Закрыть

Выберите свой город

Закрыть

Ззяе горад ілюмінацыяй

Ззяе горад ілюмінацыяй

Пераможцы і прызёры конкурсу разам з намеснікам старшыні райвыканкама П. Р. Станюшам і начальнікам аддзела жыллёва-камунальнай гаспадаркі М. К. Доўмантам ля навагодняй ёлачкі ў райвыканкаме.

У апошні дзень 2014 года адбылася традыцыйная сустрэча кіраўніка раённай вертыкалі В. С. Гутарава з работнікамі аддзелаў і ўпраўленняў выканаўчага камітэта. Віктар Сяргеевіч расказаў аб асноўных выніках, атрыманых у прамысловасці, сельскай гаспадарцы, іншых галінах гаспадарчага і сацыяльнага комплексаў Пастаўшчыны, падзякаваў дзяржаўным служачым за іх уклад у агульныя набыткі, спыніўся на задачах на 2015 год. Пажадаў поспехаў у ажыццяўленні намечаных планаў, асабістага  шчасця, моцнага здароўя, добрага настрою. А затым уручыў Падзячныя пісьмы і каштоўныя падарункі кіраўнікам калектываў, якія сталі пераможцамі і прызёрамі агляду-конкурсу па навагоднім афармленні горада.

Адметнай яго асаблівасцю з’явілася тое, што ў райцэнтры намнога больш стала ілюмінацый, вулічных электрычных гірляндаў самых розных  колераў, відаў і рэжымаў. У святлотэхнічным афармленні  аб’ектаў, большасць з якіх размешчаны на цэнтральных вуліцах і ў мікрараёнах горада,  праяўлена шмат творчасці, новых падыходаў, выкарыстаны сучасныя матэрыялы.

Асабліва пастараліся філіял “ ДЭУ-33”, ААТ “Паставымэбля”, АБП “Рассвет Пастаўскі”, завод “Беліт”, малочны завод, адміністрацыя іншых прамысловых прадпрыемстваў і арганізацый горада. Пераможцамі агляду-конкурсу сярод прамысловых прадпрыемстваў прызнаны філіял “Пастаўскае ДРБУ-132”, прадпрыемства меліярацыйных сістэм і лясгас.

Сярод аб’ектаў сацыяльнай сферы найбольш прыгожай і прывабнай  выглядае тэрыторыя прафтэхкаледжа. Гэтай навучальнай установе і прысу­джана першае месца. У ліку прызёраў — СШ №3 і тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

Найбольшы аб’ём работы па ўпрыгажэнні правяло УП “Жыллёва-камунальная гаспадарка Пастаўскага раёна”.  Дзякуючы падсветцы, ілюмінацыі горад, асабліва ў цэнтры, выглядае казачным. Унітарнае прадпрыемства і стала пераможцам  конкурсу ў намінацыі “Сфера абслугоўвання”, а другое і трэцяе месцы занялі адпаведна філіял “Аўтатранспартнае прадпрыемства №17”  і філіял №216 цэнтра банкаўскіх паслуг г. Паставы.

Сярод прыватных прадпрымальнікаў і домаўладальнікаў адзначаны магазін “Ладушкі”, дзіцячы сад №4, Ігар Вячаслававіч Гінько (дом №27 па вул. Ленінскай), Аляксандр Мікалаевіч Коваль (дом №163 па вул. Ленінскай), Рамуальда Фляр’янаўна Мажэйка (дом №99 “А” па вул. 17 Верасня).

Творча аднесліся да ўпрыгажэння сваіх адміністрацыйных будынкаў і іншых аб’ектаў цэнтральная райбальніца, раённы Дом культуры, СШ №1 і №5, рэдакцыя райгазеты, райспажыўтаварыства, райгаз, аддзяленне “Бел­аграпрамбанка”, участак Энергазбыту, раённы вузел электрасувязі, цырульня “Шалунья”, магазіны “Мегастрой”, “Элегия”, “Арбузик”, “Смак” і некаторыя іншыя.

“Вясёлка” ілюмінацыі ў горадзе будзе радаваць жыхароў і гасцей да 14 студзеня.

Пётр КУРЫЛОВІЧ.

Заметили ошибку? Выделите текст, нажмите Ctrl+Enter и оставьте замечание!

Написать комментарий

Информация
Чтобы написать комментарий вам нужно авторизоваться или зарегистрироваться

Обращались ли вы за помощью в милицию?

Новости Постав

Люд, какие нас удивили в 2019 году. Топ-10 на kraj.by

Хотите узнать больше? В этом году прежде всего отличились милиционеры. Причем сразу и вилейские, и молодечненские. Переставили машины нетрезвых туристов Вилейские

Женщина из Постав поверила «экстрасенсу» - и лишилась более тысячи долларов

Хотите узнать больше? В отношении ранее не судимой 75-летней женщины возбуждено уголовное дело.

Страну засыпало снегом. Посмотрите, как красиво в разных частях Беларуси

Хотите узнать больше? Собрали фото, которые читатели TUT.BY присылали в редакционный Viber.

В Поставах на торгах продали столетний дом: его купил местный житель

Хотите узнать больше? Дом с почти столетней историей не включен в список историко-культурных ценностей Беларуси.

Портал 115.бел обновили и назвали по-новому

Хотите узнать больше? Портал 115.бел глобально обновили и дали ему новое название – «Мая рэспублiка». При его разработке были учтены предложения и замечания, поступившие

При сварке взорвалось топливо. Пограничники в Поставах получили травмы при ремонте служебного авто

Хотите узнать больше? 21 сентября прапорщик и солдат срочной службы ремонтировали в гараже служебную машину. Старший по званию занимался сваркой и нарушил технику

В Поставах на торгах продают столетний дом

Хотите узнать больше? Кирпичное здание площадью 270 квадратных метров на улице Вокзальной, 34 построили во время советско-польской войны.

В Беларуси запустили «счетчик поборов» в школах и детских садах

Хотите узнать больше? Не так давно в Сети появился ресурс pobory.by, озаглавленный как «Поборы в детских садах и школах». Tut.by поговорил с одним из авторов идеи – главой