Лячыць у комплексе і цела, і душу
Старшыня райвыканкама В. С. Гутараў, начальнік упраўлення аховы здароўя Віцебскага аблвыканкама Ю. М. Дзеркач і галоўны ўрач Пастаўскай ЦРБ У. М. Чакавы.
9 кастрычніка, напярэдадні Сусветнага дня псіхічнага здароўя, у Паставах адкрылася новае структурнае падраздзяленне цэнтральнай раённай бальніцы — цэнтр псіхічнага здароўя. Ён размясціўся ў будынку наркалагічнага аддзялення па вуліцы Вакзальнай.
Гэты будынак быў узведзены яшчэ ў 70-ыя гады мінулага стагоддзя, і раней у ім знаходзіўся медвыцвярэзнік. Калі яго закрылі, памяшканне перадалі на баланс ЦРБ. Дзякуючы раённай уладзе і ўпраўленню аховы здароўя аблвыканкама, якія ініцыіравалі стварэнне цэнтра і выдзелілі грошы на яго, а таксама ДКУАБП “Рассвет Пастаўскі”, прадпрыемству меліярацыйных сістэм, Варапаеўскаму ДАКу і заводу “Паставымэбля”, самім медыкам, будынак непазнавальна змяніўся як звонку, так і ўнутры. Павялічылася яго плошча, з’явіліся неабходныя камунікацыі, утульныя палаты і пакой адпачынку, санвузлы з новай мэбляй і сантэхнікай, медыцынскія кабінеты і іншыя спецыяльныя памяшканні.
У пачатку года тут пачало работу наркалагічнае аддзяленне на 15 ложкаў, дзе пралячыліся ўжо каля 160 жыхароў раёна. Пазней адкрыліся медыка-сацыяльны блок для хворых з псіханеўралагічнымі захворваннямі, кабінеты псіхолага і псіхатэрапеўта (ён працуе як з дарослымі, так і з падлеткамі), медыка-сацыяльнай рэадаптацыі, перадрэйсавых аглядаў і іншыя.
На адкрыццё цэнтра псіхічнага здароўя сабраліся ўсе, хто меў і мае да яго дачыненне. Прыехаў таксама начальнік упраўлення аховы здароўя Віцебскага аблвыканкама Ю. М. Дзеркач. Вітаючы гасцей, галоўны ўрач Пастаўскай ЦРБ У. М. Чакавы адзначыў:
— Сёння мы адкрываем не проста будынак, а функцыянальны цэнтр, які аб’яднаў многія кабінеты, што працуюць у паліклініцы і стацыянары. Яго задача — палепшыць дэмаграфію на Пастаўшчыне, бо 50 працэнтаў насельніцтва раёна, якое памірае ў працаздольным узросце, мае алкагольную залежнасць. Алкагалізм — таксама частая прычына суіцыдаў.
Выказаўшы ўпэўненасць у тым, што праект будзе садзейнічаць павышэнню паказчыка здароўя ў раёне, Уладзімір Мікалаевіч падзякаваў усім, хто прыняў у ім удзел, і ўручыў Ганаровую грамату ЦРБ пазаштатнай загадчыцы псіханаркалагічнага аддзялення Ж. П. Паповай, Падзякі — свайму намесніку па медыцынскай частцы Л. В. Сямёнавай, райпедыятру З. Р. Шчалкун, псіхолагу А. Л. Кузьміновай, а таксама дырэктару ТЦСАН Д. І. Пякарскай, начальнікам РАУС А. М. Гарусу і аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама А. Я. Кашырыну, з якімі медыкі цесна супрацоўнічаюць.
— Здароўе чалавека мае розныя аспекты. Камусьці трэба лячыць сэрца, камусьці — іншыя органы. А ў многіх людзей па розных прычынах з’яўляецца неабходнасць звярнуцца да нарколагаў. Мы ведаем нямала прыкладаў, калі ім удаецца вывесці пацыентаў са стану, у якім тыя апынуліся, і разумеем, наколькі важна менавіта стацыянарнае лячэнне. У некаторай ступені гэта пілотны праект, паколькі зараз медвыцвярэзнікі ў маленькіх гарадах закрываюцца, — сказаў старшыня райвыканкама В. С. Гутараў.
— Тое, што сёння робіцца на Віцебшчыне, — вельмі важна, — адзначыў начальнік упраўлення аховы здароўя Віцебскага аблвыканкама Ю. М. Дзеркач. — Мы забяспечваем даступнасць насельніцтву любога віду дапамогі. Цэнтр псіхічнага здароўя — своеасаблівы сімбіёз супрацоўніцтва праваахоўных органаў і медработнікаў для сумеснага аказання дапамогі тым, хто мае схільнасць да ўжывання алкаголю. Пры гэтым чалавек застаецца ў прывычным для яго асяроддзі, захоўвае сям’ю і дзяцей, якіх мае магчымасць у далейшым выхоўваць. Думаю, гэты праект будзе запатрабаваны і вывучаны ў рэспубліцы.
Сярод запрошаных на адкрыццё цэнтра былі настаяцель храма Свяціцеля Мікалая Цудатворца ў г. Паставы айцец Валерый і ксёндз-пробашч пастаўскага касцёла Анджэй, якім таксама далі слова. Яны акцэнтавалі ўвагу на неабходнасці лячыць не толькі цела чалавека, але і яго душу, паабяцалі ў гэтым сваю дапамогу (плануецца, што святары будуць частымі гасцямі тут) і выказалі спадзяванне, што цэнтр стане пачаткам духоўнага жыцця для тых, хто пакутуе ад алкагольнай і наркатычнай залежнасцей. Айцец Валерый падарыў новаму структурнаму падраздзяленню ЦРБ абраз Маці Божай і асвяціў памяшканні наркалагічнага аддзялення. А затым прысутныя пазнаёміліся з умовамі лячэння ў ім.
Настаяцель храма Свяціцеля Мікалая Цудатворца г. Паставы айцец Валерый перадае абраз Маці Божай пазаштатнай загадчыцы псіханаркалагічнага аддзялення Ж. П. Паповай.
Так выглядаюць палаты цэнтра.
Алена ШАПАВАЛАВА. Фота аўтара.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Першая асобная авіяцыйная эскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь
Подробнее Асобная авіяэскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь створана на падставе Пастанаўлення Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 5 кастрычніка 1993 года. Месцам дыслакацыі авіячасці
Интересная Беларусь
"Наша жизнь не будет прежней еще год-полтора". Эпидемиолог о ситуации в мире
Подробнее Эпидемиолог Кейтлин Риверс в интервью для CNN заявила, что в ближайшие год-полтора жизнь в мире не будет прежней.


