“Будаўніцтва — тая ж творчасць”
У гэтым упэўнены брыгадзір брыгады бетоншчыкаў ДКУАБП “Рассвет Пастаўскі” Часлаў Зыфрыдавіч Мукель. Ён адзін з нямногіх нашых землякоў, хто двойчы ўдастоены звання “Чалавек года”. У 2010-ым стаў ім на Пастаўшчыне, а сёлета прызнаны “Чалавекам года Віцебшчыны”.
Па словах дырэктара аграбудпрадпрыемства А. І. Мальца, Мукель з кагорты тых людзей, якія ўмеюць і жадаюць працаваць, вядуць за сабой іншых. Яго вызначаюць высокія культура і вытворчасць працы, за што мае шмат грамат і Падзяк як раённага, так і абласнога ўзроўняў.
Між тым, будаўніком Часлаў Зыфрыдавіч стаў выпадкова.
— Да арміі я закончыў радыётэхнічнае вучылішча ў Маладзечне і працаваў там на станкабудаўнічым заводзе, — расказваў ён пры сустрэчы. — Неўзабаве ажаніўся і пачаў задумвацца над тым, дзе жыць з сям’ёй. У Маладзечне перспектывы атрымаць у бліжэйшы час кватэру не было. Бацькі параілі пераехаць у Паставы, маўляў, тут хутчэй атрымаю. Што і зрабіў. Вярнуўшыся, уладкаваўся ў МПМК-33, як тады называўся “Рассвет Пастаўскі”. Думаў, часова, а аказалася — на пастаянна. 28 снежня споўніцца 36 гадоў, як працую на прадпрыемстве. Работа падабаецца, і хоць да пенсіі засталося ўсяго 2 месяцы, пакідаць яе не хачу. Буду патрэбны прадпрыемству — папрацую яшчэ. Сядзець дома без справы не ў маіх правілах.
Нягледзячы на адсутнасць спецыяльнай адукацыі, у будаўніцтве Часлаў Зыфрыдавіч прафесіянал з вялікай літары. Ведае ўсе нюансы бетонных работ, бо прайшоў добрую практычную школу. Пачынаў на растворна-бетонным вузле, дзе настаўнікамі былі старэйшыя калегі. Пазней, калі набраўся вопыту, перавялі ў брыгаду, а два дзесяцігоддзі назад назначылі брыгадзірам.
За столькі гадоў работы ў “Рассвеце” Ч. З. Мукель у прамым сэнсе слова прыклаў руку да вельмі многіх аб’ектаў у горадзе і раёне. Заліваў першыя бетонныя агароджы, якія і сёння стаяць на пастаўскіх вуліцах, стэлу з надпісам “Паставы” на ўездзе ў райцэнтр з боку Калееўцаў, кветніцы, разам з іншымі будаўнікамі ўзводзіў амаль усе жылыя дамы ў мікрараёне вуліцы Юбілейнай. Яго брыгада ўдзельнічала ў будаўніцтве новых малочнатаварных ферм у Хацілах і Коўзанах, ачышчальных збудаванняў і сырцэха на малаказаводзе. Цяпер усё гэта мужчына з гонарам паказвае родным і знаёмым, якія прыязджаюць у госці.
— Самым няпростым аб’ектам была ферма ў Хацілах, — успамінае будаўнік. — Там давялося рабіць складаны мантаж каркаса, чым раней наша прадпрыемства наогул не займалася. Праявілі сваё майстэрства і на ачышчальных збудаваннях, дзе патрабавалася заліць акружнасць дыяметрам 9 метраў. Калі італьянцы прыехалі ўводзіць збудаванні ў строй, іх вельмі ўразіла якасць выканання бетонных работ. Гаварылі, што ні ў Італіі, ні ў Бельгіі такой не бачылі. Мы зрабілі лепш, чым будаўнікі ў гэтых краінах.
Пра высокі прафесіяналізм брыгады Ч. З. Мукеля сведчыць і такі факт. Летась яе камандзіравалі на 4 месяцы ў Наваполацк для заліўкі фундамента ў эксперыментальным 9-павярховым жылым доме, пад усёй плошчай якога павінен быў размясціцца магазін. Былі таксама камандзіроўкі ў Браслаў і Нарач. Пасля аварыі на Чарнобыльскай АЭС давялося папрацаваць у Мінску: у сталічным мікрараёне “Серабранка” ўзводзіў шчытавыя дамы для пацярпелых у выніку тэхнагеннай катастрофы.
Раней, калі ў раёне былі вялікія аб’ёмы будаўнічых работ, у брыгадзе Ч. З. Мукеля налічвалася да 15 чалавек. Цяпер у сувязі з іх змяншэннем з-за фінансавых цяжкасцей засталося ўсяго 5: нехта звольніўся і паехаў на заработкі ў Расію, некага перавялі ў іншыя брыгады. Мог у свой час адправіцца па доўгі рубель у суседнюю краіну і Часлаў Зыфрыдавіч. Але, як прызнаўся, не тое што жадання, нават думкі такой ніколі не ўзнікала. Не гаворачы ўжо пра тое, каб змяніць прафесію, якую лічыць цікавай і даволі творчай.
— Часта, працуючы на аб’екце, даводзіцца паламаць галаву, вывучыць праект, праявіць кемлівасць, бо адну і тую ж работу можна выканаць па-рознаму, — кажа ён.
У дзяцінстве Часлаў Зыфрыдавіч марыў сам пабудаваць дом. Зараз гэта мара вось-вось здзейсніцца. Па завулку Сонечным у Паставах красуецца прасторны асабняк, многае ў якім зроблена ўласнымі рукамі або з дапамогай родзічаў. Засталіся толькі аддзелачныя работы. Да Новага года плануюць з жонкай справіць наваселле, пакінуўшы кватэру па Юбілейнай дочкам. Што ж датычыць атрыманых званняў, да іх мужчына адносіцца спакойна, зазначаючы, што ў гэтым заслуга не толькі яго, але і брыгады, кіраўніцтва “Рассвета Пастаўскага”.
— Калі б наша прадпрыемства не было на добрым рахунку ў трэсце “Полацксельбуд”, мяне таксама наўрад ці заўважылі б, — разважае працаўнік.
І з гэтым цяжка не пагадзіцца.
Алена ШАПАВАЛАВА. Фота аўтара.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Першая асобная авіяцыйная эскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь
Подробнее Асобная авіяэскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь створана на падставе Пастанаўлення Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 5 кастрычніка 1993 года. Месцам дыслакацыі авіячасці
Интересная Беларусь
Парковка аэропорта Минск-2
Подробнее Как заехать на бесплатную парковку аэропорта Минск-2. Условия бесплатного въезда. Где находятся платные и бесплатные парковки?


