Упадабалі “Родны кут”
Пераможцы акцыі "Лепшы пакупнік"
Па выніках за 2014 год сярод гарадскіх магазінаў райспажыўтаварыства першае месца заняў магазін №24 “Родны кут”. На раённым свяце перадавікоў яго загадчыцы Марыне Давідзюк быў уручаны пераходны вымпел райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў. А напярэдадні адбылася ўрачыстасць у самім калектыве: тут ушаноўвалі лепшых пакупнікоў.
Адкрыццё ўніверсама па вуліцы Савецкай у Паставах адбылося летась, у сярэдзіне студзеня. Час паказаў, што новае гандлёвае прадпрыемства стала папулярным і запатрабаваным. Яго рознічны тавараабарот склаў за год 23,6 мільярда рублёў, сярэднямесячная нагрузка на аднаго прадаўца – 123,3 мільёна рублёў пры планавай 94 мільёны. Універсам упадабалі як гараджане, так і жыхары бліжэйшых населеных пунктаў. Больш за 260 чалавек з’яўляюцца ўладальнікамі дысконтных картачак, пры пакупцы тавараў маюць пэўныя скідкі.
Вітаючы самых актыўных пакупнікоў, дырэктар філіяла “Каапгандаль №2” Маргарыта Скраблевіч падзякавала ўсім, хто выбраў месцам пакупкі харчовых тавараў менавіта “Родны кут”. Прасторная гандлёвая зала, прадуманая выкладка і даступнасць тавараў, 20% з якіх рэалізуецца па акцыях, пастаяннае вывучэнне попыту пакупнікоў – вось складальнікі, якія прыцягваюць людзей ва ўніверсам. Яны ведаюць, што тут пастаянна ёсць у продажы па ніжэйшых цэнах алей, бакалея, кандытарскія і каўбасныя вырабы, мясныя кансервы, іншыя тавары паўсядзённага попыту. Прыцягваюць увагу фірменныя секцыі Віцебскага лікёра-гарэлачнага завода і кандытарскай фабрыкі “Камунарка”. Не дзіўна, што продаж вырабаў апошняй ва ўніверсаме ў паўтара раза вышэйшы, чым у іншых буйных магазінах горада.
З першага дня праводзіцца акцыя “Лепшы пакупнік”. Вынікі першага яе этапа былі падведзены ў жніўні. Цяпер вызначаны пераможцы за другое паўгоддзе мінулага года. Уладальнікамі кавамолкі, кававарак і сімвалічных “залатых” медалёў сталі 29 чалавек — тыя, хто купіў тавараў на суму ад 10 да 25 млн рублёў.
Дырэктар філіяла Маргарыта Скраблевіч віншуе А. С. Борыс, якая ў другім паўгоддзі купіла тавараў на самую вялікую суму.
Першы намеснік старшыні праўлення райспажыўтаварыства па гандлі Ганна Сянько звярнула ўвагу на той факт, што калектыў універсама “Родны кут” усяго за год выйшаў на высокі ўзровень работы. На яго долю ў агульным аб’ёме сістэмы прыпадае больш за 12% рознічнага тавараабароту. У гэтым несумненная заслуга загадчыцы і ўсіх прадаўцоў магазіна.
Тэкст і фота Пятра КУРЫЛОВІЧА.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Поставы
Подробнее Это просто наваждение какое–то! Как ни приеду в Поставы, обязательно привезу с собой то пургу–метель, то дождь. Однако о том, что погода в здешних местах любит пошалить, известно давно.
Интересная Беларусь
Ленин – белорусский герой?
Подробнее В Беларуси не спешат расставаться с советским наследием, позволяя памятникам Ленину находиться на главных площадях почти всех городов, а улицам Ленина – едва ли не в каждом населенном пункте.


