Праяўляе ініцыятыву і дабіваецца выдатных вынікаў
Старшы оперупаўнаважаны групы па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі крымінальнай міліцыі РАУС Павел Свірбутовіч — адзін з 14 намінантаў, каму сёлета прысвоена званне “Чалавек года Пастаўшчыны”.
Па словах начальніка райаддзела Аляксандра Мікалаевіча Гаруса, Павел — сапраўдны афіцэр, на якога павінны раўняцца ўсе супрацоўнікі органаў унутраных спраў, найлепшы ўзор пераймання для моладзі. Ён беспярэчна выконвае любыя загады кіраўніцтва, праяўляе ініцыятыву ў рабоце і дабіваецца выдатных вынікаў. Актыўна ўдзельнічае ў спартыўных мерапрыемствах, заўсёды падцягнуты, мае бездакорны знешні выгляд. Шчыры і адкрыты ў зносінах з людзьмі і калегамі ў прыватнасці, карыстаецца аўтарытэтам не толькі ў сваёй службе, але і ва ўсім РАУС.
Прызнацца, пачуўшы такую характарыстыку, падумала, што яна крыху перабольшана. Але з кожнай хвілінай размовы з Паўлам пераконвалася: усё сказанае вышэй — абсалютная праўда.
У Пастаўскім РАУС П. М. Свірбутовіч служыць 7 гадоў. Прыйшоў сюды, маючы за плячыма вучобу ў Ашмянскім аграрна-эканамічным каледжы, дзе атрымаў сярэднеспецыяльную юрыдычную адукацыю, і паўтара года тэрміновай ваеннай службы ва ўнутраных войсках МУС. Падчас яе нярэдка даводзілася заступаць на ахову грамадскага парадку, канваіраваць асуджаных у папраўчыя калоніі, суправаджаць іх у судзе. Так непасрэдна пазнаёміўся з міліцэйскімі буднямі і, калі настаў час дэмабілізацыі, вырашыў застацца ў органах унутраных спраў. Закончыў 6-месячныя курсы павышэння кваліфікацыі ў Мінску, атрымаў званне малодшага лейтэнанта, а затым паступіў на завочнае аддзяленне ў Полацкі дзяржуніверсітэт, які нядаўна паспяхова закончыў.
Сапраўдную праверку на прафесійную прыгоднасць маладому афіцэру выпала праходзіць на роднай Лынтупшчыне, куды яго назначылі ўчастковым інспектарам міліцыі. Каля 5 гадоў абслугоўваў тэрыторыю самага аддаленага ад горада сельсавета, ды якога!
— Да мяне на гэтым участку часта мяняліся інспектары, падоўгу ніхто не затрымліваўся, — расказваў. — Таму крымінагенная абстаноўка была напружанай, працвіталі п’янства, самагонаварэнне. Спачатку прыйшлося няпроста, але паступова дабіўся нядрэнных вынікаў. Ужо праз год службы заняў другое месца ў конкурсе сярод маладых участковых інспектараў Віцебшчыны.
У 2013-ым кіраўніцтва райаддзела прыняло рашэнне перавесці Паўла ў крымінальную міліцыю, назначыўшы яго на пасаду старшага оперупаўнаважанага групы па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі. І тут ён у хуткім часе праявіў сябе — практычна ў два разы палепшыў паказчыкі аператыўна-службовай дзейнасці. І гэта пры тым, што ў названым падраздзяленні працуе адзін. Справіцца з вялікім аб’ёмам работы было б немагчыма без дапамогі калег, якія дзеляцца аператыўнай інфармацыяй, аказваюць садзейнічанне ў правядзенні рэйдавых мерапрыемстваў.
Увогуле, служба, прызнаецца Павел, займае вельмі шмат часу, нярэдка даводзіцца працаваць па вечарах і нават ноччу, у выхадныя дні. Тым не менш, нягледзячы на загружанасць, ён знаходзіць свабодную мінутку для заняткаў спортам, абараняе гонар РАУС на ўсіх абласных спаборніцтвах і займае прызавыя месцы ў асабістым і камандным заліках па розных відах: рукапашным боі, самба, лёгкай атлетыцы. Пра гэта сведчаць шматлікія граматы, дыпломы і медалі на сцяне рабочага кабінета. Тое ж, што яго ўдастоілі звання “Чалавек года Пастаўшчыны”, стала для Паўла прыемнай нечаканасцю.
— Цяпер я адчуваю павышаную адказнасць перад калегамі і жыхарамі раёна, — сказаў ён. — Трэба яшчэ актыўней змагацца з наркаманіяй, каб апраўдаць давер людзей.
Алена ШАПАВАЛАВА.
Фота аўтара.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Поставы
Подробнее Это просто наваждение какое–то! Как ни приеду в Поставы, обязательно привезу с собой то пургу–метель, то дождь. Однако о том, что погода в здешних местах любит пошалить, известно давно.
Интересная Беларусь
Как открыть бизнес на посуточной аренде квартир в РБ
Подробнее На сегодняшний день недвижимость считается одним из самых выгодных капиталовложений. Люди, обладающие этим активом, часто думают, как заставить его «работать на себя»? Иными словами, как построить


