Праверылі фінансавыя веды
21 кастрычніка ў пастаўскай СШ №2 прайшоў першы (раённы) этап рэспубліканскай алімпіяды па фінансавай пісьменнасці, які сабраў 30 навучэнцаў 10—11 класаў з усіх гарадскіх школ, гімназіі, Варапаеўскай і Гуцкай СШ.
Такая алімпіяда праводзіцца ў Беларусі ў другі раз (упершыню прайшла летась) і з’яўляецца адным з пунктаў плана мерапрыемстваў па супрацоўніцтве паміж Міністэрствам адукацыі і Нацыянальным банкам краіны. Яе мэта — расшырыць фінансавыя веды школьнікаў і арыентаваць іх у выбары будучай прафесіі.
Даць старт спаборніцтву ў другую школу прыйшлі намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Т. У. Русалоўская і намеснік дырэктара Цэнтра банкаўскіх паслуг №230 ААТ “ААБ Беларусбанк” В. А. Гутар. Валерый Аркадзьевіч, якому далі слова, расказаў школьнікам, што мінулагодняя алімпіяда дапамагла прафесійна вызначыцца яе пераможцы Крысціне Дробыш з гімназіі. Дзяўчына доўга не магла вырашыць, кім стаць. А пасля паспяховага ўдзелу ў спаборніцтве паступіла ў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь на спецыяльнасць “Кіраванне інфармацыйнымі рэсурсамі”. Цяпер яна будучы эканаміст і праграміст.
— Але якую б спецыяльнасць ні выбралі, вам заўсёды будуць неабходны веды ў эканоміцы. Калі вы фінансава падкаваныя, можаце годна выйсці з любой сітуацыі, — запэўніў В. А. Гутар.
Пасля пажаданняў удачы і перамогі навучэнцаў размеркавалі па дзвюх аўдыторыях, па 15 чалавек у кожную, раздалі распячатаныя тут жа бланкі з тэставымі заданнямі і бланкі з варыянтамі адказаў, сярод якіх трэба было выбраць правільныя. З 29 заданняў два апошнія значыліся як неабавязковыя для выканання. Але ў выпадку аднолькавай колькасці набраных балаў адказы на іх маглі стаць рашаючымі пры вызначэнні пераможцы. На выкананне тэстаў школьнікам адводзілася 50 хвілін.
Пытанні ў тэстах датычылі эканамічнай тэматыкі ў цэлым і дзейнасці банкаўскай сістэмы ў прыватнасці: розных відаў укладаў, аблігацый, працэнтных ставак і г.д. Былі сярод іх і даволі складаныя, якія прымусілі б задумацца нават спецыялістаў. Для падрыхтоўкі навучэнцаў за некалькі тыдняў да алімпіяды Беларусбанк адправіў у сярэднія школы раёна прыкладныя заданні. Акрамя таго, яго прадстаўнікі рэгулярна наведваюць навучальныя ўстановы Пастаўшчыны і падчас сустрэч з дзецьмі і выкладчыкамі расказваюць пра банкаўскія прадукты. Немалую работу правялі і настаўнікі грамадазнаўства, якія займаліся са старшакласнікамі на спецыяльных факультатыўных занятках, накіроўвалі іх на адпаведныя інтэрнэт-сайты для самастойнага набыцця ведаў па пытаннях фінансавай пісьменнасці.
У выніку самымі “падкаванымі” аказаліся 11-класніцы чацвёртай і першай гарадскіх школ Лізавета Пушкар і Яўгенія Лук’яненка, якія занялі адпаведна першае і другое месцы. На трэцім навучэнец 11 класа Варапаеўскай СШ Сяргей Хацяновіч. Усім пераможцам В. А. Гутар уручыў дыпломы за подпісам начальніка Галоўнага ўпраўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь па Віцебскай вобласці Л. П. Івановай, тарты і сувенірную прадукцыю Беларусбанка. 26 лістапада яны прымуць удзел у абласным этапе алімпіяды.
Алена ШАПАВАЛАВА.
Фота аўтара.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Першая асобная авіяцыйная эскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь
Подробнее Асобная авіяэскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь створана на падставе Пастанаўлення Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 5 кастрычніка 1993 года. Месцам дыслакацыі авіячасці
Интересная Беларусь
Парковка аэропорта Минск-2
Подробнее Как заехать на бесплатную парковку аэропорта Минск-2. Условия бесплатного въезда. Где находятся платные и бесплатные парковки?


