Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

На варце спакою і правапарадку

На варце спакою і правапарадку

Участковыя інспектары міліцыі У. В. Ахрановіч, А. Л. Грэська (сядзяць), І. В. Чарняўскі, А. І. Мурзёнак, А. В. Барадулін. Фота Алены ШАПАВАЛАВАЙ.

Аддзел аховы правапарадку і прафілактыкі міліцыі грамадскай бяспекі — самае вялікае падраздзяленне ў Пастаўскім РАУС. У ім налічваецца 21 чалавек, сярод іх 19 участковых інспектараў. Яны абслугоўваюць 17 адміністрацыйных участкаў на тэрыторыі горада і раёна, на кожным з якіх пражываюць ад 1,5 да 2,5 тысячы чалавек.

  Як кажуць самі міліцыянеры, у райаддзеле няма іншай такой службы, якая выконвала б столькі розных задач. Гэта і прафілактыка злачынстваў і правапарушэнняў, і кантроль за ўсімі асобамі, якія знахо­дзяцца на ўсемагчымых уліках (раней судзімыя, якія адбываюць пакаранне, не звязанае з пазбаўленнем волі, непаўналетнія, абавязаныя асобы і тыя, хто злоўжывае спірт­ным, сямейныя скандалісты, уладальнікі зброі і інш.), і ахова грамадскага парадку на ўчастку, а таксама падчас правядзення масавых мерапрыемстваў, папярэджанне экстрэмізму і тэрарызму, вырашэнне ўсіх матэрыялаў зваротаў грамадзян і шмат якія яшчэ. Напэўна, лягчэй назваць тое, чаго ўчастковыя не робяць, чым пералічыць усё, што ўваходзіць у іх абавязкі. Адсюль і вельмі шырокі спектр дзейнасці — ад пошукаў хатніх жывёл, якія згубіліся, да ўдзелу ў раскрыцці злачынстваў. А таму прыходзіцца быць кампетэнтным у многіх галінах, нярэдка выконваць функцыі супрацоўнікаў крымінальна-выканаўчай інспекцыі і па справах непаўналетніх, следства, вышуку, іншых службаў.

Увогуле, будні ўчастковага інспектара міліцыі — гэта штодзённая адпрацоўка замацаванай за ім тэрыторыі. Яна ўключае ў сябе сустрэчы і гутаркі з людзьмі, высвятленне ўмоў іх пражывання, вырашэнне канфліктаў і іншых пытанняў, абследаванне месцаў захоўвання таварна-матэрыяльных каштоўнасцей, дамоў без гаспадароў, падвальных і паддашкавых памяшканняў, куды ёсць доступ пабочным асобам, пастаяннае ўзаема­дзеянне з рознымі службамі, кіраўнікамі арганізацый, прадпрыемстваў, гаспадарак, прадстаўнікамі ўлады. З усім названым вышэй пастаўскія права­ахоўнікі паспяхова спраўляюцца.

— Калектыў у нас дружны, пры неабходнасці дапамагаем адзін аднаму, — расказваў начальнік ад­дзела аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС Аляксандр Генадзьевіч Мядзелка. — Большасць інспектараў са стажам работы. Самы вялікі ён у старшага ўчастковага У. П. Кухальскага, які абслугоўвае Дунілавіцкі і частку Ваўкоўскага і Варапаеўскага сельсаветаў. Не першы год працуюць у падраздзяленні і дабіваюцца добрых вынікаў у службовай дзейнасці А. М. Шаронаў, А. У. Вештарт (у яго штогод самыя лепшыя паказчыкі), А. В. Ахрановіч, А. Л. Грэська, А. В. Барадулін, А. І. Мурзёнак, А. А. Асяненка. Не так даўно прыйшоў да нас, але ўжо паспеў добра зарэкамендаваць сябе І. В. Чарняўскі. Пасля рэарганізацыі медвыцвярэзніка ў службу вярнуліся былыя ўчастковыя С. М. Лапушынскі і Д. Л. Туркоў. Далёка не ўсе яны маюць на сваіх участках службовы транспарт, што, безумоўна, ускладняе работу, у прыватнасці на сяле. Тым не менш стараюцца, знахо­дзяць магчымасці дайсці да кожнага населенага пункта і жыхара, робяць усё, каб не дапусціць злачынстваў і правапарушэнняў.

Алена ШАПАВАЛАВА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой