Поставчане шокировали столицу

“Дынама” (Мінск) – “ПМЦ-Паставы” – 1:2
У двух чарговых матчах нацыянальнага першынства пастаўчане гулялі супраць вельмі моцных сапернікаў — базавых клубаў юнацкай зборнай Беларусі. Спачатку на сваім полі яны атрымалі валявую перамогу з лікам 2:1 над выхаванцамі рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі БДУ, хоць у гэтым матчы ў самым пачатку сталі прайграваць мінчанам. Каля варот “ПМЦ” якраз падчас дажджу з градам узніклі яшчэ тры вострыя моманты. Але на апошнім рубяжы надзейна згуляў варатар Андрэй Вілейта.
Калі над стадыёнам зноў выглянула восеньскае сонца, нападаючы пастаўчан Глеб Жалезнікоў лік зраўняў, а ў напружанай канцоўцы яго калега па амплуа Павел Ясінскі вывеў сваю каманду наперад. Трэнерскі штаб гасцей замест аб’ектыўнага разбору матча стаў абвінавачваць у паражэнні судзейскую брыгаду і паскардзіўся ў федэрацыю футбола на тое, што нібыта за “ПМЦ” гулялі падстаўныя футбалісты. Таму праз тры дні на чарговым матчы ў беларускай сталіцы з дынамаўцамі нашу каманду пільна праверылі і, зразумела, ніякіх парушэнняў рэгламенту не знайшлі.
У сустрэчы з выхаванцамі флагмана беларускага футбола пастаўчане толькі ў пачатку паядынку крыху хваляваліся. А потым мінскія трэнеры на чале з сынам праслаўленага ў мінулым бамбардзіра Міхаіла Мустыгіна не маглі зразумець, як гэта каманда з “вёскі” стала гуляць лепш за занадта ганарлівых мінчукоў і дыктаваць сваю волю. Увесь свой гнеў сталічныя гора-спецыялісты чамусьці зноў абрушылі на суддзяў і не саромеліся выказвацца. А вось юныя пастаўчане, хоць і прапусцілі крыўдны гол у свае вароты на 20-ай хвіліне пасля падачы вуглавога, не разгубіліся. І загулялі так, як умеюць. Павел Ясінскі пасля хуткага фланговага праходу і перадачы Ільі Кухарчыка зраўняў лік. У пачатку другога тайма падобны манеўр удаўся Глебу Жалезнікову, і ад абаронцы дынамаўцаў мяч трапіў у свае вароты. Шанцаў выратаваць сітуацыю госці мінчанам не далі і замацавалі сваё лідзіруючае становішча. Камандзе “ПМЦ” прынеслі такія важныя перамогі Чашун, Камісарчук (Танана), Ванда (к), Сакалоў, Лузан (Дубін), Бяльчонак, Александровіч, Вілейта (Павініч), Кухарчык (Хаткевіч), Жалезнікоў, Ясінскі.
За гульнёй пастаўчан уважліва сочаць спецыялісты, бо шэраг нашых лепшых футбалістаў могуць быць загуляны і ў беларускай зборнай. Выдатнай адзнакі заслужылі за сваю гульню і юнакі “ПМЦ-2”, якія завяршылі свой матч з мінчанамі ўнічыю з лікам 1:1 (пастаўчан вывеў наперад Багдан Садоўскі). 25 кастрычніка ў нашым райцэнтры адбудзецца цікавая сустрэча з рэзервістамі яшчэ аднаго моцнага клуба — БАТЭ (Барысаў).
Уладзімір ШЫК.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Антоній Тызенгаўз
Подробнее Выдатны дзеяч 18 стагоддзя, найздольнейшы міністр урада апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, беларуска-літоўскі Пётр I, "літоўскі цар", як называлі яго сучаснікі:
Интересная Беларусь
Пра паходжанне нацый Усходняй Еўропы
Подробнее Прапануем увазе чытачоў лекцыю Тымаці Снайдэра, прафесара гісторыі Ельскага універсітэта (ЗША), прачытаную 19 траўня 2010 г. у Інстытуце імя Гётэ ў Мінску на прэзентацыі яго кнігі


