Дзе нарадзіліся, там і звінелі

Той вераснёўскі дзень, здаецца, нічым асаблівым у Пожарцах не адрозніваўся ад папярэдніх. На небе то з’яўлялася, то знікала ў воблаках сонца. Зранку хтосьці корпаўся ў агародах, іншыя падаліся ў лес у грыбы. Ажыў шэраг пакінутых, але па-ранейшаму дагледжаных падвор’яў, на якія наведаліся дзеці і іх знаёмыя. А потым усе разам прыйшлі на свята вёскі падзяліцца ўспамінамі, вярнуцца ў маладосць і дзяцінства. Многія мясцовыя жыхары, нягледзячы на недамаганне, слабае здароўе, выглядалі бадзёра, падтрымлівалі адно аднаго, змахвалі з твараў няпрошаныя слязінкі і шчыра радаваліся.
Да іх у госці завітаў заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь, лаўрэат Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта краіны “За духоўнае адраджэнне” фальклорны ансамбль “Паазер’е” выкладчыкаў Пастаўскай дзіцячай школы мастацтваў пад кіраўніцтвам Анатоля Собаля. Ансамбль быў і застаецца адзіным калектывам, які выконвае груздаўскія мелодыі, захаваў інструменты, вырабленыя мясцовымі майстрамі паўвеку назад. І калі ў гасцінным двары Валянціны Мішчанка загучалі “Груздаўская вясельная”, “Завіруха” , “Агульніца”, “Васілёк” і многія іншыя мелодыі, то падалося, што, зачараванае музыкай, сцішылася ўсё наваколле. Не трэба было ніякіх слоў, каб зразумець і ўбачыць, наколькі ўзрушанымі, усхваляванымі і адначасова ўдзячнымі выглядалі прысутныя.
Пожарцы па сённяшні дзень захавалі памяць пра сваіх музыкаў, выдатных майстроў і гаспадароў. А такімі найперш былі браты Іосіф і Уладзімір Новікі. Іосіф Мікалаевіч слыў непераўзыдзеным майстрам па вырабе музычных інструментаў. За сваё доўгае творчае жыццё стварыў шмат скрыпак, мандалін, балалаек і нават два кларнеты. Але сапраўдную славу таленавітаму, творчаму чалавеку прынеслі яго цымбалы. Хораша і прафесійна пра гэта расказалі Анатоль Собаль і пляменніца творцы Ірына Макаранка. На свяце прысутнічала жонка Іосіфа Мікалаевіча, якая размяняла дзясяты дзясятак. Шануемая дзецьмі і ўнукамі, яна пакідае родныя Пожарцы толькі на зіму, а вясной зноў вяртаецца ў родную хату, дзе выгадавалі чатырох дачок, дзе і цяпер многае нагадвае пра гаспадара, чыё прозвішча добра вядома ў шырокіх колах прафесійных музыкантаў-майстроў.
Па стане здароўя вымушаны быў перабрацца разам з жонкай у горад да дзяцей Уладзімір Пяткевіч. На вялікі жаль, ён застаўся адзін з вёскі, хто іграў у аркестры, а затым у ансамблі “Груздаўскія дзяды”. На свяце Уладзімір Уладзіміравіч разам з дружнай сям’ёй зноў быў сярод вяскоўцаў і, як і многія іншыя, успамінаў усіх, хто ствараў славу груздаўскай выканальніцкай школы. Сярод іх Іван, Станіслаў і Лявон Мельцы, Іосіф Мацкевіч, Іван Крывенькі і іншыя.
Шмат гадоў іграў у ансамблі Іван Мацкевіч. Як бы радаваўся ён сёння, калі б убачыў, што яго справа жыве, прадаўжаецца, напаўняецца яшчэ большым прафесіяналізмам. У складзе ансамбля “Паазер’е” з вялікім жаданнем прыехалі ў родныя Пожарцы Ванда Іванаўна і яе дачка Віка. Абедзве прафесійна іграюць на цымбалах. Дарэчы, у Ванды Іванаўны якраз той інструмент, які амаль паўстагоддзя назад быў выраблены славутым Іосіфам Новікам. Да бабулі магла б далучыцца і ўнучка Аляксандра, якая таксама выдатна іграе на цымбалах.
— Пожарцы — гэта тое месца, дзе я ўпершыню адчула радасць ігры, гонар за бацьку і за ўсіх, хто прайшоў груздаўскую выканальніцкую школу, — адзначыла Ванда Мацкевіч. — Наша сённяшняе выступленне — музычны падарунак аднавяскоўцам, памяць тым, каго ўжо няма ў жывых.
На свяце прысутнічалі не толькі родныя і блізкія музыкаў, але і іншыя жыхары, якія працавалі ў паляводстве, будаўнічай брыгадзе, асвойвалі тэхніку, вырошчвалі хлеб. Такімі памятае і ведае сваіх землякоў старэйшына вёскі, ветэран Вялікай Айчыннай вайны Роберт Сільвестравіч Рамбальскі. У свой час ён працаваў намеснікам старшыні калгаса “Рассвет”, старшынёй сельскага Савета, сакратаром партыйнай арганізацыі. Ён аказаў вялікую дапамогу ў падрыхтоўцы матэрыялу загадчыцы Груздаўскага клуба-бібіліятэкі Ліліі Шылак. Вяскоўцаў і гасцей павіншавалі са святам старшыня Юнькаўскага сельскага Савета Валянціна Філімонава, ураджэнка Пожарцаў, настаўніца Навасёлкаўскай СШ Ганна Пішч.
Валянціна Філімонава расказала аб выніках спаборніцтва па добраўпарадкаванні населеных пунктаў і ўручыла шыльды “Дом узорнага парадку” Алене Рубановіч і Валянціне Мішчанка.
Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Антоній Тызенгаўз
Подробнее Выдатны дзеяч 18 стагоддзя, найздольнейшы міністр урада апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, беларуска-літоўскі Пётр I, "літоўскі цар", як называлі яго сучаснікі:
Интересная Беларусь
Пра паходжанне нацый Усходняй Еўропы
Подробнее Прапануем увазе чытачоў лекцыю Тымаці Снайдэра, прафесара гісторыі Ельскага універсітэта (ЗША), прачытаную 19 траўня 2010 г. у Інстытуце імя Гётэ ў Мінску на прэзентацыі яго кнігі


