Поставский «Кооператор» открыт после реконструкции

Старшыня праўлення райспажыўтаварыства Р. А. Леўкавец і дырэктар філіяла “Каапгандаль №2” М. Д. Скраблевіч.
«Родны кут» — такую новую назву пасля рэканструкцыі атрымаў універсам “Кааператар” філіяла “Каапгандаль №2 раённага спажывецкага таварыства” ў мікрараёне пятага гарадка. Змена назвы зусім невыпадковая, для магазінаў такога ўзроўню Белкаапсаюз устанавіў адзіны брэнд для ўсёй сістэмы спажывецкай кааперацыі рэспублікі. Атрымаць назву “Родны кут” могуць толькі сучасныя гандлёвыя прадпрыемствы, якія адпавядаюць высокім патрабаванням, у тым ліку міжнародным стандартам. Абавязковымі ўмовамі з’яўляюцца камп’ютарызацыя і аўтаматызацыя гандлёвых аперацый, выкарыстанне сучасных форм і метадаў разлікаў, дысконтных карт, наяўнасць не менш 5—10 тысяч адзінак тавараў самага шырокага асартыменту і многае іншае, што прыцягвае людзей, фарміруе шырокае кола пастаянных пакупнікоў. І хаця пасля афіцыйнага адкрыцця ўніверсама прайшоў непрацяглы час, ужо сёння бачна, што ён адпавядае брэнду: тавараабарот узрос у два разы і больш.
Нараджэнне па сутнасці новага гандлёвага прадпрыемства (ранейшымі засталіся толькі сцены) адбывалася на віду як гандлёвых работнікаў, так і жыхароў гарадка. Усе будаўнічыя і аддзелачныя работы, устаноўка шматлікага абсталявання вяліся паэтапна, без спынення гандлёвага працэсу. Пры гэтым асаблівых нязручнасцей пакупнікі не адчувалі.
— Універсам “Родны кут” цяпер займае практычна ўвесь першы паверх жылога дома па вуліцы Станкевіча (памяшканне арандуем ва УП ЖКГ), — расказваў старшыня праўлення райспажыўтаварыства Р. А. Леўкавец. — Гандлёвая плошча з 200 квадратных метраў узрасла амаль да 400. У магазіне ўстаноўлена самае сучаснае замежнае і айчыннае абсталяванне. Яно мае не толькі прывабны эстэтычны выгляд, але і надзейнае, трывалае ў эксплуатацыі. Унікальным з’яўляецца аб’ёмісты закрыты лар. У ім не толькі падтрымліваецца зададзены тэмпературны рэжым (холад), але і выпрацоўваецца цяпло для абагрэву залы. Такога энергазберагальнага абсталявання пакуль няма ні ў адным гандлёвым прадпрыемстве спажывецкай кааперацыі Віцебшчыны. Разам з абсталяваннем у рэканструкцыю ўкладзена нямногім больш за мільярд рублёў. Акупіць сродкі разлічваем за два з палавінай гады.
Гэта, вядома, будзе залежаць ад насычанасці ўніверсама таварнай масай, попыту пакупнікоў. Асартымент багаты. Больш за 90% займаюць тавары айчыннай вытворчасці, у тым ліку амаль чацвёртая частка — вырабы ўласных хлебазавода, мяснога, квасільна-засолачнага, кандытарскага, рыбнага і іншых цэхаў філіялаў райспажыўтаварыства.
Некалькі стэлажоў і вітрын адведзена для тавараў прамысловай групы, у тым ліку буйнагабарытных — халадзільнікаў, пральных машын, электратавараў і іншых. Прыгожым і прывабным выглядае куток з жывымі кветкамі і вазонамі. Тут заўсёды ёсць наведвальнікі, якія ахвотна купляюць дзівосныя пакаёвыя расліны.
Ва ўніверсаме праводзяцца акцыі па рэалізацыі тавараў па зніжаных цэнах. Па меры асваення камп’ютарызаванай сістэмы будуць укараняцца сучасныя сістэмы абслугоўвання пакупнікоў. У прыватнасці, яны змогуць карыстацца дысконтнымі картамі.
Вялікая нагрузка і адказнасць лягла на калектыў “Роднага кута”, які шмат гадоў паспяхова ўзначальвае Тэрэса Мядзюха. Касіры і прадаўцы, колькасць якіх узрасла зусім нязначна, прывыкаюць да новых умоў работы і новых тэхналогій. На першым часе ім пастаянна даводзіцца дапамагаць пакупнікам хутчэй адшукаць патрэбныя тавары. А іх, як адзначыла дырэктар філіяла “Каапгандаль №2” М. Д. Скраблевіч, ужо цяпер ёсць у продажы каля 10 тысяч назваў.
Старшыня райспажыўтаварыства Р. А. Леўкавец, вітаючы калектыў магазіна, сваіх намеснікаў і пакупнікоў, падкрэсліў, што ў бліжэйшы час у пятым гарадку намячаецца яшчэ адно наваселле — адкрыццё аб’екта прыдарожнага сервіса, наваселлі магазінаў будуць таксама ў гарадскім пасёлку Варапаева, вёсцы Лучай, бо кааператары Пастаўшчыны імкнуцца крочыць у нагу з часам.
Прадаўцы Іна Танана, Тамара Ванілоўская, Вікторыя Іванова.
Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Першая асобная авіяцыйная эскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь
Подробнее Асобная авіяэскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь створана на падставе Пастанаўлення Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 5 кастрычніка 1993 года. Месцам дыслакацыі авіячасці
Интересная Беларусь
Какие изменения ожидаются в Беларуси с 1 июня
Подробнее Смогут ли белорусы поехать на море и какие новые правила въезда и пребывания иностранных граждан в Египте.


