Жыве за лесам Гаспадар
Хутар Залессе ні на адной, нават самай падрабязнай інтэрнэт-карце Пастаўскага раёна, я не знайшла. Ды і не дзіўна: пра існаванне гэтага аддаленага куточка Лынтупшчыны ведае і не кожны жыхар мясцовага сельсавета. Куды болей на слыху суседнія з Залессем вёскі Вайшкуны і Станчыкі, якія даўно ператварыліся ў “мекку” беларускай творчай інтэлігенцыі. А зусім побач з элітнымі дачамі сціпла жыве хутаранін Эдуард Баніфацыевіч Лоўкіс. Бацькоўскую хату, у якую дагэтуль не падведзена электрычнасць, ён ні на што не прамяняе.
У суседстве з Гасцюхіным
Знайсці героя свайго матэрыялу аказалася справай няпростай. Хутар Залессе і бліжэйшую ад яго вёску Станчыкі раздзяляе рака Страча, мост праз якую ўяўляе сабой некалькі збітых дошак. Пад’ехаць да патрэбнага месца на аўтамабілі ў зімовы час — задача амаль невыканальная. Куды прасцей і цікавей прайсці некалькі кіламетраў пешшу. Толькі якія лясныя сцяжынкі вядуць менавіта да хутара? З гэтым пытаннем завітала да аднаго з нямногіх карэнных жыхароў Станчыкоў Браніславы Браніславаўны Відэйка.
Жанчыне сёлета споўніцца 86. Амаль усё жыццё яна пражыла ў родных Станчыках. Некалі гэта вёска, у якой сёння толькі некалькі карэнных жыхароў, налічвала амаль два дзясяткі хат, тут жылі вялікія дружныя сем’і, па дзевяць дзяцей было — і гэта нічым звышнатуральным не лічылася.
У маці Браніславы малых было чацвёра. Усе яны з ліку тых, чыё дзяцінства прыпала на “чорныя” для Беларусі гады Вялікай Айчыннай вайны. На шчасце, яна не прынесла ў сям’ю Відэйка трагедый і страт: гаспадара на фронт не ўзялі, а два родныя дзядзькі Браніславы Браніславаўны вярнуліся з вайны жывымі.
Замуж жанчына выйшла ва ўжо ўпамянутае Залессе. На той час там былі тры жылыя хаты, на значную адлегласць раскіданыя адна ад адной. Праўда, на хутары пражылі ўсяго шэсць гадоў і вярнуліся з мужам у Станчыкі, дзе выкупілі хату.
Сёння ў ёй гаспадарыць адзіны сын маёй суразмоўцы Валянцін.
З вёскі ён з’язджаць не хоча, ды і не мае магчымасці: пастаяннага догляду патрабуе маці. Пятнаццаць гадоў назад яна зламала нагу, ускладненні так і не дазволілі жанчыне стаць на ногі. Калі першы час яшчэ магла перасоўвацца па пакоях з дапамогай табурэткі, то цяпер і гэта стала не пад сілу.
— А колькі адпрацавала ў калгасе, колькі цяжкой фізічнай працы ў полі перарабіла! — успамінала маладосць Браніслава Браніславаўна. — А цяпер во як здарылася: і некалькіх крокаў зрабіць не магу. Але шчаслівая, што дома — у роднай вёсцы сэрцу найдаражэй. Шкада толькі, што з карэнных вяскоўцаў, акрамя мяне і сына, толькі адзін чалавек застаўся — Часлаў Сцяпанавіч Саковіч. А астатнія… Самі ж бачыце, колькі апошнім часам у нашы мясціны дачнікаў папрыязджала. Можа, і да лепшага — вёска не будзе сцерта з карты.
Побач з Браніславай Браніславаўнай жыве знакаміты акцёр, народны артыст Беларусі Уладзімір Гасцюхін. Менавіта тут, у цішыні і прыгажосці Блакітных азёр, ён знаходзіць сабе найлепшы адпачынак і натхненне. Досыць вядомыя імёны і ў іншых новаспечаных жыхароў Станчыкоў.
— У зносінах яны ўсе вельмі простыя людзі,— гаварыў Валянцін. —Ціхія, жывуць сваім пустэльніцкім жыццём, нікому не перашкаджаюць. Да нас, вяскоўцаў, ставяцца з павагай, і мы адказваем тым жа.
“На хутары я на сваім месцы”
Дарогу да Залесся Валянцін Відэйка не расказаў, а паказаў.
…Дзень выдаўся прыгожым — такімі зіма сёння радавала зрэдку. Добра падціскаў мароз, і гэта дадало наваколлю асаблівай чароўнасці. Па дарозе паміж заснежаных яловых галін праблісквала нізкае зімовае сонца, перад вачыма разбягаліся толькі звярамі пратаптаныя сцяжынкі. А паветра! Валянцін прызнаваўся, што “непадрыхтаваным” турыстам-гараджанам ад яго часта круціцца галава.
Вось і адказ на тое, чаму гэты рэгіён настолькі папулярны сярод тых, хто можа дазволіць сабе адпачынак ці не ў любой кропцы свету.
Па дарозе на хутар праходзім праз тэрыторыю Мядзельскага раёна, потым зноў крочым па Пастаўшчыне. Пра гэтыя мясціны мой праваднік можа расказваць гадзінамі. Каля пятнаццаці гадоў ён адпрацаваў на самых розных пасадах у лясніцтве ў суседнім Канстанцінаве. Лес, праз які мы крочылі, некалі садзіў сваімі рукамі. Наогул, да прыроды ў Валянціна Іванавіча стаўленне асаблівае. Для яго найлепшы адпачынак — рыбалка, збіранне грыбоў і ягад.
Праз некалькі кіламетраў лесу — нарэшце прасвет. Перад вачыма паўстае карціна: па двары ля самай хаты разгульваюць цялушка, куры, кот і… вялізны бык. А вось і гаспадар — яго амаль не відаць з-за вялікага кошыка сена, які нясе за плячыма. Падысці бліжэй атрымліваецца не адразу: насустрач са звонкім брэхам імчыць тройка сабак (Каця, Лыжа і Тузік, як даведалася пазней). “Цікава, калі яны пакусаюць, то праз колькі часу сюды дабярэцца ўрач?” — прамільгнула ў галаве. На шчасце, яго дапамога не спатрэбілася.
Прыезд журналіста стаў для гаспадара поўнай нечаканасцю. Вельмі сціплы па натуры чалавек, пра сябе ён расказваў нешматслоўна.
Эдуарду Баніфацыевічу 47, увесь час жыве ў Залессі. Бацька родам з Камайшчыны, сёння на месцы яго роднай хаты ўзаранае поле. Бацькі былі руплівымі працаўнікамі, трымалі немалую гаспадарку. Выгадавалі пецярых дзяцей, і ўсе, акрамя Эдуарда, раз’ехаліся. У 2002 годзе не стала маці, і ён застаўся адзін у хаце сярод лесу. Тым не менш працягвае шчыраваць па прыкладзе старэйшых: гадуе быка (раней і па чатыры трымаў), мае дзвюх кароў, каня, цялушку.
Няўжо ў хутараніна не ўзнікала жадання развітацца з цяжкой сельскагаспадарчай працай і паехаць жыць да людзей, хаця б у тыя ж Станчыкі?
— А навошта? — не разумее пытання суразмоўца. — Мне тут найлепш!
— Праца працай, але чым тут можна ў вольны час заняцца? — цікаўлюся.
— Ну, напрыклад, куплю гаручага і тэлевізар гляджу, — адказвае.
Прызнаюся, спачатку падумала, што Эдуард так жартуе пра алкагольныя напіткі. Як аказалася, памылялася: справа, сапраўды, ішла пра бензін і дызпаліва. Менавіта ад іх працуюць нядаўна купленыя электрагенератары, якія выпрацоўваюць у вясковай хаце ток і даюць магчымасць хоць нейкім чынам падключыцца да “цывілізацыі”.
Праўда, тэлевізар мужчына глядзіць нячаста — паспрабуй аднаму справіцца з такой гаспадаркай. Газет не выпісвае. “Паштальёна шкадую”, — жартуе. За межы хутара выходзіць рэдка — хіба ў Станчыкі, каб купіць у аўталаўцы прадуктаў. У Лынтупы, а тым больш у Паставы, амаль не выязджае. На пытанне, калі апошні раз быў у райцэнтры, адказаў:
— Ездзіў некалькі гадоў назад пашпарт мяняць. Але ж гэта толькі нервы сабе псаваць. Шум які! Гам! А людзей! Чэргі! Затое чарговы раз пераканаўся: на хутары я на сваім месцы.
Адзінокім у асяроддзі дзікай прыроды Эдуард Баніфацыевіч сябе не адчувае. Мае мабільны тэлефон, па якім, як кажа, часта размаўляе. З Вільнюса час ад часу прыязджае сястра, якая дапамагае з хатнімі справамі, наведваюцца і сябры з Мядзельшчыны, зрэдку заходзіць участковы ўрач. Летам не даюць сумаваць турысты, якіх у наваколлі Блакітных азёр у сезон не злічыць. Адны прыходзяць падзівіцца, пафатаграфавацца са свойскай жывёлай, іншыя —малака купіць. Усё ж госці з запыленай сталіцы — аматары ўсяго свежага і натуральнага, і гэта дае лішнюю магчымасць падзарабіць на грыбах-ягадах, якімі так багаты мясцовыя лясы.
Эдуард Лоўкіс жыве сціпла. У бацькоўскай хаце час спыніўся ў сярэдзіне мінулага стагоддзя. Звяртаюць на сябе ўвагу даўнейшая мэбля, вялікая руская печ. Захоўвае мужчына і памяць пра сваіх продкаў — па маёй просьбе паказаў важкі сямейны альбом.
Заседжвацца дома гаспадар не мае права — чакаюць “сябры”, як ён з гумарам называе свойскую жывёлу.
— З такой гаспадаркай далёка не кожная сям’я справіцца. Дзе ж столькі сіл аднаму браць? — пытаюся на развітанне.
— Ногі ідуць, рукі робяць, — спакойна адказвае Эдуард Баніфацыевіч. — А што яшчэ трэба?
Іна СНЯЖКОВА. Фота Альфрэда МІКУСА.
Написать комментарий
Обращались ли вы за помощью в милицию?
Новости Постав
Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by
Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские
Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов
Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.
Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси
Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.
В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель
Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.
Портал 115.бел обновили и назвали по-новому
Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие
При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто
Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику
В Поставах на торгах продают столетний дом
Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.
В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах
Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой
Объявления
Теплицы Сибирские 20х20 и 40x20. Стальн...
559 бел.руб.
11:34, 25.02.2022Педагог дополнительного образования в г....
0 бел.руб.
15:28, 10.01.2022Акция до 1 июля на Каркасные Дома, Бани....
600 бел.руб.
13:37, 22.11.2021Продам Агро усадьбу. Витебская обл. Пост...
105 588 бел.руб.
17:02, 04.09.2021Срочно. Продам дом на берегу озера. Пост...
105 588 бел.руб.
08:21, 04.09.2021О Поставах
Антоній Тызенгаўз
Подробнее Выдатны дзеяч 18 стагоддзя, найздольнейшы міністр урада апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага, беларуска-літоўскі Пётр I, "літоўскі цар", як называлі яго сучаснікі:
Интересная Беларусь
Грядут зарплатные изменения для бюджетников. Чего нам ждать падения или роста?
Подробнее «Речь идет об услугах организаций здравоохранения и образования, спортивных и так далее», — сообщил президент.


