Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

“Амуры” пакарылі сэрцы гледачоў (+фота)

“Амуры” пакарылі сэрцы гледачоў (+фота)

15 лютага ў раённым Доме культуры адбылася мадзёжная шоу-праграма “Неўтаймоўныя амуры”, прымеркаваная да Дня ўсіх закаханых. Яна выклікала вялікую цікавасць у пастаўчан, якія цалкам запоўнілі глядзельную залу. Канкурсанты падарылі прысутным яркае свята творчасці, пакарылі сваімі шматлікімі талентамі, гарэзлівым настроем і неўтаймоўнай энергіяй маладосці.

Перад пачаткам мерапрыемства пастаўскія актывісты Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі разам з другім сакратаром райкама Веранікай Руткоўскай правялі ў фае Дома культуры акцыю “За любімую Беларусь” (12—15 лютага яна ў чарговы раз праводзілася ва ўсіх рэгіёнах краіны). Мэтай акцыі было ўспомніць: Дзень Святога Валянціна — нагода не толькі прызнацца ў каханні “другой палове”, але і ў любові — сваім бацькам, родным, сябрам, навучальнай установе, роднаму гораду і ўсёй краіне.

Арганізатары ўручылі юнакам і дзяўчатам незвычайныя валянцінкі — стылізаваныя чырвона-зялёныя сэрцайкі, на якіх прапаноўвалася напісаць добрыя словы і пажаданні. Усе яны вывешваліся на агульны стэнд у выглядзе вялікага сэрца. А побач з ім была ўстаноўлена скрыня з надпісам “Валянцінка майму куміру”. Ва ўсіх была магчымасць адправіць свае прывітанні любімаму беларускаму музыканту, артысту, спартсмену, мастаку, тэлевядучаму… Самыя цікавыя з іх будуць перададзены адрасатам праз абласныя і Мінскі гарадскі выканаўчыя камітэты і Цэнтральны камітэт ГА “БРСМ”.

атым пачалося шоу, да якога ўдзельнікі рыхтаваліся на працягу не аднаго тыдня. Паспабор­нічалі чатыры пары: Вікторыя Захарыч і Дзяніс Дзеўгуць з СШ №4, Надзея Маразевіч і Ігар Бараўцоў (СШ №2), Дар’я Кухальская і Дзяніс Церашкевіч (СШ №1), Крысціна Плешавеня і Арцём Бандарэнка (СШ № 5). Маладыя вядучыя Надзея Гір’ят і Дзмітрый Савіч найперш коратка расказалі гледачам пра захапленні канкурсантаў і прадставілі журы, у склад якога ўвайшлі другі сакратар райкама БРСМ Вера­ніка Руткоўская, дырэктар раённага Дома культуры Ала Чарнюк, малады пастаўчанін Ігар Казлоўскі і аўтар гэтага матэрыялу.

А пасля запанавала творчасць. На першым, музычным, этапе ўдзельнікі шоу паказалі гумарыстычныя пародыі на знакамітых выканаўцаў — Ігара Нікалаева і Наталлю Каралёву, Рыгора Лепса і Ані Лорак, Гошу Куцэнку і гурт “Чылі”, Патапа і Насцю Каменскіх. Як па-майстэрску яны ўвайшлі ў свае ролі! Нездарма гледачы віталі выступоўцаў, нібы сапраўдных зорак, — шчыра, гучна, з крыкамі “біс”.

Дасціпнымі жартамі, яркімі касцюмамі, выдатнай акцёрскай ігрой запомніўся другі конкурс, падчас якога маладыя людзі пераўвасобіліся ў галоўных герояў папулярных казак. Паказаць іх дапамаглі аднакласнікі, сябры і родныя. Крэатыву на сцэне не было межаў. Рамэа і Джульета аказаліся з каларытнай вясковай беларускай сям’і, Бураціна, Дурамар і П’еро сталі ўдзельнікамі папулярнай перадачы “Давай поженимся!”, дзе спаборнічалі за сэрца абаяльнай Мальвіны, цар і царэвіч з “Царевны-лягушки” танцавалі неверагодны брэйк-данс, а прынцэсу са “Шрэка” гледачы ўбачылі ў хатнім халаце, з бігудзі і… на драбіне. І гэта толькі некалькі эпізодаў. Усе артысты “ўзнагароджваліся” гучнымі апладысментамі. У многім тут заслуга галоўнага арганізатара свята — рэжысёра раённага Дома культуры Таццяны Кухальскай, якая распрацоўвала сцэнарый і падчас шматлікіх рэпетыцый адточвала ўсе дэталі выступленняў.

Заключным стаў танцавальны конкурс, падчас якога ўсе чатыры пары выйшлі на сцэну адначасова і прадэманстравалі сваё майстэрства пускацца ў скокі.

Пакуль журы падводзіла вынікі, перад гледачамі выступілі ўзорная цыркавая студыя “Каскад”, вучаніца СШ №2 Ганна Бекіш, танцавальны калектыў раённага цэнтра дзяцей і моладзі “Скай Дэнс” і кіраўнік вакальнай студыі РДК Вольга Толсцік.

Пераможцамі конкурсу сталі Надзея Маразевіч і Ігар Бараўцоў з СШ № 2, якія абышлі сваіх саперні­каў на некалькі балаў.

— Усе канкурсанты былі вартыя першага месца, — пераканана На­дзея. — Кожны ўклаў у нумары шмат душы, сілы, часу. Але тым больш захапляльна было выступаць і тым больш ганарова — перамагчы. Гэта дадае мне натхнення з яшчэ большым энтузіязмам рыхтавацца да ўступных экзаменаў. Сёлета буду паступаць у Беларускую дзяржаўную акадэмію культуры і мастацтва Рэспублікі Беларусь на факультэт тэатральнай творчасці.

Акцёрскую ігру Надзеі Маразевіч журы адзначыла асобна. Яна, а таксама прадстаўніца СШ №1 ­Дар’я Кухальская атрымалі дыпломы за “Самы яркі сцэнічны вобраз”. Крысціна Плешавеня і Арцём Бандарэнка з СШ № 5 удастоены звання самай рамантычнай пары, Вікторыя Захарыч і Дзяніс Дзеўгуць з СШ №4 — самай крэатыўнай. Дар’я Кухальская і Дзяніс Церашкевіч з СШ №1 прызнаны самымі артыстычнымі ўдзельнікамі шоу-праграмы.

Усе канкурсанты адзначаны салодкімі прызамі.


“Амуры” пакарылі сэрцы гледачоў (+фота)

“Амуры” пакарылі сэрцы гледачоў (+фота)

“Амуры” пакарылі сэрцы гледачоў (+фота)

“Амуры” пакарылі сэрцы гледачоў (+фота)

“Амуры” пакарылі сэрцы гледачоў (+фота)

“Амуры” пакарылі сэрцы гледачоў (+фота)

“Амуры” пакарылі сэрцы гледачоў (+фота)

“Амуры” пакарылі сэрцы гледачоў (+фота)

“Амуры” пакарылі сэрцы гледачоў (+фота)

“Амуры” пакарылі сэрцы гледачоў (+фота)

“Амуры” пакарылі сэрцы гледачоў (+фота)

“Амуры” пакарылі сэрцы гледачоў (+фота)

“Амуры” пакарылі сэрцы гледачоў (+фота)

“Амуры” пакарылі сэрцы гледачоў (+фота)

“Амуры” пакарылі сэрцы гледачоў (+фота)

“Амуры” пакарылі сэрцы гледачоў (+фота)

“Амуры” пакарылі сэрцы гледачоў (+фота)

“Амуры” пакарылі сэрцы гледачоў (+фота)

“Амуры” пакарылі сэрцы гледачоў (+фота)

“Амуры” пакарылі сэрцы гледачоў (+фота)

12

Іна СНЯЖКОВА.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой