Ярмарка в Поставах удалась!

У мінулую нядзелю на рынку райспажыўтаварыства прайшоў традыцыйны асенні сельскагаспадарчы кірмаш. Яго шматлікіх удзельнікаў і пакупнікоў вітаў старшыня раённага выканаўчага камітэта В. С. Гутараў. Ён адзначыў, што на сёлетнім кірмашы у вялікім асартыменце прадстаўлена ў асноўным прадукцыя сельскагаспадарчых і перапрацоўчых прадпрыемстваў раёна. Да яе вытворчасці непасрэднае дачыненне маюць і гараджане. Яны аказалі вяскоўцам вялікую дапамогу на ўборцы зерневых, бульбы і іншых культур. Асаблівую ўдзячнасць Віктар Сяргеевіч выказаў работнікам прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў, якія ў гэтыя дні ратуюць ураджай ільну. А таксама пажадаў вытворцам паспяховага гандлю, пакупнікам — удалых пакупак, а ўсім разам — прыемнага адпачынку, добрага настрою.
Чым прываблівае сельскагаспадарчы кірмаш? Вядома ж, разнастайнасцю прадукцыі і даступнымі цэнамі на яе. А лепшай рэкламай сталі чэргі. Шмат хто жадаў купіць агародніну і зерне. Многія яшчэ прыцемкам завіталі на рынак і прыемна здзівіліся: бульбу ў залежнасці ад гатунку прадавалі па 900 і 1100 рублёў за кілаграм. Бойка ішоў гандаль ля аўтамашын ААТ “Камайскі-агра”, “Хацілы-агра”, “Навасёлкі-Лучай”, СП “Дунілавічы-агра”, фермерскай гаспадаркі Аляксандра Гаўрыленкі і іншых вытворцаў. І калі ў папярэднія гады попыт перавышаў прапановы, то сёлета бульбы хапіла ўсім.
Не было прычын хвалявацца і тым, хто прыйшоў па капусту, моркву, сталовыя буракі. Гэту прадукцыю прапаноўвалі фермеры з нашага і Мядзельскага раёнаў, прафтэхкаледж, Казлоўшчынская, Камайская і Навасёлкаўская сярэднія школы. Быў попыт і на зерне.
Нібы вулей, выглядаў мясны павільён, дзе ў шырокім асартыменце былі прадстаўлены гатовыя вырабы, а таксама субпрадукты, мяса птушкі, свініна і ялавічына. Першым апусцеў прылавак, за якім гандлявалі прадстаўніцы ААТ “Блакітныя азёры-агра”. Прывезеная з гаспадаркі ялавічына разышлася ўмомант. Людзі ахвотна куплялі каўбасы, мяса, фарш і іншую прадукцыю філіяла “Каапнарыхтпрамгандаль” райспажыўтаварыства, ААТ “Камайскі-агра”.
А самая доўгая чарга выстраілася ля аўтамашыны ТАА “Заазёрнае”. Прыватнае прадпрыемства прывезла на кірмаш прадукцыю ажно 28 найменняў. Прыцягвалі не толькі шырокі асартымент, якасць, але і цэны. “Заазёрнае” пакідала рынак у ліку апошніх, рэалізаваўшы больш за 800 кілаграмаў вырабаў.
Як заўсёды, багатымі, прыгожа аформленымі выглядалі гандлёвыя рады раённага спажывецкага таварыства. Кааператары ў шырокім асартыменце прапаноўвалі прадукцыю мяснога і квасільна-засолачнага цэхаў, свежую агародніну, фрукты. Пастаўчане ахвотна куплялі вырабы новага кандытарскага цэха, частаваліся шашлыкамі, набывалі білеты бяспройгрышнай латарэі. Намнога прыбавілася пакупнікоў у магазіне, які гандлюе рыбнай прадукцыяй. Побач са свежамарожанай тут прадавалі салёную, вэнджаную рыбу, прэсервы.
Да апошняга стаяла чарга за карпам і таўсталобікам, вырашчанымі ў рыбгасе “Навінкі”. Калі звычайна па серадах і нядзелях на рынку рэалізоўвалі да 500 кілаграмаў свежай рыбы, то на кірмашы разышлося амаль у паўтара раза больш. 150 кілаграмаў карпа прадалі і кааператары.
Карысталася попытам малочная, мясная і іншая прадукцыя малаказавода, ААТ “Навасёлкі-Лучай”, лясгаса, ільнозавода, іншых прадпрыемстваў.
Вялікі быў выбар саджанцаў. Асаблівую ўвагу прыцягвалі пладовыя дрэўцы з вядомай лепельскай гаспадаркі “Сад” і нашага, мясцовага, фермера Сяргея Парангоўскага. Апошні прапаноўваў пастаўчанам яблынькі, якія прайшлі выпрабаванні ў яго гадавальніку і аказаліся найбольш прыдатнымі для вырошчвання ва ўмовах раёна. Гэта раяніраваныя беларускія гатункі “алеся” і “лоба”.
Зрабіўшы пакупкі, людзі не спяшаліся дадому, а затрымліваліся ля адкрытай канцэртнай пляцоўкі, абсталяванай на рынку. Тут выступалі вядомыя народныя ансамблі “Вітанне”, “Заранка”, удзельнікі мастацкай самадзейнасці сельскіх устаноў культуры. Святочны настрой стваралі і работнікі арганізацыйна-метадычнага цэнтра аддзела культуры райвыканкама.
Арганізацыйны камітэт па правядзенні кірмашу вызначыў калектывы, якія праявілі найбольшую актыўнасць, парадавалі пакупнікоў. Гэта ААТ “Камайскі-агра”, СП “Дунілавічы-агра”, раённае спажывецкае таварыства, фермерскія гаспадаркі Аляксандра Гаўрыленкі і Сяргея Парангоўскага. Намеснік старшыні райвыканкама М. Р. Коваль уручыў ім прызы, а ўсім астатнім падзякаваў за ўдзел у кірмашы. Па прызнанні большасці прадаўцоў і пакупнікоў, ён удаўся. Прагучалі і пажаданні праводзіць асенні кірмаш раней — у пачатку кастрычніка, калі людзі найбольш актыўна вядуць нарыхтоўкі агародніны і іншай прадукцыі.







Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Антоній Тызенгаўз
Подробнее Выдатны дзеяч 18 стагоддзя, найздольнейшы міністр урада апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, беларуска-літоўскі Пётр I, "літоўскі цар", як называлі яго сучаснікі:
Интересная Беларусь
Пра паходжанне нацый Усходняй Еўропы
Подробнее Прапануем увазе чытачоў лекцыю Тымаці Снайдэра, прафесара гісторыі Ельскага універсітэта (ЗША), прачытаную 19 траўня 2010 г. у Інстытуце імя Гётэ ў Мінску на прэзентацыі яго кнігі


