“Галоўнае — запраграмаваць сябе на поспех»

Пастаўчанка Святлана Таміліна працуе праграмістам у раённым вузле паштовай сувязі. Аднак камп’ютары, аперацыйныя сістэмы, вылічальныя праграмы — гэта толькі работа, а не лад жыцця. У вольны час яна любіць сесці за піяніна, найграць любімыя мелодыі, якія супакойваюць, натхняюць. Такія ж эмоцыі дорыць і рукадзелле. Нядаўна Святлана асвоіла абсалютна новы для сябе від творчасці — робіць з атласных стужак упрыгажэнні для валасоў.
Гэта дзіўная тэхніка родам з Японіі і называецца канзашы. Аснова работ — кветкі, якія рукадзельніцы вырабляюць са стужак або кавалкаў тканіны, складваючы палоскі ў бутоны і пялёсткі. Гэтыя элементы мацуюцца рознымі спосабамі на жаночыя аксесуары для валасоў. Пра гэта я даведалася з сацыяльных сетак, дзе Святлана актыўна дзеліцца фотаздымкамі сваіх крэатыўных работ. Сярод іх — дзіцячыя заколкі, шпількі, павязкі, абручы… У творчым “арсенале” ёсць і не менш арыгінальныя тапіярыі (дэкаратыўныя вырабы з самых розных матэрыялаў, якія па форме нагадваюць дрэўцы).


Нядаўна на старонцы С. Тамілінай з’явіўся здымак з кірмашу-выставы ў літоўскім Швянчонісе, дзе яна сядзіць сярод некалькіх соцень сваіх работ. Гэта падзея і стала нагодай для нашай сустрэчы.
— Я вельмі люблю спрабаваць штосьці новае, — пачала размову Святлана. — А тут ідэя сама мяне знайшла. Калі працавала ў Пастаўскім бюро тэхнічнай інвентарызацыі, неяк зайшла дзяўчына, якая прадавала свае яркія рознакаляровыя вырабы са стужак. Памятаю: узяла адну заколку, круціла-круціла яе ў руках і ніяк не магла зразумець, як гэта зроблена. Значыць, трэба абавязкова даведацца! Знайшла ў інтэрнэце патрэбную інфармацыю. Там жа прагледзела мноства ўрокаў. Купіла неабходны матэрыял. І за справу!
Першая работа расчаравала: аказалася грубай і “нязграбнай”. Але дзяўчына рук не апусціла. Наадварот, з’явіліся азарт і жаданне ўдасканальвацца. Крыху вопыту, цярплівасці — і наступныя ўжо радавалі. Новаму захапленню пачала прысвячаць большасць свайго вольнага часу.
— Не надакучыла? — цікаўлюся. Але па здзіўленым позірку суразмоўцы разумею, што пытанне бессэнсоўнае.
— Работа карпатлівая, але не аднастайная. Ідэй хопіць на гады наперад! — пачула ў адказ.
Пра выставу-кірмаш у Швянчонісе — а яна штогод збірае самых розных майстроў — Святлана даведалася выпадкова: у Паставы прыязджала маміна сяброўка з гэтага горада. Яна таксама жыве творчасцю — вышывае стужкамі карціны. Прапанавала паказаць свае работы больш шырокаму колу. Хіба можна адмовіцца? Тым больш што Святлана любіць бываць у Літве. Яна нарадзілася ў Вільнюсе, там пражыла з бацькамі тры гады, пакуль тыя не пераехалі ў Беларусь.
Паездка ў Швянчоніс у маладой творцы пакінула шмат уражанняў. Яна не ўтойвала, што напярэдадні крыху хвалявалася: для такой шырокай аўдыторыі прэзентавала свае работы ўпершыню. Але супакоілася, калі людзі пачалі падыходзіць, шчыра цікавіцца, захапляцца. Такі інтарэс натхняе на новыя дасягненні.
Творчых планаў у Святланы шмат. Наогул, яна любіць вучыцца. Нядаўна скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі — на завочным аддзяленні атрымала спецыяльнасць праграміста. Мае дыплом і Віцебскага дзяржаўнага політэхнічнага каледжа. Праўда, як там апынулася, сёння ўспамінае з усмешкай.
— Я вучылася ў СШ №5, з дзяцінства мяне вабіла музыка, — расказвала дзяўчына. — 7 гадоў вучылася ў музычнай школе па класе фартэпіяна. У гэтым кірунку марыла і надалей працягваць адукацыю, але абставіны не дазволілі гэта зрабіць. Без вялікага энтузіязму пайшла вучыцца ў каледж. Цяпер разумею, што выбар быў правільным. Спецыяльнасць праграміста запатрабаваная і перспектыўная.
Святлане падабаецца жыць у Паставах. Тут яе падтрымліваюць бацькі, складваюцца адносіны і ў калектыве. У вольны час таксама любіць вандраваць. Так, у пачатку кастрычніка пабывала ў Варшаве — паездку арганізаваў райкам прафсаюзаў. Нярэдка ездзіць у Літву.
Паўгода назад захапілася спортам — наведвае фітнес-залу фізкультурна-аздараўленчага комплексу. Мае і яшчэ адзін любімы занятак — дапамагае вырошчваць цюльпаны. У Таміліных іх у цяпліцы расце… больш за тры тысячы. Усе яны зацвітаюць напярэдадні 8 Сакавіка і ідуць на продаж. А вось догляду патрабуюць ці не круглы год. Праўда, асноўную работу ў цяпліцы выконвае тата Васілій Гаўрылавіч — ён ведае ўсе шматлікія нюансы гэтай, здавалася б, немужчынскай справы, захапленне якой, дарэчы, перадалося яму па спадчыне.
У бліжэйшай будучыні Святлана Таміліна хоча заняцца яшчэ і вырабам дэкаратыўных рэчаў з палімернай гліны. Цікавяць і фларыстыка, упрыгожванне банкетных залаў. Праўда, гэта пакуль толькі ў марах. “На шчасце, яны маюць уласцівасць здзяйсняцца. Галоўнае — запраграмаваць сябе на поспех, дакладна ведаць, чаго хочаш, і тады ўсё атрымаецца”, — рэзюмавала дзяўчына.
Іна СНЯЖКОВА.
Фота прадаставіла
С. ТАМІЛІНА.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Першая асобная авіяцыйная эскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь
Подробнее Асобная авіяэскадрылля Пагранічных войскаў Рэспублікі Беларусь створана на падставе Пастанаўлення Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 5 кастрычніка 1993 года. Месцам дыслакацыі авіячасці
Интересная Беларусь
"Наша жизнь не будет прежней еще год-полтора". Эпидемиолог о ситуации в мире
Подробнее Эпидемиолог Кейтлин Риверс в интервью для CNN заявила, что в ближайшие год-полтора жизнь в мире не будет прежней.


