События, которые изменили мир

Слово — ветерану:
Гісторыя ведае нямала рэвалюцый, але ўсе яны блякнуць перад Вялікім Кастрычнікам па сваім характары і гістарычных наступствах, а таксама масавасці ўдзелу ў іх працоўных. Карэнным адрозненнем з’яўляецца і тое, что гэта рэвалюцыя прывяла да ўлады рабочы клас і вызваліла працоўных ад усіх відаў эксплуатацыі і прыгнёту. У гэтым глыбінны сэнс рэвалюцыйнага гуманізму Кастрычніка.
У свеце гэта рэвалюцыя ўспрымаецца неадназначна, але яна сыграла вялікую ролю ў лёсах народаў, у грамадскім развіцці вытворчых сіл, навукі і культуры, стала ўзорам вырашэння карэнных сацыяльных праблем, устанавіла дыктатуру пралетарыяту, ператварыла прыватную і буржуазна-панскую ўласнасць у грамадскую, у аграрным пытанні справядліва зрабіла выбар на карысць сялянства. Было абвергнута сцвярджэнне эксплуататараў пра няздольнасць рабочага класа, працоўных да дзяржаўнага кіравання і пабудовы новага грамадства. Народжаная рэвалюцыяй савецкая ўлада не толькі адстаяла свае заваёвы, але і карэнным чынам змяніла Расію, вывела яе ў сусветныя лідары з высокаразвітымі прамысловасцю, сельскай гаспадаркай, навукай і культурай. Толькі за першую пяцігодку было створана 2400 новых прадпрыемстваў. Калектывізацыя сельскай гаспадаркі дала магчымасць змяніць жыццё сялян. Была ліквідавана малаадукаванасць насельніцтва. У вёсках з’явіліся школы, праводзіліся навучальныя курсы для дарослых. СССР стаў першай краінай у свеце, якой скарыўся космас.
У вялікай адзінай краіне расквітнелі культура і дружба народаў, адышла ў мінулае міжнацыянальная варожасць, якую распальвалі цары і памешчыкі. Менавіта гэта згуртаванасць у далейшым дазволіла нам абараніць Радзіму і выратаваць свет ад фашысцкага рабства.
Перамогу Кастрычніцкай рэвалюцыі ўсім сэрцам успрынялі народы Заходняга краю, пераважную большасць якога складалі беларусы. У Мінску, Віцебску, Маладзечне, Бабруйску і іншых гарадах праходзілі стыхійныя сходы і мітынгі ў падтрымку савецкай ўлады. Вестка пра перамогу рэвалюцыі выклікала радасць і на Пастаўшчыне. Адбыліся стыхійныя мітынгі ў Андронах, Цёплых, Васілінах, Чарэмушніках Падзісенных, Кураполлі, Бараўках, Варапаеве, Паставах і іншых населеных пунктах. Паўплывала на рэвалюцыйны настрой пастаўчан і тое, што вярнуліся дадому многія з тых, хто ў пошуках заробку вымушаны быў пакінуць родныя мясціны. А нашы землякі працавалі ў Пецярбургу, на шахтах Данбаса, заводах Украіны. Мой бацька Яўстафій Пятровіч Зубовіч тры гады працаваў на рудніку “Галубоўка” ў Данецкай вобласці. Ён вярнуўся дамоў у 1918-ым і, як і многія іншыя былыя рабочыя, якія шчыра ўспрынялі пралетарскую ідэалогію, распаўсюджваў яе сярод сялян, расказваў ім пра рэвалюцыйны рух працоўных.
У першай палове 1917 года ў Паставах быў створаны Савет салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў. У вёсках пачалі з’яўляцца сялянскія камітэты, якія потым сталі асновай Саветаў сялянскіх дэпутатаў. Да сярэдзіны лістапада ўся ўлада ў вайсковых часцях Пастаўскага гарнізона, у горадзе, а таксама па ўсёй лініі фронту 3-яй арміі перайшла ў рукі Ваенна-рэвалюцыйнага камітэта, які назначаў камісараў ва ўсе аддзелы штаба арміі, у тым ліку і ў Пастаўскую воласць. У канцы лістапада адбыліся перавыбары валаснога Савета, у якім да гэтага часу пераважалі эсэры і меншавікі. У сваім новым складзе пры перавазе бальшавікоў ён пачаў нацыяналізацыю панскай маёмасці. Для падтрымання парадку была створана міліцыя, штат якой складаў пяць чалавек.
Аднак перабудова вялася нядоўга. 18 лютага 1918 года пачалося наступленнне германскіх войск. Адна з армій, 10-ая, рухалася ў напрамку Мінск — Смаленск і ліквідавала савецкую ўладу ў Паставах. Была адноўлена валасная ўправа, асноўныя пасады ў якой занялі людзі з антысавецкімі настроямі. Акупанты адмянілі ўсе дэкрэты савецкай улады.
Восенню 1918 года ўзброеная барацьба ў тыле нямецкіх войск набыла масавы характар. У дадатак незадаволенасць працоўных і салдат зацяжной вайной выклікала ў лістападзе 1918 года рэвалюцыю ў Германіі. На заходнім фронце паміж рускімі і нямецкімі салдатамі пачалося братанне, многія кідалі зброю і вярталіся дадому. Неўзабаве Брэсцкае пагадненне было анулявана, а ў другой палове лістапада 1918 года часці Чырвонай Арміі ўступілі ў Паставы, Маладзечна, Ліду, Баранавічы. Насельніцтва з радасцю сустракала сваіх вызваліцеляў. Так, 15 снежня 1918 года ў Андронах на сход сабралася каля 4 тысяч чалавек з навакольных вёсак. З прывітальным словам да іх звярнуўся прадстаўнік рэвалюцыйнага Петраграда Іван Новікаў. Ён расказаў людзям пра задачы савецкай улады, яе першыя дэкрэты. Паведамленне, што зямля перадаецца сялянам без усякага выкупу, сустрэлі дружнымі апладысментамі. Ад мясцовага сялянства на мітынгу выступілі Пётр Раманавіч Дзіковіч з вёскі Чарэмушнікі Падзісенныя, Цімафей Валяр’янавіч Собаль з вёскі Цёплыя, Даніла Максімавіч Райчонак з вёскі Алашкі, Ганна Вікенцьеўна Дэйніс з вёскі Янчыха. Яны заклікалі падтрымаць савецкую ўладу, разам з чырвонаармейцамі весці барацьбу супраць яе знешніх і ўнутраных ворагаў. На мітынгу абралі рэвалюцыйны камітэт Пастаўскай воласці ў складзе Цімафея Собаля, Пятра Дзіковіча, Іосіфа Райчонка і іншых, прынялі рэзалюцыю, накіраваную на ўмацаванне савецкай улады, тэкст тэлеграмы на імя старшыні Савета народных камісараў у Маскву, у якой прасілі назваць Пастаўскую воласць Ленінскай. Просьба была задаволена.
Падчас нацыяналізацыі камітэты падзялілі памешчыцкую зямлю. Першымі атрымалі надзелы беднякі вёсак Вінаграды, Полава, Янчыха і іншых. Адной з задач была ліквідацыя непісьменнасці. У валасным рэвалюцыйным камітэце стварылі аддзел народнай адукацыі на чале з Іосіфам Райчонкам. У Варапаеве, Алашках, Полаве, Чарэмушніках Падзісенных і іншых вёсках былі адкрыты першыя савецкія школы.
У канцы лютага 1919 года войскі Польшчы пачалі наступленне на адным са стратэгічных напрамкаў — Вільня — Ліда — Маладзечна. Вясной палякі прарвалі фронт, і пад іх націскам Чырвоная Армія вымушана была адступіць. Разлік на слабасць Польшчы як ваеннага праціўніка з боку савецкага камандавання паказаў сваю неабгрунтаванасць. А з новымі падмацаваннямі польскія войскі прымусілі чырвонаармейцаў адступаць і далей. У кароткі тэрмін фронт з-пад Варшавы перамясціўся да Мінска. Аднак ні Польшча, ні савецкая Расія не мелі магчымасці прадоўжыць вайну. На перамовах у Рызе, якія прайшлі 18 сакавіка 1921 года, быў падпісаны мірны дагавор. Пастаўскі край і ўся заходняя частка Беларусі зноў апынуліся пад уладай акупантаў. Але ў выніку вызваленчага паходу Чырвонай Арміі ў верасні 1939 года адбылося заканамернае ўз’яднанне Беларусі.
Заваёвы Кастрычніка беларускі і рускі народ адстаялі цаной вялікіх намаганняў, разам абаранілі першую ў свеце дзяржаву працоўных. Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка арганічна ўлілася ў адзіную вялікую сям’ю. І як падкрэсліў Прэзідэнт нашай краіны Аляксандр Лукашэнка на нядаўняй сустрэчы з журналістамі Расійскай Федэрацыі, калі б не было Савецкага Саюза, то не было б і Беларусі. Гэта павінна назаўсёды застацца ў памяці кожнага беларуса. І сёння, як і ў мінулым, Беларусь і Расія разам, вядуць будаўніцтва Саюзнай дзяржавы, знаходзяцца ў адзіным мытным саюзе і адзінай эканамічнай прасторы. А самае галоўнае, па словах кіраўніка нашай краіны, у тым, што мы пераканаліся ў правільнасці фундаментальнага тэзіса — Беларусі і Расіі неабходна быць разам.
Як ветэран Вялікай Айчыннай вайны хачу падкрэсліць, што ў гады суровых выпрабаванняў беларусы разам з прадстаўнікамі іншых народаў мужна змагаліся з ворагам, абараняючы Радзіму. І мы яе адстаялі. Але не па нашай віне Савецкі Саюз перастаў існаваць.
Глыбокі аналіз сусветнай капіталістычнай сістэмы паказвае, што ідэі Кастрычніка і сёння заваёўваюць розумы і сэрцы народаў на прасторах Еўропы, Азіі і Лацінскай Амерыкі, ім няма альтэрнатывы. Яны будуць жыць вечна і перамагаць.
М. ЗУБОВІЧ, ветэран вайны і працы.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Першая асобная авіяцыйная эскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь
Подробнее Асобная авіяэскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь створана на падставе Пастанаўлення Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 5 кастрычніка 1993 года. Месцам дыслакацыі авіячасці
Интересная Беларусь
Какие изменения ожидаются в Беларуси с 1 июня
Подробнее Смогут ли белорусы поехать на море и какие новые правила въезда и пребывания иностранных граждан в Египте.


