Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

В Поставах прошла презентация книги Натальи Батраковой

В Поставах прошла презентация книги Натальи Батраковой

26 кастрычніка ў канцэртнай зале Пастаўскай дзіцячай школы мастацтваў імя А. Тызенгаўза свой новы раман “Міг бясконцасці” прэзентавала адна з самых яркіх прадстаўніц сучаснай беларускай жаночай прозы Наталля Батракова. На сустрэчу з пісьменніцай, якая з’яўляецца таксама таленавітай паэтэсай, прыйшлі работнікі культуры і адукацыі раёна, шмат іншых нераўнадушных да яе творчасці людзей. 

Пяру Н. Батраковай на сённяшні дзень належаць тры паэтычныя зборнікі: “Стан душы”, “Сто сорак жыццёвых імгненняў”, “Я гуляю не па правілах” — і столькі ж раманаў. Два з іх — “Тэрыторыя душы” і “Плошча згоды” — уяўляюць сабой дылогіі. Што датычыць “Міга бясконцасці”, сёлета выйшла ў свет толькі першая яго кніга, якая, як і папярэднія раманы, выклікала вялізны інтарэс у чытачоў: увесь тыраж быў распрададзены літаральна за 5 месяцаў. Зараз аўтар піша працяг твора.

Нягледзячы на тое, што новы раман зусім свежы, некаторыя пастаўчане ўжо паспелі яго прачытаць і парэкамендаваць сваім знаёмым. Менавіта таму ў бібліятэках на платным абанеменце цяпер чэргі з жадаючых пазнаёміцца са зместам твора, які абяцае стаць яшчэ адным бестселерам аўтара. Тыя ж, хто прыйшоў на сустрэчу, мелі магчымасць набыць яго для ўласнай хатняй бібліятэкі. І многія так і зрабілі, нягледзячы на нятанны кошт кніжкі. Сама сустрэча праходзіла ў нязмушанай абстаноўцы ў форме дыялогу пісьменніцы з чытачамі, якія жыва цікавіліся яе творчасцю, шляхам у літаратуру, планамі на будучае. На ўсе пытанні Наталля адказвала шчыра і падрабязна, падкупіўшы прысутных сваёй адкрытасцю і прыадкрыўшы завесу асабістага жыцця.

Напэўна, нямногія дагэтуль ведалі, што нарадзілася яна ў райцэнтры Бялыні­чы на Магілёўшчыне. Бацькі — прадстаўнікі мясцовай інтэлігенцыі — вельмі любілі чытаць, таму дома была вялікая колькасць кніг, выпісваліся ўсе папулярныя на той час літаратурныя часопісы. І гэта атмасфера захаплення мастацкім словам сфарміравала будучую пісьменніцу, якая сама ўзяла ў рукі кнігу ў чатыры гады, к сямі перачытала ўсю школьную праграму да 6 класа, а ў шаснаццаць напісала свой першы верш. Цікава, што ў школе дзяўчынцы аднолькава лёгка даваліся як мова з літаратурай, так і матэматыка, фізіка, хімія. Каго ў ёй больш — фізіка або лірыка, — Наталля не магла сказаць ні раней, калі, закончыўшы з залатым медалём школу, паступіла ў Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту ў Гомелі, ні пазней, калі прыйшлі пісьменніцкая вядомасць і папулярнасць. Яна па-ранейшаму працуе па спецыяльнасці — узначальвае прадстаўніцтва замежнай транспартнай кампаніі, а ў вольны ад работы і сямейных клопатаў час піша вершы і раманы.

Па словах Н. Батраковай, доўгі час сваю літаратурную творчасць яна разглядала толькі як захапленне. Маючы за плячыма ўжо некалькі кніг, сціпла лічыла сябе аўтарам, не прэтэндуючы на высокае званне пісьменнік. Ім усвядоміла сябе, толькі напісаўшы “Міг бясконцасці” — па ўласнай ацэнцы, самы сталы і дасканалы з усіх раманаў, работа над якім заняла з перапынкамі каля 5 гадоў.

— Для мяне стварэнне рамана — гэта каласальная праца, — прызналася пісьменніца. — Яна пачынаецца з абдумвання сюжэту і збору матэрыялу, да якога падыходжу з усёй адказнасцю. Калі па задумцы герой працуе ўрачом-кардыёлагам у замежнай клініцы і праводзіць складаныя аперацыі, мне абавязкова трэба пабываць там, пагутарыць са спецыялістамі, папрысутнічаць на аперацыі. І нават калі раман ужо гатовы, перш чым аддаць яго ў выдавецтва, сама сотні разоў перачытаю і адрэдактую.

Зразумела, расказваць сюжэт новага твора аўтар не стала. Затое прачытала шмат сваіх вершаў. Некаторыя з іх пакладзены на музыку блізкім сябрам пісьменніцы, вядомым беларускім кампазітарам Сяргеем Сухамліным і сталі прыгожымі, меладычнымі песнямі, якія таксама прагучалі ў выкананні Наталлі Батраковай. У канцы сустрэчы яна па традыцыі пакінула аўтографы на купленых прыхільнікамі яе творчасці кнігах. Таксама адрасавала свае пажаданні ўсім чытачам райгазеты.

Алена ШАПАВАЛАВА.

Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой