Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Пастаўчанам уручаны юбілейныя медалі (+фота)

Пастаўчанам уручаны юбілейныя медалі (+фота)

Намеснік старшыні райвыканкама Ю. М. Кісялёў уручае юбілейны медаль Русалоўскаму Іларыёну Савельевічу.

Яшчэ ў маі мінулага года Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка падпісаў Указ аб узнагароджанні ўдзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны і іншых катэгорый грама­дзян юбілейнымі медалямі ў гонар 70-годдзя Перамогі. 19 сакавіка яны ва ўрачыстай абстаноўцы былі ўручаны многім пастаўчанам. З гэтай нагоды ў раённым Доме культуры сабраліся ветэраны, былыя вязні фашысцкіх канцлагераў, турмаў, гета і іншых месцаў прымусовага ўтрымання.

У Паставах медалём “70 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.” адзначаны 69 ­удзельнікаў і сведкаў тых жудасных падзей. З-за вельмі паважанага ўзросту і па стане здароўя больш за палову з іх на мерапрыемстве прысутнічаць не здолелі. Тыя ж, хто змог пабываць на ўрачыстасці (падвоз арганізавала сацыяльная служба раёна), не хавалі сваіх эмоцый ад кранальнай сустрэчы. Ім было пра што пагаварыць і што абмеркаваць. У кожнага — свой цяжар-успамін на сэрцы, свае перажыванні. Але ўсіх аб’ядноўвае адна вялікая радасць — бачыць жыццё дзяцей і ўнукаў у мірнай, незалежнай краіне.

Юбілейныя медалі ўру­чыў намеснік старшыні райвыканкама Ю. М. Кі­сялёў. У зале таксама прысутнічалі ваенны камісар Пастаўскага раёна Ю. В. Мільто, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама П. Л. Курто і іншыя работнікі сацыяльнай галіны, а таксама першы і другі сакратары райкама БРСМ Іна Каралёва і Вераніка Руткоўская, якія ўручылі віноўнікам урачыстасці кветкі.

—            70 гадоў аддзяляюць нас ад той вялікай, пераломнай у гісторыі чалавецтва даты, калі пала нацысцкая Германія, — адзначыў, вітаючы прысутных, Юрый Мікалаевіч. — Бясспрэчны той факт, што ключавую ролю ў разгроме фашысцкіх захопнікаў адыграў Савецкі Саюз. На долю беларусаў выпалі надзвычай цяжкія выпрабаванні. Бяда прыйшла амаль у кожную сям’ю. Загінуў кожны трэці. Дзякуй усім вам, хто на франтах, у тыле і ў партызанскім падполлі здабыў Перамогу дзеля будучыні нашай краіны, хто здолеў выстаяць у нечалавечых умовах. Дзякуй і за яшчэ адзін подзвіг — за тое, што змаглі падняць з руін знішчаную фашысцкімі захопнікамі краіну, сваёй працай аднавіць усе сферы жыццядзейнасці, гарантаваць наступным пакаленням жыццё ў развітай, стабільнай Беларусі.

Ю. М. Кісялёў таксама гаварыў пра тое, што сёння, на жаль, у некаторых краінах спрабуюць перапі­саць гісторыю Вялікай Айчыннай, прыпісаць лаўры людзям, якія не маюць да вайны дачынення. І падкрэсліў, што трэба як мага часцей прапагандаваць праўду пра трагізм фашысцкай ідэалогіі. Лепш, чым удзельнікі Вялікай Айчыннай, ніхто гэта зрабіць не можа. Выступоўца падзякаваў прысутным за тое, што яны прыходзяць у школы і расказваюць дзецям пра падзеі той вайны, а таксама ад імя раённага выканаўчага камітэта і ўсіх пастаўчан пажадаў ім моцнага здароўя, бадзёрасці, аптымізму, дабрабыту сем’­ям, шчырых сустрэч у святочныя і будныя дні.

Затым прысутных чакалі канцэрт народнага ан­самбля народнай песні “Вітанне” і салодкі стол.

Пастаўчанам уручаны юбілейныя медалі (+фота)

Пастаўчанам уручаны юбілейныя медалі (+фота)

Пастаўчанам уручаны юбілейныя медалі (+фота)

Пастаўчанам уручаны юбілейныя медалі (+фота)

Пастаўчанам уручаны юбілейныя медалі (+фота)

Пастаўчанам уручаны юбілейныя медалі (+фота)

Пастаўчанам уручаны юбілейныя медалі (+фота)

Пастаўчанам уручаны юбілейныя медалі (+фота)

Пастаўчанам уручаны юбілейныя медалі (+фота)

Пастаўчанам уручаны юбілейныя медалі (+фота)

Пастаўчанам уручаны юбілейныя медалі (+фота)

Пастаўчанам уручаны юбілейныя медалі (+фота)

Пастаўчанам уручаны юбілейныя медалі (+фота)

Пастаўчанам уручаны юбілейныя медалі (+фота)

Пастаўчанам уручаны юбілейныя медалі (+фота)

Іна СНЯЖКОВА. Фота аўтара.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой