Зіму праводзілі, вясну сустракалі (+фота)
Раённае свята провадаў зімы сёлета ўпершыню ладзілася за межамі Пастаў — у аграгарадку Навасёлкі-1. Яго арганізатарам — цэнтру культуры і народнай творчасці раёна і Навасёлкаўскаму цэнтру культуры — удалося адрадзіць некалькі масленічных традыцый, стварыць для жыхароў і гасцей цэнтральнай сядзібы ААТ “Навасёлкі-Лучай” добры, вясёлы настрой, далучыць іх да конкурсаў, гульняў, абрадаў, іншых святочных дзей.
Сярод гасцей былі старшыня раённага выканаўчага камітэта В. С. Гутараў, яго намеснік Ю. М. Кісялёў, старшыня раённага Савета дэпутатаў В. П. Арэхаў.
есцам правядзення мерапрыемстваў стала цэнтральная плошча аграгарадка, дзе была абсталявана прыгожая канцэртная пляцоўка, размясціліся рады народных і аматарскіх аб’яднанняў, майстроў, гандлю, побач працавалі імправізаваны “цір”, праводзіліся забавы для дзяцей.
Пачалося свята з вясёлага шэсця па галоўнай вуліцы аграгарадка. На чале яго была галоўная гераіня ўрачыстасці — Масленіца. Яе прыход горача віталі вядучыя праграмы і шматлікія гледачы. Тыя, хто ўважліва сачыў за тэатралізаваным прадстаўленнем, мелі магчымасць сустрэцца не толькі з самой віноўніцай гуляння, але і з Зімой, Вясной, Вяснянкай, удалым Янкам-Стральцом, Скамарохамі, іншымі народнымі персанажамі. Іх з’яўленне на святочнай сцэне, змаганне за набліжэнне цяпла і адраджэнне прыроды суправаджаліся прызнаннямі ў каханні, масленічным аўкцыёнам, частаваннем блінамі, выступленнямі танцавальнага калектыву Навасёлкаўскага філіяла Варапаеўскай ДШМ, групы “Фантазія” раённага цэнтра культуры і народнай творчасці, удзельнікаў мастацкай самадзейнасці Дунілавіцкага і Варапаеўскага ДК, Гуцкага цэнтра культуры, Лукашоўскага сельскага клуба, народнага ансамбля народнай песні “Заранка” Варапаеўскай дзіцячай школы мастацтваў. Кожны з калектываў парадаваў не толькі песнямі, але і рознымі гульнямі, забавамі. Дарослыя, моладзь і дзеці адгадвалі загадкі, паўтаралі прымаўкі, танцавалі.
Знайшліся ахвотнікі паўдзельнічаць у адным з самых цікавых масленічных абрадаў — “пацягаць калодкі” , якія чапляліся да ног. Такому выпрабаванню падвяргаліся тыя хлопцы, якія доўга не жаніліся. На свяце гэтаму звычаю быў нададзены больш сучасны змест, але тым не менш ён усім спадабаўся, як і перацягванне каната, штурханне на лаўцы мяшкамі з сенам. Жадаючых паўдзельнічаць у “бойцы”, а таксама паказаць сваю сілу ў падыманні 24-кілаграмовай гіры было шмат. Пераможца — а ім стаў Віталій Дзіковіч — атрымаў жывы прыз — пеўня.
Нягледзячы на халаднаватае надвор’е, свята доўжылася больш за дзве гадзіны. За гэты час гледачы змаглі не толькі наталіцца выступленнямі самадзейных артыстаў, прыняць удзел у гульнёвых і іншых конкурсах, але і пачаставацца блінамі з рознай начынкай, шашлыкамі, гарачай юшкай, духмяным чаем. Багатымі выглядалі сталы са смачнымі стравамі, прыгатаванымі ўдзельнікамі народнага жаночага клуба “Юнчанка” Юнькаўскага СДК, народнага клуба нацыянальнай кухні, гульні і абраду “Традыцыя” Курапольскага СДК, аматарскага аб’яднання “Кухаронак” Навасёлкаўскага ЦК. Яны аказаліся не толькі выдатнымі гаспадынямі, але і таленавітымі музыкамі, пявуннямі, частушачніцамі.
Сагравала наварыстая юшка, якой славяцца рыбаводы з Навінак. Бойка ішоў гандаль і ля палаткі філіяла “Каапгандаль №2 райспажыўтаварыства”. Рады былі пакупнікам і аматарам народнай творчасці майстры з Пастаў і Навасёлак. Катаннем на поні парадавалі дзяцей гаспадары аграсядзібы “Поні Лэнд” з вёскі Стары Двор. Прызы атрымалі юныя ўдзельнікі спаборніцтваў на санках.
Першымі ў адным з галоўных масленічных конкурсаў удзельнічалі рыбакі. І хаця ўлоў атрымаўся не вельмі багаты, арганізатары свята ўручылі заслужаныя прызы Аляксандру Шалугіну, Леаніду Невядомскаму, братам Максіму і Паўлу Казароўцам, пажадалі аматарам-рыбаловам захопленасці, настойлівасці і ўдачы.
Гаманлівае і вясёлае свята завяршылася спальваннем чучала Масленіцы. Атрымаўся цуд! Як толькі на месцы вогнішча затухлі апошнія вугалькі, на небе з’явілася сонца, абвясціўшы, што не за гарамі вясна — пачатак новага жыцця ў прыродзе.


12►
Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Поставы
Подробнее Это просто наваждение какое–то! Как ни приеду в Поставы, обязательно привезу с собой то пургу–метель, то дождь. Однако о том, что погода в здешних местах любит пошалить, известно давно.
Интересная Беларусь
Ленин – белорусский герой?
Подробнее В Беларуси не спешат расставаться с советским наследием, позволяя памятникам Ленину находиться на главных площадях почти всех городов, а улицам Ленина – едва ли не в каждом населенном пункте.


