнічка, качагар, кур’ер у адной асобе. А яшчэ трэба быць і добрым псіхолагам. Людзі старыя, са складанымі лёсамі, большасць з іх пахавалі сваіх родных: мужоў і нават сыноў і дачок. У некаторых дзеці далёка, а ў каго хоць і блізка, але наведваюцца рэдка. Гэта яшчэ больш балюча.
Ірына для адных стала дачкой або ўнучкай, для другіх — сяброўкай. Яна разумее, як цяжка пажылым хворым людзям. Стараецца падтрымліваць. Пераканалася, што добрае, шчырае слова падымае настрой, усяляе надзею. Абслугоўвае І. Л. Куцуха дзесяць чалавек. Жывуць яны на розных вуліцах горада. Дабіраецца да іх то на аўтобусе, то пешшу. Наведвае згодна з графікам, у асноўным два разы ў тыдзень. На кожнага падапечнага адводзіцца крыху больш за гадзіну часу. Пачынае з прывычных пытанняў: як самаадчуванне, як спалі, што елі, у чым маюць патрэбу. Добра ведае і мінулае сваіх бабуль, і тое, што непакоіць іх сёння. Многія звоняць ёй дадому толькі таму, што засумавалі, хочуць пачуць яе голас, непакояцца пра яе здароўе.
— Данілаўна, пабягу я, — развітваецца Ірына з Г. Д. Петуховай. — Зачыняйцеся. Да сустрэчы ў панядзелак! А сёння мяне чакаюць яшчэ чатыры чалавекі…
Анна АНІШКЕВІЧ. Фота аўтара.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Першая асобная авіяцыйная эскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь
Подробнее Асобная авіяэскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь створана на падставе Пастанаўлення Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 5 кастрычніка 1993 года. Месцам дыслакацыі авіячасці
Интересная Беларусь
Какие изменения ожидаются в Беларуси с 1 июня
Подробнее Смогут ли белорусы поехать на море и какие новые правила въезда и пребывания иностранных граждан в Египте.


