Захаваць памяць пра мёртвых, сустрэцца з жывымі
У той дзень у музеі сярэдняй школы №2 было шматлюдна. Вялікая колькасць наведвальнікаў сабралася тут з нагоды традыцыйнага мерапрыемства, прысвечанага Дню памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў.
Сярод гасцей — былы дырэктар школы Віктар Рыгоравіч Крэскіян, ветэран Вялікай Айчыннай вайны Мікалай Яўстаф’евіч Зубовіч, воіны-інтэрнацыяналісты Андрэй Аляксандравіч Васін і Рамуальд Браніслававіч Павалковіч, мама «афганца» Міхаіла Генадзьевіча Гарлуковіча, якога ўжо няма ў жывых, Антаніна Пятроўна.
Сёлета спаўняецца дваццаць пяць гадоў з моманту адкрыцця ў школьным музеі раздзела «Воіны-інтэрнацыяналісты». Раздзел прысвечаны нашым землякам, якія ваявалі ў Афганістане, Кубе, Алжыры, Сірыі, В’етнаме, Эфіопіі. Пра яго стварэнне і шматгадовую дзейнасць пранікнёна расказвала Рэгіна Норбертаўна Ластоўская. Школьны музей — вынік яе шматгадовай працы, а галоўнае — неабыякавасці да нашай гісторыі і каранёў.
— Першыя экспанаты гэтага раздзела з’явіліся ў школьным музеі ў лістападзе 1987 года, калі вайна ў Афганістане была яшчэ ў самым разгары. Але паколькі на той момант не было адназначнага стаўлення да яе, адкрыццё раздзела, прысвечанага воінам-інтэрнацыяналістам, прыйшлося адкласці яшчэ на тры гады, — успамінала Рэгіна Норбертаўна.
За дваццаць пяць гадоў работы раздзела музея яго наведвальнікамі былі людзі розных узростаў, прафесій і нацыянальнасцей. Частыя госці — школьнікі і настаўнікі практычна ўсіх школ раёна, вайскоўцы, воіны-інтэрнацыяналісты і іх родныя. Цікавіліся экспанатамі не толькі нашы суайчыннікі, але і жыхары Польшчы, Літвы, Францыі, Галандыі і Германіі. А падчас апошніх выбараў Прэзідэнта Беларусі ў музеі пабывалі прадстаўнікі АБСЕ. Памяць пра візіты розных гасцей захоўвае кніга водгукаў, у якой можна знайсці запісы на розных мовах, даведацца, якое ўражанне робіць на людзей неверагодна шчыльная на адзін квадратны метр канцэнтрацыя гістарычных падзей і чалавечых лёсаў. З кожным годам раздзел прырастае ўсё новымі і новымі экспанатамі, многія з іх з’яўляюцца ўнікальнымі і выклікаюць вялікую цікавасць. Вось і падчас сустрэчы Антаніна Пятроўна Гарлуковіч падарыла музею пасведчанне да медаля «Воіну-інтэрнацыяналісту ад удзячнага афганскага народа», якім у снежні 1988 года быў узнагароджаны яе сын. У кніжцы чырвонага колеру — запісы на арабскай і рускай мовах.
У якасці экскурсаводаў у школьным музеі выступаюць самі школьнікі. За 25 гадоў іх змяніўся не адзін дзясятак, але Рэгіна Норбертаўна памятае ўсіх па прозвішчах і імёнах. Сёння ў яе новыя памочніцы — вучаніцы 6 «А» класа Анастасія Хаўлюк, Дар’я Рамановіч, Ганна Трублоўская і Аляксандра Лысенка. Дзяўчынкі ўжо не раз праводзілі тэматычныя экскурсіі, але пра воінаў-інтэрнацыяналістаў для шырокай публікі расказвалі ўпершыню, таму разам са сваім куратарам крыху хваляваліся. Між тым для хвалявання падстаў не было — усё атрымалася выдатна.
За яркі і змястоўны расказ Рэгіне Норбертаўне і экскурсаводам дзякавалі ўсе. М. Я. Зубовіч адзначыў, што воінам, якія служылі ў Афганістане, было значна цяжэй, чым іх суайчыннікам, якія ваявалі на палях Другой сусветнай на адкрытым фронце і бачылі перад сабой праціўніка. А паколькі ў музеі, як у люстэрку, адлюстроўваецца гісторыя, ветэран вайны пажадаў, каб напярэдадні 70-годдзя Перамогі тут праводзіліся экскурсіі, прысвечаныя Вялікай Айчыннай вайне. Але, як запэўніла Р. Н. Ластоўская, экскурсіі па тэмах «Акупацыйны рэжым на Пастаўшчыне», «Дзеці вайны», «Вечны агонь, вечная памяць» і «Аперацыя «Баграціён». Перамога», пачынаючы з новага года, праходзяць кожную суботу. Наведаць іх можа кожны.
Напрыканцы сустрэчы Рэгіна Норбертаўна павіншавала мужчын і хлопцаў з Днём абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл і выказала ўпэўненасць, што цяперашнія школьнікі гэтак жа годна будуць стаяць на варце міру, як іх бацькі, дзяды і прадзеды.
Вераніка ФІЛАНОВІЧ.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Антоній Тызенгаўз
Подробнее Выдатны дзеяч 18 стагоддзя, найздольнейшы міністр урада апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, беларуска-літоўскі Пётр I, "літоўскі цар", як называлі яго сучаснікі:
Интересная Беларусь
Рецепт вкусных пятничных кексов!
Подробнее Простые, быстрые, красивые кексы, которые получаются всегда!


