Поставские интеллектуалы покоряют ОНТ

За гульнявым сталом каманда “Паставымэбля”.
У верасні ў Мінску адбыліся здымкі першага Чэмпіянату свету па тэлевізійным “Брэйн-рынгу”, які правёў тэлеканал “АНТ”. Яго ўдзельнікамі сталі 34 каманды з 6 краін: Беларусі, Расіі, Украіны, Туркменістана, Азербайджана і Арменіі. Сярод іх аказалася і адзіная каманда школьнікаў — “Паставымэбля”, партнёрам, або спонсарам якой выступіла адкрытае акцыянернае таварыства «Паставымэбля». У склад каманды ўвайшлі лепшыя юныя інтэлектуалы з нашага раёна: Віктар Рэут (капітан), які сёлета паступіў на вучобу ў Мінскі абласны дзяржаўны ліцэй, вучні 10-га і 11-га класаў СШ №1 Ілья Зямчонак, Надзея Дзямідка, Таццяна Машніч, Аляксандр Прыстаўка і 9-класнік сталічнай гімназіі Цімафей Пракапенка.
Як нашы землякі трапілі на чэмпіянат? Вось што расказаў пра гэта кіраўнік раённага інтэлектуальнага клуба “Піквік” У. К. Пушкар:
— Мы падалі заяўку на ўдзел у аргкамітэт спаборніцтваў, які складаўся з прадстаўнікоў Беларускай лігі інтэлектуальных каманд і рэдакцыі тэлекампаніі “Игра ТВ-Бел”, якую ўзначальваюць вядомы беларускі ігрок у “Што? Дзе? Калі?” Алесь Мухін і яго жонка Таццяна. У выніку з вялікай колькасці жадаючых сесці за гульнявы стол былі выбраны 34 каманды, у тым ліку 9 спонсарскіх. Каманды, чый удзел у чэмпіянаце быў аплачаны спонсарам, мелі тры гарантаваныя пасадкі за стол, замежныя — дзве, астатнія — адну. Мы вельмі ўдзячны кіраўніцтву ААТ “Паставымэбля” за тое, што згадзілася выступіць нашым спонсарам, асабіста дырэктару прадпрыемства С. Р. Зямчонку, яго намесніку С. С. Лацецкаму, службе маркетынгу, якая спрацавала вельмі аператыўна і за кароткі тэрмін зрабіла майкі для ігракоў з лагатыпам прадпрыемства і транспаранты, бо пытанне аб удзеле нашай каманды ў чэмпіянаце вырашалася літаральна за некалькі дзён да пачатку здымак. Вялікі дзякуй таксама ўсяму калектыву завода, які за нас балее.
Пакуль па тэлебачанні паказалі толькі адну перадачу з удзелам “Паставымэблі”. Для тых, хто не бачыў яе, скажу: у першага саперніка — удвая старэйшай па ўзросце каманды “Беларускі народны страхавы пенсійны фонд” — пастаўчане выйгралі з лікам 5:3. Але затым саступілі камандзе “Анега”, у складзе якой вельмі моцныя і вопытныя ігракі (некаторыя з іх раней гулялі ў элітарным маскоўскім клубе “Што? Дзе? Калі?”), узяўшы 2 ачкі. Трансляцыі наступных гульняў нашых інтэлектуалаў запланаваны на 4 лістапада і 9 снежня. Як яны паказалі сябе ў іх, расказваць не буду: уключайце ў гэтыя дні тэлевізары — самі ўсё ўбачыце. Зазначу толькі, што пастаўскія разумнікі і разумніцы вельмі спадабаліся ўдзельнікам і арганізатарам чэмпіянату сваім артыстызмам і непасрэднасцю і атрымалі запрашэнне на здымкі вясенняй серыі гульняў, якія адбудуцца ў лютым.
Нядаўна я сустрэлася з членамі нашай каманды, каб задаць ім некалькі пытанняў. І найперш пацікавілася тым, якія ўражанні засталіся ад чэмпіянату.
Таня Машніч: — Іх шмат! Тэлевізійны “Брэйн-рынг” не параўнаць са звычайным спартыўным. Гэта безліч эмоцый, адрэналіну. Адным словам, было здорава!
— Вы аказаліся самай юнай камандай-удзельніцай. Не адчувалі страху перад дарослымі сапернікамі?
Надзя Дзямідка: — Хутчэй было складана. Нам не рабілі патуранняў: пасадзілі гуляць з камандамі, удвая старэйшымі і вопытнейшымі за нас. Але мы не спалохаліся. Да таго ж нас вельмі падтрымлівалі падчас гульні: у зале крычалі “Паставы! Паставы!”. Балелі нават замежныя каманды. І гэта вельмі дапамагала.
— Самі задаволены сваёй гульнёй?
Таня Машніч: — Па вялікім рахунку, так. Мы змаглі выйграць у дастаткова моцных каманд і прайгралі таксама моцным сапернікам.
— Гледзячы па тэлебачанні перадачу з вашым удзелам, падалося, што ў першай гульні немалую ролю адыграла шанцаванне.
Надзя Дзямідка: — Нам дапамагло, што каманда пенсійнага фонду крыху разгубілася. Часта яе ігракі ведалі правільны адказ на пытанне, але не маглі дакладна сфармуляваць яго. І ў нас з’яўлялася магчымасць адказаць пасля іх.
Ілья Зямчонак: — Думаю, яны проста не чакалі ад такіх юных сапернікаў, як мы, такога моцнага супраціўлення.
— У гульні з “Анегай” у вас таксама былі шанцы выйграць, калі б не фальстарт.
Надзя Дзямідка: — На кнопцы сядзела я і вельмі хвалявалася, паколькі раней не даводзілася быць у ролі “націскаючай”. Пасля фальстарту ўсе вельмі расстроіліся, бо ведалі правільны адказ на пытанне. А “Анега” пасля нас яшчэ секунд 15 думала.
Ілья Зямчонак: — Затое Надзя вызначылася, калі мы ў трэці раз селі за гульнявы стол. Яна націскала на кнопку хутчэй за сапернікаў, і мы маглі першымі адказаць на пытанне. Канешне, акрамя яе, у той перамозе вялікая заслуга хлопцаў і дзяўчат, якія ведалі правільныя адказы.
— Цікава, у тэлевізійным чэмпіянаце пытанні былі больш складаныя, чым на турнірах, на якія вы звычайна ездзіце?
Таня Машніч: — Яны аказаліся такімі ж, як і на іншых спаборніцтвах. І калі сядзіш на трыбуне, то вельмі шмат пытанняў “бярэш”. А за гульнявым сталом пад прыцэлам тэлекамер нервы, стрэс, мандраж… Гэта вельмі ўплывае пры адказе.
Зараз юныя інтэлектуалы дома, рыхтуюцца да чарговых спаборніцтваў. І не губляюць надзеі зноў паехаць на Чэмпіянат свету, каб яшчэ раз перажыць яркія эмоцыі, прыпраўленыя адрэналінам.
Алена ШАПАВАЛАВА.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Антоній Тызенгаўз
Подробнее Выдатны дзеяч 18 стагоддзя, найздольнейшы міністр урада апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, беларуска-літоўскі Пётр I, "літоўскі цар", як называлі яго сучаснікі:
Интересная Беларусь
Пра паходжанне нацый Усходняй Еўропы
Подробнее Прапануем увазе чытачоў лекцыю Тымаці Снайдэра, прафесара гісторыі Ельскага універсітэта (ЗША), прачытаную 19 траўня 2010 г. у Інстытуце імя Гётэ ў Мінску на прэзентацыі яго кнігі


