На провадзе дыспетчар Дарашкевіч
Старшына ўнутранай службы Таццяна Пятроўна Дарашкевіч — адна з трох жанчын, якія працуюць у калектыве Пастаўскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, і адзіная з іх, хто мае непасрэднае дачыненне да выратавання маёмасці і жыццяў людзей. Яна — дыспетчар цэнтра аператыўнага кіравання.
Гэты цэнтр без перабольшвання можна назваць сэрцам РАНС. Менавіта сюды паступаюць паведамленні аб пажарах і іншых здарэннях у горадзе і раёне, у якіх патрабуецца дапамога ратаўнікоў. І дыспетчару трэба не толькі правільна прыняць іх, зразумець, што адбылося ў чалавека на тым канцы проваду, але і аператыўна і граматна дзейнічаць у адпаведнасці з сітуацыяй. Калі гэта пажар — адправіць на яго адну або некалькі машын з райаддзела, бліжэйшых часцей і пастоў нашага, а часам і суседніх раёнаў, перадаць паведамленне ў аддзяленне хуткай дапамогі ЦРБ, РАУС і РЭС. Акрамя таго, у абавязкі дыспетчара ўваходзяць збор і ўдакладненне інфармацыі па надзвычайных сітуацыях і пацярпелых у іх, унясенне змяненняў у дакументы, удзел у правядзенні “прамых тэлефонных ліній”.
З усім гэтым Таццяна Пятроўна паспяхова спраўляецца на працягу 10 гадоў. У райаддзел яна прыйшла 1 красавіка 2005-га. Тут інжынерам-хімікам радыяцыйнай абароны працаваў муж Аляксандр Уладзіміравіч (цяпер ужо былы), а свёкар Уладзімір Іванавіч Дарашкевіч пэўны час узначальваў ваенізаваную пажарную часць — так тады называўся РАНС.
Сёння жанчына з усмешкай успамінае, якімі няпростымі былі першыя тыдні работы, як баялася тэлефонных званкоў з паведамленнямі аб здарэннях і хвалявалася за тое, каб усё зрабіць правільна. Да таго ж прыйшлося прывыкаць да 24-гадзінных дзяжурстваў, асвойваць незнаёмую для сябе тэхніку — радыёстанцыю і камп’ютар. Усяму вучылася ў тагачаснага дыспетчара цэнтра аператыўнага кіравання П. Я. Лысёнка, і цяпер яе дзеянні наладжаны да аўтаматызму. Пра высокі прафесіяналізм старшыны Т. П. Дарашкевіч сведчаць граматы абласнога ўпраўлення і раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, а таксама трэцяе месца ў абласным конкурсе “Лепшы па прафесіі” сярод дыспетчараў, якое заняла ў снежні мінулага года.
…У Таццяны Пятроўны падрастаюць дзве дачкі-школьніцы. Яны не раз бывалі ў мамы на рабоце і вельмі ганарацца тым, што яна працуе ў РАНС. Хто ведае, магчыма, пройдзе час, і адна з іх таксама выбера нялёгкую прафесію ратаўніка.
Алена ШАПАВАЛАВА.
Фота аўтара.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Антоній Тызенгаўз
Подробнее Выдатны дзеяч 18 стагоддзя, найздольнейшы міністр урада апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, беларуска-літоўскі Пётр I, "літоўскі цар", як называлі яго сучаснікі:
Интересная Беларусь
Ленин – белорусский герой?
Подробнее В Беларуси не спешат расставаться с советским наследием, позволяя памятникам Ленину находиться на главных площадях почти всех городов, а улицам Ленина – едва ли не в каждом населенном пункте.


