Сяўба не за гарамі
Як да яе рыхтуюцца агранамічныя службы гаспадарак? Пра гэта карэспандэнт “Пастаўскага краю” Пётр Курыловіч гутарыць з намеснікам начальніка райсельгасхарчу па раслінаводстве А. Д. ЮРЫНЁНАК.
— Алёна Дзмітрыеўна, на якой плошчы трэба правесці яравую сяўбу?
— Пасяўныя плошчы ў сельгаспрадпрыемствах раёна сёлета складуць 39660 гектараў, у тым ліку яравыя павінны заняць 24850 гектараў. Аб’ёмы сяўбы зерневых і зернебабовых, ільну, яравога рапсу, агародніны і кукурузы, пасадкі бульбы планаваліся з такім разлікам, каб атрымаць дастатковую колькасць прадукцыі для выканання дзяржзаказу і ўласных патрэб, забяспечыць жывёлагадоўлю кармамі. На вялікі жаль, летась з-за нізкай ураджайнасці шмат раслінаводчай прадукцыі недабралі ААТ “Пастаўскі райаграсэрвіс”, “Вярэнькі-агра”, СВК “Андроны” і іншыя гаспадаркі.
— Што было зроблена восенню, каб не дапусціць пралікаў на сяўбе, ворыве глебы?
— У гаспадарках раёна на 12458 гектарах пасеяны азімыя на зерне. З зімы яны выйшлі ў асноўным у добрым і здавальняючым стане. На 18239 гектарах праведзена зяблевае ворыва. Аднак менш чым на палове планавых плошчаў узаралі глебу ААТ “Блакітныя азёры-агра”, “Пастаўскі райаграсэрвіс”, “Парыж-агра”, “Янавіца-агра”, СВК “Андроны”, ільнозавод. У цэлым па раёне вясной ворыва яшчэ трэба будзе правесці больш чым на 10100 гектарах. Плошчаў дастаткова, важна, каб яны былі разараны і як след апрацаваны, засеяны. Разам з камбінаванымі пасяўнымі агрэгатамі трэба задзейнічаць сеялкі тыпу СЗУ і СПУ. Асабліва актуальным гэта з’яўляецца для СП “Дунілавічы-агра”, філіяла “Нафтазаводмантаж-агра”, ААТ “Вярэнькі-агра”, дзе нагрузка на пасяўныя агрэгаты вялікая.
— Каб павялічыць не менш чым на 10% рост вытворчасці валавой раслінаводчай прадукцыі (а менавіта такая задача ставіцца сёлета), трэба ўнесці дастатковую колькасць угнаенняў, сяўбу правесці якасным насеннем, захаваць іншыя тэхналагічныя патрабаванні.
— Вельмі непакоіць тое, што для набыцця неабходных матэрыяльных і тэхнічных рэсурсаў катастрафічна не хапае грашовых сродкаў. Напрыклад, для пакупкі мінеральных угнаенняў пад яравую сяўбу і для падкормкі пасеваў, сенакосаў і пашы патрабуецца 69 млрд рублёў. Бюджэтныя сродкі на гэтыя мэты не запланаваны. У выніку забяспечанасць мінеральнымі ўгнаеннямі на сённяшні дзень складае па раёне 33%, у тым ліку азотам — 32, фосфарам — 19, каліем — 38%. У шэрагу сельгасарганізацый угнаенняў назапашана яшчэ менш. Не лепшае становішча з набыццём прэпаратаў для правядзення мерапрыемстваў па ахове сельгаскультур. Для гэтых мэт патрабуецца яшчэ 18 млрд рублёў. Становішча павінна змяніцца: чакаецца крэдытаванне сельгасарганізацый па некалькіх лініях. Найбольш адчувальную дапамогу атрымаюць тыя калектывы, дзе вышэйшы ўзровень вытворчасці і рэалізацыі прадукцыі.
— Ці забяспечаны гаспадаркі насенным матэрыялам?
— Насенны матэрыял яравых зерневых культур падрыхтаваны і адпавядае пасяўным стандартам. Больш за 1000 тон насення эліты ёсць у ААТ “Хацілы-агра”. У той жа час ААТ “Вярэнькі-агра”, “Ярэва-агра”, “Камайскі-агра”, “Блакітныя азёры-агра”, СВК “Андроны” не маюць насення зернебабовых культур. Пакуль незайздроснае становішча і з насеннем ільну, які сёлета будзе вырошчваць большая колькасць гаспадарак.
Для таго каб у гэтым годзе павялічыць вытворчасць травяністых кармоў з высокай энергетычнай і пратэінавай пажыўнасцю, пастаўлена задача значна пашырыць плошчы шматгадовых траў, у першую чаргу канюшыны і люцэрны. У гаспадарках ёсць 151 тона насення шматгадовых траў, у тым ліку 78 тон канюшыны. А вось насенне люцэрны, пад якую адводзіцца 1300 гектараў, адсутнічае. Для яго закупу патрабуецца 1 млрд рублёў.
Як бачна, нявырашаных праблем яшчэ шмат. Але, нягледзячы ні на што, сяўбу трэба праводзіць. Прагнозныя паказчыкі па павелічэнні валавых збораў зерневых і тэхнічных культур, бульбы і агародніны, кармоў павінны быць выкананы.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Антоній Тызенгаўз
Подробнее Выдатны дзеяч 18 стагоддзя, найздольнейшы міністр урада апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, беларуска-літоўскі Пётр I, "літоўскі цар", як называлі яго сучаснікі:
Интересная Беларусь
БПЦ предлагает сделать нового святого из ликвидатора униатства в Беларуси
Подробнее До того, чтобы канонизировать Иосифа Семашко, не додумались даже при российских царях. Хотя для них в первую очередь было выгодно подчинение Русской православной церкви униатов, которыми 150 лет


