Успомніліся школьныя гады
Гэтаму здымку больш за паўвека. На ім — вучні нашага 9 “А” класа пастаўскай сярэдняй школы №2 на ўроку фізкультуры. Набліжаліся выпускныя экзамены, і апошнія ўрокі фізкультуры мы праводзілі на спартпляцоўках. У той цудоўны майскі дзень 1964 года мы гулялі ў валейбол.
Дзве каманды праводзілі адну партыю, прайграўшых замянялі тыя, хто чакаў сваёй чаргі. На здымку за палётам мяча сочаць Зоя Аўласевіч, Рая Нікіпяровіч, Валя Чарняўская, Ніна Алексіюк, Гена Варашкевіч, Валодзя Соўка, А. Літвіновіч, В. Рагіня, Пеця Федарчук і іншыя. Цяпер у будынку нашай былой школы, які бачны за спінамі вучняў, размяшчаецца арганізацыйная структура ДТСААФ. На месцы спартыўнай пляцоўкі — агароды.
Здымак зрабіў я, на тую пару заўзяты аматар гэтай справы, якой навучыўся ў гуртку пры Доме быту. Цяпер у гэтым будынку на Камсамольскай плошчы — аптэка, магазін спецадзення. А займаўся з намі прафесійны фатограф Пётр Гуданец.
Наша сям’я пераехала з вёскі Ракіты Курапольскага сельсавета ў Паставы ў лістападзе 1957 года. Для мяне, якога выправілі ў школу ў няпоўныя шэсць гадоў, а ў Паставах споўнілася дзевяць, усё было дзівосным і нязвыклым: гудок ільнозавода раніцай і вечарам, грукат цягнікоў, якія хадзілі праз дзве хаты ад нашай, брукаваная вуліца з тратуарамі, праўда, толькі да цяперашняга аддзялення ДАІ (раней там была і музычная школа), ліхтары на слупах уздоўж вуліцы. А за пераездам, дзе цяпер мікрараён будаўнікоў, было поле, на якім мы гулялі “ў вайну”. Школа выглядала агромністай. Яна была беларускай, а прывёў мяне туды адразу пасля свята Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі тата. Тагачасны дырэктар Кірпіч выклікаў да сябе кіраўніка 3-га класа Ніну Якаўлеўну Малькевіч і сказаў, што з гэтага часу я — яе вучань. Ніна Якаўлеўна ўзяла мяне за руку і павяла ў клас, які размяшчаўся ў невялікім цагляным доміку злева ад галоўнага ўвахода ў школу, пасадзіла за першую парту да дзяўчынкі Раі з вуліцы М. Горкага. Так пачалася мая вучоба.
Не скажу, што наш клас быў вельмі дружны, але вучобе гэта не перашкаджала. Было нават некалькі выдатнікаў. Да гэтага часу памятаю сваіх аднакласнікаў: Гену і Броньку Цыбульскіх, Люду Волк і Юру Давідовіча, Зою Аўласевіч, Галю Нязамаву, Стася Хоміча, Ніну Алексіюк, Раю і Колю Нікіпяровіч, Гену Варашкевіча. Потым з іншых школ прыйшлі Валік Мядзюха, Валік Чарнадзед, Пеця Федарчук (з двума апошнімі я вельмі сябраваў), Пашкевіч, А. Літвіновіч, Славік Рагіня, Валя Чарняўская, Валя Сарока і іншыя.
Запамінальнымі былі пілігрымкі пасля экзаменаў: у Манькавічы, Азёркі, на Нарач. Працавалі на палетках калгаса імя Мічурына, саўгаса “Пастаўскі”, іншых гаспадарак. Добра памятаю Ганну Усцінаўну Швед — настаўніцу матэматыкі, мужа і жонку Катовіч, якія выкладалі рускую мову і літаратуру, чарчэнне і маляванне. Дзякуючы ім гэтыя прадметы даваліся лёгка. З падачы настаўніка В. Галадца гісторыя была адным з самых любімых прадметаў. Цікаўлюся ёй і цяпер. Вельмі грунтоўныя веды давала настаўніца хіміі Л. М. Васільева. Вялікім аўтарытэтам карыстаўся наш дырэктар Я. І. Ашыхмін, на якога мы стараліся быць падобнымі.
…Падчас святкавання 75-годдзя “Пастаўскага краю” да мяне падышла Валя Чарняўская, якая жыве ў Мінску, і спытала: “Як там нашы?” На жаль, адказаць нічога не змог, бо 30 гадоў маёй адсутнасці ў Паставах далі сумны вынік — пра сваіх былых аднакласнікаў не ведаю. Спадзяюся, што гэта публікацыя дапаможа і хтосьці з нашых адгукнецца. Нумар майго тэлефона — у рэдакцыі “Пастаўскага краю”.
Л. СЕМЯНАС,
няштатны карэспандэнт.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Першая асобная авіяцыйная эскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь
Подробнее Асобная авіяэскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь створана на падставе Пастанаўлення Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 5 кастрычніка 1993 года. Месцам дыслакацыі авіячасці
Интересная Беларусь
Парковка аэропорта Минск-2
Подробнее Как заехать на бесплатную парковку аэропорта Минск-2. Условия бесплатного въезда. Где находятся платные и бесплатные парковки?


