Если есть потенциал

— Ну што, цябе ўсё трымаюць на рабоце? — не без яхіднасці спытаў у Мікалая яго колішні аднакласнік Павел, сустрэўшы ў горадзе.
— Ты лепш пацікавіўся б, хто каго трымае: мяне на рабоце ці я — работу? — не палез Мікалай па слова ў кішэнь. — Хадзем, паспрабуй на маім месцы. Можа, упадабаеш “мяды”…
Мікалаю — 63. Тры гады, як атрымлівае пенсію, але працу не пакідае. Ён — токар. Работа нялёгкая, але такая прывычная. Сілы яшчэ ёсць. Хатнімі клопатамі не абцяжараны (якія там клопаты ў гарадской кватэры?). Дык чаму не папрацаваць і не дапамагчы “лішнім” рублём дзецям і ўнукам?
У Паўла пазіцыя іншая. Ён, былы прапаршчык, на пенсію выйшаў на 15 гадоў раней за свайго аднакласніка. І на гэтым практычна паставіў кропку ў сваёй афіцыйнай працоўнай дзейнасці. Туды-сюды памкнуўся, ды “не знайшоў сябе”. Цяпер яго часта можна бачыць у вінна-гарэлачным аддзеле прадуктовага магазіна…
Здагадаліся, да чаго я расказваю гэта? Так-так, да тэмы пастаянных дыспутаў у грамадстве наконт таго, працаваць пенсіянерам або не працаваць. Адны асуджаюць працуючых, маўляў, ім усё мала грошай, другія спагадаюць: у многіх пенсіі невялікія, вось і вымушаны працягваць працаваць.
Дыспуты дыспутамі, а найбольш красамоўная, вядома ж, статыстыка. Дык вось, старэнне насельніцтва — сусветны працэс (насельніцтва лічыцца старым, калі доля людзей старэй за 65 гадоў складае 7 працэнтаў). У Беларусі гэта лічба — 14, на Віцебшчыне — каля 20,5, у нашым раёне — 19. Атрымальнікаў пенсій усіх відаў на Пастаўшчыне 12 тысяч, за выключэннем былых ваеннаслужачых, з іх працуюць — 1737. А цяпер зазірніце ў аб’явы любога нумара раённай газеты. Патрабуюцца электраманцёры, слесары, электрыкі, вадзіцелі, механізатары, прадаўцы, будаўнікі, жывёлаводы, спецыялісты ў розных сферах. Асобныя аб’явы паўтараюцца з нумара ў нумар. Хіба гэта не сведчыць у тым ліку і пра тое, што маладых рук не хапае? А можа, гэтыя рукі не заўсёды рвуцца да работы? Толькі не падумайце, што я негатыўна стаўлюся да маладых. Маладыя патрэбны ўсюды, калектыў без амаладжэння кадраў не мае перспектывы. Важна толькі, каб ратацыя праходзіла без шокавай тэрапіі.
Гэту калонку я пісала дома вечарам 7 лістапада. Пакуль не адцягнуў увагу тэлевізар. Паказвалі юбілейны канцэрт Эдзіты П’ехі. Паглядзела з задавальненнем. І падумала: Эдзіце Станіславаўне — 75, а яна вунь як пакарае публіку. Дык няўжо нашай Марыі Іванаўне, якой усяго 57, не справіцца са швабрай, а 63-гадоваму Мікалаю Пятровічу — з такарным станком ці рулём аўтамабіля, яго равесніку Васілію Міхайлавічу — нават з кіраўніцкай пасадай? Безумоўна, пры ўмове наяўнасці патэнцыялу. А яго галоўныя складальнікі, на маю думку, — добрае здароўе, актыўная жыццёвая пазіцыя, для многіх катэгорый — высокі прафесіяналізм.
Фаіна КАСАТКІНА.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Першая асобная авіяцыйная эскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь
Подробнее Асобная авіяэскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь створана на падставе Пастанаўлення Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 5 кастрычніка 1993 года. Месцам дыслакацыі авіячасці
Интересная Беларусь
Какие изменения ожидаются в Беларуси с 1 июня
Подробнее Смогут ли белорусы поехать на море и какие новые правила въезда и пребывания иностранных граждан в Египте.


